126. Сянькевіч М. Спявай, крошка, з намі // Тамсама. — 1992. - 11 студзеня (таксама ў газеце «Наша слова». - 1992. - 31 сакавіка).
127. Всебелорусский Славянский Собор // Вечерний Минск. — 1992. - 2 апреля.
128. Падрабязней пра гэта гл.: Авторханов А. Империя Кремля // Дружба народов. — 1991. - № 1. — С. 207–208; № 4. — С. 231.
129. Хайек Ф. Дорога к рабству // Новый мир. — 1991. - № 8. — С. 199.
130. Тамсама. — С. 191–192.
131. Барт Р. Избранные работы. Семиотика. Поэтика. — М.: Прогресс, 1989. — С.121.
132. Тамсам. — С. 93, 95.
133. Медведев Р. Идеология и политика в советском обществе // Коммунист. — 1990. - № 7. — С. 23.
134. Похмёлкин А., Похмёлкин Д. Блеск и нищета идеологии // Нева. — 1991. - № 10. — С. 137–155.
Савецкі чалавек (лацінскае).
Для тых, хто не памятае, або проста не ведае, пра каго ідзе гаворка, прыгадаю: пра ордэнамана Брэжнева.
Дарэчы, гэтым задушэннем кіраваў славянін Кірыла Мазураў.
Approbatio — (латинское) одобрение.
«Катэхізіс» Філарэта — дапаможнік элементарнага навучання веры Хрыста, складзены маскоўскім мітрапалітам Філарэтам (1783–1867) у 1823 годзе і абавязковы для ўсіх праваслаўных. «Азбука камунізма» — дапаможнік, складзены М. Бухарыным. Папулярнае выданне накшталт катэхізіса ў хрысціян.
Аўтар працы «Замосковный край в XVII веке» (М., 1906), у якой асвятляў пытанні гвалтоўнага перасялення беларусаў пад час вайны 1654–1667 гг. на паўночны ўсход ад Масквы.
У атмасферы агульнага маральнага заняпаду руйнаваліся такія формы арганізацыі супольнай працы і ўзгадавання талентаў, як навуковыя школы. Прыклад: вучань У. Пічэты М. Улашчык змог працаваць пад навуковым кіраўніцтвам свайго былога выкладчыка па Беларускім універсітэце толькі тады, калі абодва пасля рэпрэсій сустрэліся ў фактычнай эміграцыі з Беларусі — у Маскве. У Менску ім не дадзена было супрацоўнічаць.
Н. В. Каменская (1913–1986) і І.М.Ігнаценка (нар. 1919).
Праўда, супраць асобных праяваў гэтай прафанацыі ўздымалі голас Мікола Ўлашчык, Мікола Алексютовіч, а таксама Анатоль Грыцкевіч, Мікола Ермаловіч, Генадзь Кісялёў, Адам Мальдзіс, Арсень Ліс і некаторыя іншыя.
Гэтае выказванне Графа Г. Чыяна, міністра замежных справаў Італіі пры Мусаліні (Oxford dictionary of quotations ed. by A. Partingten. - 4 th ed. - Oxford, 1992). Быў растраляны за тое, што прагаласаваў на Вялікай фашысцкай нарадзе за адстаўку «дучэ», дарма што за ягонае памілаванне хадайнічалі цёшча — жонка Мусаліні і жонка — дачка Мусаліні.
Гэта ж прапанаваў нядаўна гісторык і археолаг А. Краўцэвіч [39].
Адслужыўшы сваё на пасадзе міністра замежных справаў.
Гэта толькі рэакцыйныя расейскія дзеячы, ці прадстаўнік беларускай улады С. Посахаў, якіх запрасіў да сябе Садам Хусейн, маглі, як папугаі, насуперак фактам, паўтараць гэтую прапагандысцкую хлусню.
Варшаўскае паўстанне жніўня-верасня 1944 года супраць нямецкіх акупантаў, якія пры набліжэнні Чырвонай Арміі рыхтаваліся пакінуць Варшаву. Палітычная мэта паўстання — самастойнае вызваленне сталіцы краіны, каб падпольная законная ўлада паспела стварыць свае структуры, пакуль СССР не навязаў сваёй улады ўсёй краіне. Пад час гераічнага паўстання савецкія войскі спынілі дзеянні супраць гітлераўцыў, чакаючы, пакуль тыя не задушаць паўстанне. Пад час гэтай акцыі загінула блізу 200 тысяч палякаў, цалкам была знішчана Варшава. Гэта была палітычная параза палякаў. Але яна ўспрымала намеры савецкага кіраўніцтва далучыць Польшчу да СССР і задушыць неадначасовыя выступы масаў палякаў супраць камуністычнага кіраўніцтва (1956, 1968, 1970, 1976, 1980–1981 гг.). Для крытыкаў паўстанне было актам роспачы перад стратаю шанцаў на незалежнасць, для прыхільнікаў — актам найвышэйшага служэння Айчыне, доказам таго, што польская прага да вольнасці не знішчаная.
Па вясне 1940 года НКВДысты замардавалі ў Катыні (пад Смаленскам) ды іншых месцах 15 тысяч інтэрнаваных пад час уваходу Чырвонай Арміі на тэрыторыю Польшчы афіцэраў Польскага войска і мабілізаваных у войска лекараў, навукоўцаў, юрыстаў, інжынераў, святароў, настаўнікаў; мэта гэтага знішчэння — пазбаўленне польскай нацыі эліты, каб у далейшым не было каму ачоліць супраціву камунізацыі Польшчы.
У 1937–1941 гадах у Курапатах (лесе пад Менскам) НКВДысты штодня забівалі людзей. Курапаты былі адкрытыя Зянонам Пазняком і ягонымі аднадумцамі. Савецкія падлікі давалі лічбу 102000 ахвяраў бесчалавечнага рэжыму, але даследнік падаў для ўсяе зоны расстрэлаў лічбу 250000-300000 ахвяраў. Вакол Менска было яшчэ пяць такіх страшных мясцінаў, не кажучы ўжо пра абласныя, і раённыя цэнтры. Прыхільнікі таталітарызму ў розныя часы беспаспяхова спрабавалі давесці, нібыта там гітлераўцы растрэльвалі габрэяў, або НКВДысты — асобаў, што супрацоўнічалі з гітлераўцамі. Але нават Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь пацвердзіла першапачатковую версію гэтай справы [56].
Читать дальше