Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Праўда, я харошая, — прылашчыўшыся, спытала манашка, хоць пытаць было і не трэба, бо Богша знемагаў ад пачуцця. — Не заплюшчвай вачэй, мілы, паглядзі, якая я ладная, якія прыгожыя мае грудзі, мае ногі. Хіба ты бачыў калі такія грудзі? А якія яны крэпенькія, як грушы лясоўкі! Пацалуй мяне ў шыю, вось тут, дзе трапеча жылка...

— Памаўчы, не гавары, — папрасіў Лазар Богша, цалуючы манашку ў белую шыю. — Божа мой, дзеля гэтага варта было памерці на лёдзе суйскага возера! Ах, якое ж гэта шчасце любіць цябе!..

Час, жыццё, існаванне, той і гэты свет — усё, што некалі мела сваё значэцне, цяпер не існавала для Бог­шы. Ім запанавала каханне, дзеля якога ён гатоў быў тысячу разоў паміраць у пакутах і тысячу разоў уваскрасаць, каб зноў пакутаваць і кахаць.

Усяму, зрэшты, прыходзіць канец. Лазар Богша расплюшчыў вочы: у цішыні было выразна чуваць, як нехта спрабуе адчыніць дзверы. Манашка ў адно імгненне саскочыла з палацяў і яшчэ больш спрытна накінула на сябе чорнае адзенне.

— Прытаіся і маўчы, — шапнула яна Лазару Бог­шу і закідала яго аўчынамі.

Лазар Богша ўсё ж ухітрыўся пакінуць невялікую шчылінку, праз якую можна было хоць адным вокам назіраць за тым, што робіцца ў келлі.

Феадора адкінула драўляны завал. На парозе ў клу­бе густой пары паявілася даволі высокая мужчынская постаць у аблавухай шапцы і мядзведжай дублёнцы, калі так можна было назваць шырокую хламіду, больш падобную на каўказскую бурку, чым на дублёнку са славутага мястэчка Моталь.

— Здароў будзь, княжа, — схіліўшыся ў паклоне, нараспеў павіталася манашка. — Я ўжо думала, што ты не прыйдзеш...

— Мог і не прыйсці, — адказаў мужчына, абдзіраючы з вусоў і кідаючы на падлогу звонкія лядзяшы.

— Распранайся, княжа, — Феадора забрала ў князя шапку, хламіду, павесіла на калок.

Цяпер Лазар Богша ўбачыў нестарога, хоць і з сівізной у валасах, мужчыну, апяразанага мячом, у сукон­ным каптане, суконных штанах, увабраных, здаецца, у валёнкі. Ногі князя былі недаступны Богшаваму воку.

"Хто ж цяпер княжыць у Полацку? — задумаўся Ла­зар Богша. — Мабыць, Рагвалод. А можа, не Рагвалод, а Расціслаў Мінскі, сын славутага Глеба, які пераняў ад бацькі Усяслава круты нораў і ўсё жыццё варагаваў з Кіевам, ды так і загінуў палоннікам у стольным го­радзе. Дык хто ж з іх? Рагвалод ці Расціслаў?.."

Лазар Богша і сам не разумеў, навошта яму ведаць, хто з князёў завітаў у келлю дзіўнай манашкі, больш падобнай на блудніцу, чым служку бога. Абодва князі, здаецца, былі бездары, пра абодвух засталіся ў гісторыі скупыя радкі ў летапісах. Наліха яшчэ забіваць сваю памяць лішняй інфармацыяй, і так яе замнога абрушылася на беднага чалавека дваццатага стагоддзя. Але нешта як бы свярбела. Усё тая ж чалавечая цікаўнасць, якая прывяла свет да атамнай бездані. Лазар Богша ўжо не мог супакоіцца, пакуль не спадзе з тайны апошняя покрыўка. Ён навастрыў увесь свой слых і ўсю ўвагу.

— Чаго клікала, Кажына? — спытаўся князь, спрабуючы абняць манашку.

"Дык яна яшчэ і Кажына, — усміхнуўся Богша. — Бач ты!.. Манашка, разведчыца, шпіёнка, агент нумар... Стоп, стоп! Тут, напэўна, шпіёнаў яшчэ не дадумаліся нумараваць..."

Манашка адвяла князеву руку.

— Богша зрабіў крыж Прадславе, — сказала яна такім прыглушаным, таямнічым голасам, якім, мабыць, Далес дакладваў Трумэну, што і ў рускіх ёсць атамная бомба.

На князя, аднак, яе паведамленне не зрабіла вялікага ўражання. Ён кпліва ўсміхнуўся. Так звычайна ўсміхаюцца людзі, якім здаецца, што толькі яны валодаюць тайнай.

— Не церпіцца Ефрасінні зацьміць славу Сафіі, — сказаў ён.

Ягоныя словы і кплівая ўсмешка выклікалі ў Кажыны гнеў. Богшы здалося, што манашка крыху перабірае меру.

— О, божа мой, — узняла яна ўгору рукі, як бы заклікаючы багоў у сведкі, — да чаго вы, князі, лянівыя! Галавой паварушыць не хочаце. Усё за вас нехта павінен думаць, разважаць, у галаву вам укласці, але і тады вы не здольны звязаць трох слоў, глянуць далей свайго ненажэрнага пуза...

— Глядзі, каб я не загадаў вырваць твой паганы язык, — прыгразіў князь, зноў абдымаючы манашку.

— Адзінае, на што здольныя, — вылузнуўшы з ягоных рук, падкалола князя Кажына. — А пра тое не падумаеце, хто ж вам будзе гаварыць праўду.

— На які ляд мне праўда? — рагатнуў князь. — Што з яе зварыш?

— Няўжо ты сляпы, князь? Хіба не бачыш свайго блізкага канца?..

Князь аж скалануўся ад яе прароцтва.

— Ты ведаеш нешта такое, чаго не ведаю я? — дрыготкім голасам спытаўся ён. — Кажы, не муч...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x