Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая справочная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

пазычаць грошы ў крэдыт Злучаных Штатаў;

рэгуляваць гандаль з замежнымі дзяржавамі, паміж некаторымі Штатамі і з індзейскімі плямёнамі;

устанаўліваць усюды ў Злучаных Штатах аднастайныя правілы натуралізацыі і прымаць аднолькавыя законы па пытаннях аб банкруцтвах;

чаканіць манету, рэгуляваць яе каштоўнасць і каштоўнасць замежнай манеты, устанаўліваць адзінкі мер і вагі;

прадугледжваць меры пакарання за падробку цэнных бумаг і манеты, што знаходзіцца ў абарачэнні ў Злучаных Штатах;

ствараць паштовыя службы і шляхі;

садзейнічаць развіццю навукі і карысных рэмёстваў, замацоўваць за аўтарамі і вынаходцамі на пэўны тэрмін выключныя правы на іх творы і вынаходніцтвы;

засноўваць суды, ніжэйшыя адносна Вярхоўнага суда;

вызначаць і караць пірацкія дзеі, цяжкія злачынствы, якія ўчыняюцца ў адкрытым моры, а таксама злачынствы супраць правоў нацый;

аб’яўляць вайну, выдаваць пасведчанні на капёрства і рэпрэсаліі і ўстанаўліваць правілы адносна захопу трафеяў на сушы і на моры;

фарміраваць і забяспечваць арміі, але асігнаванні на гэтыя мэты павінны выдзяляцца на тэрмін не болей, чым два гады; ствараць і ўтрымліваць ваенна-марскі флот;

выдаваць правілы па арганізацыі сухапутных і марскіх сіл і па кіраванню імі;

прадугледжваць меры па прызыву міліцыі ў мэтах забеспячэння выканання законаў Саюза, падаўлення мецяжоў і адбівання ўварванняў;

прадугледжваць меры па арганізацыі, узбраенню і абучэнню міліцыі і кіраўніцтву той яе часткай, якая можа быць выкарыстана на службе Злучаных Штатаў, пры захаванні за Штатамі правоў прызначэння афіцыйных асоб і арганізацыі падрыхтоўкі міліцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі, якія прадпісаны Кангрэсам;

выкарыстоўваць ва ўсіх выпадках выключныя заканадаўчыя паўнамоцтвы ў дачыненні да акругі (якая не перабольшвае дзесяці квадратных міляў), якую ўступілі асобныя Штаты і прыняў Кангрэс і якая будзе месцам знаходжання ўрада Злучаных Штатаў;

ажыццяўляць такую ўладу ў адносінах да ўсіх земляў, якія набываюцца са згоды заканадаўчага сходу Штата, у якім гэтыя землі знаходзяцца, для ўзвядзення фортаў, будаўніцтва складоў, арсеналаў, верфяў і іншых патрэбных збудаванняў;

выдаваць усе неабходныя і адпаведныя законы для ажыццяўлення вышэйпералічаных і ўсіх астатніх паўнамоцтваў, дадзеных гэтай Канстытуцыяй ураду Злучаных Штатаў альбо якому-небудзь дэпартаменту ці яго службовай асобе.

Раздел 9. Перасяленне альбо ўвоз тых асоб, якія кожны са Штатаў, што зараз існуе, палічыць патрэбным дапусціць, не павінна забараняцца Кангрэсам да 1808 года; аднак такі ўвоз можа абкладацца падаткам ці пошлінай на суму не болей чым дзесяць долараў за кожную асобу.

Дзеянне прывілеяў загаду habeas corpus не павінна прыпыняцца, калі толькі не запатрабуе грамадская бяспека ў выпадках паўстання ці ўварвання.

Не павінны прымацца білі аб апале ці законы ex post facto.

Падушныя падаткі альбо іншыя прамыя падаткі павінны ўстанаўлівацца не іначай як у адпаведнасці з перапісам альбо падлікам насельніцтва, правядзенне якіх прадпісана вышэй.

Не павінны абкладацца падаткам ці пошлінай тавары, якія вывозяцца з любога Штата.

Не павінна аддавацца перавага ў выніку якой-небудзь пастановы аб гандлі ці дзяржаўных даходах партам аднаго Штата перад партамі іншага; судны, якія накіроўваюцца ў які-небудзь Штат ці са Штата, не павінны прымушацца да заходу ў порты іншага Штата для разгрузкі ці выплаты пошлін.

Грошы павінны выдавацца з казначэйства не інакш як на падставе асігнаванняў, якія прадугледжаны законам; паведамленні і справаздачы аб паступленнях і расходах усіх дзяржаўных сродкаў павінны час ад часу публікавацца.

Злучаныя Штаты не даруюць ніякіх дваранскіх тытулаў; ніводная асоба, якая займае даходную ці афіцыйную пасаду ў межах улады Злучаных Штатаў, не павінна прымаць без згоды Кангрэса якое-небудзь дарэнне, узнагароду, пасаду альбо любы тытул ад якога-небудзь караля, прынца ці замежнай дзяржавы.

Раздзел 10 . Ніводны Штат не можа заключаць які-небудзь дагавор, уступаць у саюз альбо канфедэрацыю, выдаваць пасведчанні на капёрства і рэпрэсаліі, чаканіць манету, выпускаць крэдытныя білеты, выплачваць даўгі чым-небудзь іншым акрамя залатой і срэбранай манетай, прымаць білі аб апале, законы ex post facto альбо законы, якія парушаюць дагаворныя абавязацельствы альбо жалаваць дваранскія тытулы.

Ніводны Штат не можа без згоды Кангрэса абкладаць якімі-небудзь пошлінамі ці зборамі ўвоз альбо вываз тавараў, за выключэннем выпадкаў, калі гэта можа стаць неабходным для выканання інспекцыйных законаў Штата; чысты прыбытак ад усіх збораў і пошлін, якія ўстаноўлены Штатам на ўвоз і вываз тавараў, паступае ў распараджэнне казначэйства Злучаных Штатаў; усе гэтакія законы падлягаюць кантролю з боку Кангрэса і могуць быць ім перагледжаны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x