Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хіба такое магчыма? — асцярожна спытаўся ён.

Лазар Богша хацеў быў растлумачыць, як ён паявіўся ў дванаццатым стагоддзі, але яго апярэдзіла Ка­жына.

— Магчыма, — упэўнена адказала яна. — Ён пасланец рымскага папы і таму можа падарожнічаць у часе...

Яе нахабства не вельмі каб і здзівіла Богшу. Ма­нашка чымсьці нагадвала пасрэднага рэжысёра, які лічыць зробленыя ім слабенькія фільмы геніяльнымі. Такога абвяргаць гэтак жа бескарысна, як даказваць вар’яту, што ён вар’ят. Богша прамаўчаў. Хай брэша! Тым больш што яе аргумент зрабіў уражанне на князя. Ён запрасіў Богшу за стол, а манашцы загадаў падаць ча­го выпіць і закусіць.

— А чаго ты прыёхаў? — спытаўся князь, не дужа цікавячыся тым, чаго паявіўся чалавек з дваццатага ста­годдзя.

Можа, у яго былі большыя клопаты?

Можа, ён палічыў Богшу за звычайнага хлуса, якіх нямала ходзіць па прасторах Полацкага княства?

А можа, ён проста падтрымліваў свецкую размову?

Князь той жа інапланецянін, якім адчуваў сябе і Ла­зар Богша ў старажытным Полацку.

— Справа ў тым, — сказаў Богша, думаючы, як бы больш даходліва растлумачыць князю, чаму ён прыехаў у старажытны Полацк, — што адзін наш таленавіты, вядомы і вельмі славуты пісьменнік напісаў сцэнарый пра бітву на Нямізе...

Князь шматзначна хмыкнуў:

— Цяпер усе пішуць. I жук і жаба... А што гэта за бітва?.. Нешта не чуў...

Кажына паставіла на стол глечыкі з пітвом, а ў гліняных місках каўбасы, вяленую і смажаную рыбу, марожанае сала і яшчэ нейкія прысмакі, назвы якіх Богша не ведаў.

— Адкуль табе чуць, князь? — сказала яна. — У ця­бе вунь колькі спраў. Трэба на дзікоў ды ласёў паляваць. Рыбу лавіць. А бітва гэтая была сто гадоў назад. Пра яе даўно забыліся б, каб не Баян. Панавыдумляў розных баек пра асілкаў, пра князя чарадзея, пра трох Яраславічаў, якіх ён ператварыў у сяброў асілкаў, што ездзяць па свеце, каб народ ад ворагаў абараняць.

"Ну, так, князь гэты зусім не полацкі, — вырашыў Богша. — Бадай, і не з роду Усяславага. Можа, Уладзімір забіў не ўсіх сыноў Рагвалодавых, калі ўзяў По­лацк?.. Можа, нехта з іх быў на той час у якой-небудзь невялікай крэпасціцы, а потым Рагнеда выпрасіла ў вялікага князя кіеўскага Уладзіміра яму жыццё? Зрэшты, і не ўсім княжацкім сынам даставаліся гарады і крэпасці. Мабыць, князь гэты вось з такіх малодшых сыноў нейкай галіны полацкай дынастыі, які, аднак, не пакінуў мары аб княжацкім прастоле ў Полацку".

Думка прамільгнула, як святло далёкай маланкі.

— Баян, Баян, — паматаў галавой князь. — Цяпер у кожнага князя свой песнятворца. А Баян чый?

Кажына глянула на князя, як настаўніца на лянівага вучня, які зноў не вывучыў урока.

— Ах, князь, ці варта табе ведаць кожнага песняра на Русі? Іх многа, а ты адзін. Ды і Баян гэты таксама даўно памёр. Быў ён звычайны вершаплёт, выпівоха, бабнік і гуляка. Як і ўсе яны, вершаплёты... Не разумею аднаго, навошта Ефрасінні запісваць Баянавы песні?.. Каб абяліць свайго дзеда Усяслава?

Адказ Кажыны спадабаўся князю. Яно і зразумела: непрыемна, калі ты каго не ведаеш, хоць ведаць павінен. А тут, аказваецца, звычайны вершаплёт, ды яшчэ з дрэннай славай. Такое смецце не дастойна князевай памяці...

— А я збянтэжыўся, ці не прагледзеў каго вартага ўвагі, — сказаў князь з яўным намерам паказаць шырыню сваіх клопатаў і размах княжацкай цікаўнасці. — Я заўсёды паважаў песнятворцаў. Яны неабходны ў княстве, як кавалі, бондары, рымары і іншы рамесны люд. Ці не праўда, Богша?

— Праўда, князь, — Богша ляпнуў князя па плячы на цыганскі манер: і балюча і крыўдаваць нельга. Яму вельмі дарэчы прыгадаўся прыём у дыскусіях з дурнаватымі, а таму вельмі ўпартымі апанентамі — даводзіць іхнія аргументы да абсурду. — Як глыбока ты, князь, капануў, дзе другія і не здагадваліся б. Толькі ніколі не трымай, князь, столькі песняроў, колькі трымаеш бондараў. Аднаго, не больш. Марока з імі, князь. Не, князь, не трымай больш як аднаго песнятворца, прашу цябе!..

— Перастань, Богша! — словы манашкі, як два снарады, узялі Лазара Богшу ў вілку. Трэді снарад мог паставіць на ягоным існаванні тлустую кропку.

— Слухаю і падпарадкоўваюся, — як апошнюю даніну іроніі, Богша склаў на грудзях рукі.

Ён ужо зразумеў: князь толькі сіла. Кажына — мозг зла. Яго дражніць небяспечна.

— Князю цікава ведаць, чаго ты прыехаў да нас? — нагадала Кажына, нібы акуратная сакратарка.

— Ага, ага, — падхапіў князь. — Чаму менавіта да нас?..

Князь хітра прыжмурыў вочы, і Лазар Богша зразумеў, што не такі ўжо ён і дурны, як прывыклі думаць. Хутчэй каварны. Таму трэба трымаць вуха востра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x