Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая справочная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

КАНСТЫТУЦЫЯ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЕРЫКІ

Мы, народ Злучаных Штатаў Амерыкі, з мэтай утварэння найбольш дасканалага Саюза, устанаўлення законнасці, гарантыі ўнутранага спакою, забеспячэння супольнай абароны, падтрымання ўсеагульнага дабрабыту і замацавання даброт свабоды за намі і нашчадкамі нашымі, абвяшчаем і ўстанаўліваем гэтую Канстытуцыю для Злучаных Штатаў Амерыкі.

АРТЫКУЛ І.

Раздзел I. Усе заканадаўчыя правамоцтвы, што ўстаноўлены тут, надаюцца Кангрэсу Злучаных Штатаў, які складаецца з Сената і Палаты прадстаўнікоў.

Раздзел 2. Палата прадстаўнікоў складаецца з членаў, якія выбіраюцца насельніцтвам асобных Штатаў кожныя два гады; выбаршчыкі ў кожным Штаце павінны адпавядаць патрабаванням, якія прад’яўляюцца да выбаршчыкаў больш шматлікай палаты заканадаўчага сходу Штата.

Ніводная асоба не можа стаць прадстаўніком, калі яна не дасягнула ўзросту дваццаці пяці гадоў, не з’яўлялася на працягу сямі гадоў грамадзянінам Злучаных Штатаў і не была на момант выбрання жыхаром таго Штата, у якім яна выбіралася.

Прадстаўнікі і прамыя падаткі размяркоўваюцца паміж асобнымі Штатамі, якія могуць быць уключаны ў гэты Саюз адпаведна колькасці насельніцтва, што вызначаецца пры дапамозе прыбаўлення да ўсёй колькасці свабодных асоб, у тым ліку ўсіх тых, хто абавязаны служыць на працягу шматгадовага тэрміну, за выключэннем неабкладваемых падаткам індзейцаў, трох пятых усіх астатніх асоб. Чарговы перапіс насельніцтва будзе праведзены на працягу трох гадоў пасля першай сесіі Кангрэсу Злучаных Штатаў, а потым праз кожныя дзесяць гадоў ва ўстаноўленым законам парадку. Колькасць прадстаўнікоў не павінна перавышаць аднаго на кожныя трыццаць тысяч жыхароў, аднак кожны Штат павінен мець сама меней аднаго прадстаўніка; а пакуль такі перапіс не будзе праведзены, Штат Нью-Гемпшыр будзе мець права выбраць трох, Масачусетс — восем, Род Айлэнд і Правідэнс Плэнтэйшн — па адным, Канэктыкут — пяць, Нью-Йорк — шэсць, Нью-Джэрсі — чатырох, Пенсільванія — восем, Дэлавэр — аднаго, Мэрылэнд — шэсць, Вірджынія — дзесяць, Паўночная Караліна — пяць, Паўднёвая Караліна — пяць і Джорджыя — трох прадстаўнікоў.

Калі ў прадстаўніцтве ад якога-небудзь Штата з’яўляюцца вакансіі, яго выканаўчая ўлада прымае пастанову аб правядзенні выбараў для іх запаўнення.

Палата прадстаўнікоў выбірае свайго спікера і іншых службовых асоб і мае выключнае права на імпічмэнт.

Раздзел 3. Сенат Злучаных Штатаў утвараецца ў складзе сенатараў па два ад кожнага штата, якія выбіраюцца заканадаўчым органам на шэсць год; кожны сенатар мае толькі адзін голас.

На сесіі, адразу пасля першых выбараў, яны павінны быць падзелены на тры па магчымасці роўныя групы. Месцы сенатараў першай групы становяцца вакантнымі па сканчэнні другога года; другой групы — па сканчэнні чацвёртага года і трэцяй групы — па сканчэнні шостага года, такім чынам, каб адна трэцяя частка сенатараў перавыбіралася кожныя два гады; калі вакансіі з’яўляюцца ў выніку адстаўкі альбо з другой нагоды ў час перапынку ў працы заканадаўчага органа любога са Штатаў, вышэйшы орган яго выканаўчай улады мае магчымасць зрабіць часовыя прызначэнні да адкрыцця наступнай сесіі заканадаўчага сходу, каб запоўніць гэтыя вакансіі.

Ніводная асоба не можа стаць сенатарам, калі яна не дасягнула ўзросту трыццаці гадоў, не з’яўлялася на працягу дзевяці гадоў грамадзянінам Злучаных Штатаў і не была на момант выбрання жыхаром таго Штата, у якім яна выбіраецца.

Віцэ-прэзідэнт Злучаных Штатаў з’яўляецца Старшынёй Сената без права голасу, акрамя выпадку, калі галасы падзяляюцца пароўну.

Сенат выбірае іншых сваіх службовых асоб, а таксама Старшыню pro tempore ў адсутнасці Віцэ-прэзідэнта, альбо калі ён выконвае абавязкі Прэзідэнта Злучаных Штатаў.

Сенат валодае выключным правам усіх імпічмэнтаў. Засядаючы з гэтай нагоды, сенатары прымаюць прысягу альбо даюць клятву. Калі да судовай адказнасці прыцягваецца Прэзідэнт, старшынствуе Вярхоўны суддзя; ніводная асоба не можа быць абвінавачана без згоды дзвюх трэціх прысутных членаў.

Прыгавор у выпадку імпічмэнта абмяжоўваецца звальненнем і пазбаўленнем праў займаць пасады і несці якую-небудзь ганаровую, афіцыйную ці прыбытковую службу ў Злучаных Штатах: аднак абвінавачаны тым не менш можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці і пакараны судом у адпаведнасці з законам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x