Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая справочная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Асоба, якая абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе, цяжкім злачынстве альбо іншым злачынстве, утоеным ад правасуддзя і выяўленым у іншым Штаце, па патрабаванню выканаўчай улады Штата, з якога яна ўцякла, падлягае выдачы для адпраўкі ў той Штат, юрысдыкцыі якога падлягае гэта злачынства.

Ніводная асоба, якая служыць ці працуе ў адным Штаце па яго законах, уцекшая ў іншы Штат, не вызваляецца згодна з якім-небудзь законам ці пастановай апошняга ад паслугі ці працы, а павінна быць выдадзена па заяве таго боку, які мае права на гэтыя паслугі ці работу.

Раздзел 3. Новыя Штаты могуць дапускацца Кангрэсам у гэты Саюз; аднак ніводны Штат не можа быць утвораны ці засноўваны ў межах юрысдыкцыі якога-небудзь іншага Штата; і ніякі Штат не можа быць утвораны шляхам зліцця двух ці болей Штатаў альбо частак Штата без згоды заканадаўчых сходаў зацікаўленых Штатаў, таксама як і Кангрэса.

Кангрэс мае права распараджацца тэрыторыяй ці іншай маёмасцю, якая належыць Злучаным Штатам, і выдаваць адносна іх усе неабходныя пастановы і прадпісанні; нішто ў гэтай Канстытуцыі не павінна тлумачыцца на шкоду якім-небудзь правам Злучаных Штатаў альбо якога-небудзь асобнага Штата.

Раздзел 4. Злучаныя Штаты гарантуюць кожнаму Штату ў гэтым Саюзе рэспубліканскую форму праўлення і абараняюць кожны з іх ад нападу, а па хадайніцтву заканадаўчага сходу ці выканаўчай улады (калі заканадаўчы сход не можа быць скліканы) — і ад унутранага насілля.

АРТЫКУЛ V.

Кангрэс, калі б ні палічылі гэта неабходным дзве трэція членаў абедзвюх палат, можа прапаноўваць папраўкі да гэтай Канстытуцыі альбо — па хадайніцтву заканадаўчых сходаў дзвюх трацей Штатаў — можа склікаць Канвент для прапановы паправак, якія ў абодвух выпадках будуць мець юрыдычную сілу ва ўсіх адносінах як частка гэтай Канстытуцыі пасля іх ратыфікацыі заканадаўчымі сходамі трох чацвярцей Штатаў альбо канвентамі ў трох чацвярцях тых, у залежнасці ад таго, якую форму ратыфікацыі прапануе Кангрэс. Пры гэтым ніводная папраўка, якая можа быць прынята да адна тысяча восемсот восьмага года, ніякім чынам не павінна закранаць першы і чацвёрты склады дзевятага раздзела першага Артыкула; ніводны Штат без ягонай згоды не можа быць пазбаўлены свайго роўнага з іншымі Штатамі голасу ў Сенаце.

АРТЫКУЛ VI.

Усе даўгі і абавязацельствы, якія існавалі да прыняцця гэтай Канстытуцыі, захоўваюць такую ж сілу для Злучаных Штатаў пры гэтай Канстытуцыі, як і пры Канфедэрацыі.

Гэта Канстытуцыя і законы Злучаных Штатаў, якія прымаюцца ў мэтах выканання той, роўна як і ўсе дагаворы, якія заключаны ці будуць заключаны ад імя Злучаных Штатаў, з’яўляюцца вярхоўным правам краіны; і суддзі ў кожным Штаце павінны кіравацца такім правам, што б яму ні супярэчыла ў Канстыгуцыі альбо законах любога Штата.

Вышэйпамянёныя сенатары і прадстаўнікі заканадаўчых сходаў асобных Штатаў, роўна як і выканаўчыя і судзебныя службовыя асобы як Злучаных Штатаў, так і асобных Штатаў абавязваюцца, прымаючы прысягу ці даючы клятву, падтрымліваць гэтую Канстытуцыю; аднак ніякая праверка рэлігійнасці не павінна патрабавацца ў якасці ўмовы для займання якой-небудзь афіцыйнай альбо грамадскай пасады на службе Злучаных Штатаў.

АРТЫКУЛ VII.

Ратыфікацыя Канвентамі дзевяці Штатаў з’яўляецца дастатковай для ўстанаўлення гэтай Канстытуцыі ў Штатах, якія такім чынам прызнаюць яе.

Здзейснена на Канвенце пры аднадушнай згодзе прысутных Штатаў семнаццатага дня верасня ў адна тысяча семсот восемдзесят сёмым годзе ад нараджэння Хрыста і на дванаццатым годзе незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі. У сведчанне чаго мы паставілі тут нашы подпісы.

Дж. Вашынгтон

Прэзідэнт і дэлегат ад Вірджыніі

Нью-Гемпшыр: Джон Лэнгдан; Нікалас Гілмэн

Масачусэтс: Натаніэл Гарэм; Руфус Кінг

Канэктыкут: Уільям Сэмюэл Джонсан; Роджэр Шэрман

Нью-Норк: Аляксандр Гамільтан

Нью-Джэрсі: Уільям Лівінгстан; Дэвід Брэрлі; Уільям Пэтэрсан; Джанатан Дэйтан

Пенсільванія: Бэнджамін Франклін; Томас Міфлін; Робэрт Морыс, Джордж Клаймер; Томас Фіцсіманс; Джарэл Ннгерсол; Джэймс Уілсан; Говард Морыс

Дэлавэр: Джордж Рыд; Ганінг Бэдфард малодшы; Джон Дыкінсан; Рычард Басэт; Джэйкаб Брум

Мэрыленд: Джэймс Макгенры; Дэніэл оф Сент-Томас Джэніфер; Дэніэл Кэрол

Вірджынія: Джон Блэр; Джэймс Мэдісан малодшы

Паўночная Караліна: Уільям Блаўнт; Рычард Добс Спэйт; X’ю Уільямсан

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x