Уладзімір Караткевіч - Постаці

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Постаці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Постаці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Постаці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Постаці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Постаці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Відаць, не выпрасіў.

А радкі адзываліся ў душы і жахам, і холадам, і гарачай дрыготай, як тады, калі працягнеш рукі да агню і цеплыня льецца ад далоняў у цела.

І вось мне трапіла ў рукі кніга ў папяровай вокладцы. Я разгарнуў яе і ўбачыў:

На Купалле там птушка садзіцца, пяе,
У Піліпаўку воўк нема вые,
Сонца днём распускае там косы свае.
Ноччу зоры глядзяць залатыя.

Гэта было як ноч, як агеньчык у цёмным садзе і як водар яблыкаў на аўсянай саломе. І так гэта засталося на ўсё жыццё.

Я чытаў тады ўсю ноч і нарэшце дайшоў да таго стану, калі ўжо нічога, ані паловы слова не разумееш, але ўрачыстая, мернагучная хада радкоў прымушае валасы дыбарам стаяць на галаве.

Гэта было проста і добра. Гэта была тая самая пявучая родная мова, на якой гаварыла мая нянька, — так пяшчотна, — і мой бацька, — так грубавата. Я шмат чытаў для свайго ўзросту, гэта былі радкі, накшталт радкоў нямецкага паэта Мюлера:

Светлый мир здесь погребен когда-то,
И встают обломки, как цветы,
Золотыми искрами заката
Отражаясь в зеркале мечты.

І раптам:

Ці завылі ваўкі, ці заенчыў віхор,
Ці запеў салавей, ці загагала гусь, —
Я тут бачу свой край, поле, рэчку і бор,
Сваю матку-зямлю — Беларусь.

Гэта было дзіва. Восьмы — а для мяне першы — цуд свету. А потым былі "Магіла льва", "Бандароўна", — і змяніўся свет. Назаўжды.

Я не ўяўляю сабе жыцця без яго. Каб не было той ночы і той кнігі — я ніколі не пісаў бы так, як пішу. Ды і ці пісаў бы наогул?

Шмат радкоў напісаў я аб ім. Менш надрукаваў. Бо словы слабыя, бо словы часам нічога не могуць сказаць.

А беларусы ж нікога не маюць…

Мы маем шмат каго: і Багушэвіча з яго ўтрапёнай нянавісцю, і Багдановіча з яго ўтрапёнай пяшчотай. І ўсё адно Купала застанецца першай нашай любоўю, нашымі вачыма, нашым сумленнем, нашым вечна жывым сэрцам.

Мне давялося бачыць яго толькі аднойчы. Мне тады было, напэўна, год сем. На вуліцах Оршы грымела музыкай нейкае свята. Брат паказаў мне яго, і я здзівіўся: мне здавалася, што ён павінен быць нават фізічна дужэйшы, на дзве галавы вышэйшы за ўсіх іншых людзей. І дзіўна было, што ён жыве ў Ляўках, зусім недалёка, цераз Дняпро.

З таго часу мінула шмат год. Вайна забрала дом. Вайна забрала брата. Вайна, што б там ні казалі, забрала і Купалу. Толькі аднойчы бачыў я яго, але я ведаю, наколькі бяднейшым было б маё жыццё, каб не гэтая іскра ўспаміну з далёкіх дзіцячых год.

Пасля вайны я пабываў у Ляўках. Попел. Галавешкі. Знявечаныя адхоны над Дняпром, якія любіў Купала і якія, дзякуючы гэтаму, прымусілі мяне яшчэ больш, часам амаль нясцерпна любіць маю сціплую прыдняпроўскую зямлю…

Купалы ўжо не было. І на месцы яго дома быў попел.

Я не разумеў тады, што некаторыя легенды — гэта само жыццё, і не ведаў, што ў легендзе пра Фенікса больш праўды, чым нават у жыцці.

Зразумеў потым, калі ўдвох з сябрам адправіўся пешшу ў Вязынку і ўбачыў простую сялянскую хату, якая стала нашай Мекай. Там я зразумеў: ён жывы.

Нам дорага ўсё ў ім: і ўзлёты генія, і простыя чалавечыя памылкі, і шлях, цяжкі і слаўны, як у кожнага вялікага паэта. І нельга ўзяць з нашых дум яго рамантызм, і яго светлую праўду, і яго веру. Бо ён верыў у казку нашай радзімы.

І ён вельмі верыў у свой народ. Толькі гэта і дало яму сілу ствараць тое, што ён стварыў, даць нямому народу, якім усе пагарджалі, песню, слова і мову.

Больш за ўсё хацелася б мне напісаць паэму аб ім. Не ведаю, ці хопіць сціплых слоў, бо гэта — галоўнае, бо аб гэтым нельга сказаць абы-як. Таму што, напэўна, будуць большыя за яго, — інакш не варта было б жыць паэзіі. Але не будзе людзей, якія больш зрабілі б для маёй мовы, для маёй песні, для маёй Радзімы, нарэшце.

Калі б мяне, маленькага чалавека, спыталі: "Як ты хочаш ушанаваць яго памяць? Кажы — і мы выканаем усё, да апошняга, твае пажаданні, як быццам ты Аладзін і чароўная лямпа ў тваіх руках, а табе прыслужваюць усе добрыя джыны зямлі". Калі б мяне так спыталі — я адказаў бы: "Зрабіце гэта не для яго, бо лепшы помнік яму — нашы сэрцы і яго песні, што жывуць у іх.

Зрабіце гэта не для яго, бо яго славу не ўзвялічаць помнікі. Зрабіце гэта для сябе, каб нас не вінавацілі ў няўдзячнасці, у дрэннай памяці, у адсутнасці той вялікай павагі да лепшага свайго паэта, без якой не жывы кожны народ".

Беларуская зямля чакае праху Купалы, беларускі народ чакае вечнага агню, які будзе гарэць над яго магілай. А ля яе ў вечнай ганаровай варце стануць усе — і суровы Машэка ў ваўчынай скуры, і Бандароўна — наша непакора-зямля, і Паўлінка — маладое хараство гэтай зямлі, і гнеўны Сымон Зяблік з сякераю ў руцэ, і сляпы лірнік з павадыром-хлопчыкам, які глядзіць на свет нясцерпна-чыстымі вачыма будучага вялікага таленту, і крылатая Алеся — гордасць і светлая будучыня зямлі Купалы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Постаці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Постаці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Постаці»

Обсуждение, отзывы о книге «Постаці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x