Уладзімір Караткевіч - Постаці

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Постаці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Постаці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Постаці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Постаці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Постаці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…А тады, у тое падарожжа, зарадзілася яшчэ і тое, без чаго цяпер рэдка абыходзіцца кожная хоць трохі доўгая наша сустрэча. Гэта песні. У яго добры голас, і разам мы ствараем не такі ўжо кепскі дуэт.

Ехалі. Спявалі старажытныя рамансы, беларускія, польскія, украінскія, рускія песні.

Скажу толькі, што любаваўся я тады не толькі Наваградскім замкам, капцом Міцкевіча і Свіцяззю. Любаваўся яшчэ і ненасытнай чалавечай прагнасцю, з якой глядзеў на ўсё гэта, сто разоў бачанае ім, Янка. Нібы піў прыгажосць.

Прыгажосць поўнай з коптарам Свіцязі, з якой мы, седзячы ў чоўне, цягалі пярэстых, шурпатых акунёў, і прыгажосць паліванага збана з бярозавікам на ганку леснічоўкі, і прыгажосць лепшага ў свеце краявіду з Замкавай гары, калі наводдаль шырацца дрэвы — кожнае пад неба галавой.

І прыгажосць запусцення ў Варончанскім касцёле, і прыгажосць могілак наводдаль ад яго.

І мармуровай дзяўчыны на помніку ў нетрах дрэў.

Прыгожыя дзяўчаты жылі калісь у нашых вёсках і фальварках. І, на жаль, часам рана паміралі. Як гэтая.

Мне здавалася, што ён шкадуе аб ранняй смерці гэтай невядомай нам і, аднак, блізкай Фларыяны Ліпніцкай. Блізкай, бо сэрцу чалавечаму заўсёды блізкая прыгажосць.

А вакол стаялі таполі з аліўкава-зялёнымі, апырсканымі золатам стваламі, кучаравіліся хмызы і сумна канала на захадзе аранжавае сонца.

Гівал дзьмуў у дудку з вадой.

Гівал спяваў.

І тут яшчэ ўзмацнела ва мне адчуванне, што гэты чалавек — паэт, хаця я і не чытаў ніводнага ягонага верша. Паэт, які не можа быць іншым, якому блізкія ўсе гэтыя мясціны, бо невядома, ці ён вырас з іх, ці яны выраслі з яго душы. Блізкая сваён бязмежнай тужлівай журбой ліпавая альтанка Марылі ў Туганавічах, месца, дзе было растаптана сэрца вялікага паэта (а можа, тваё ўласнае?). Блізкі гэты дуб з вялікім дуплом, у якім можна залезці і высунуць стуль галаву, бо ты ў гэты момант хлопчык, лясны дух, лясун, усё на свеце.

Дарэчы, пра дуб. Мы параіліся, і Янка напісаў ліст у камітэт па ахове прыроды:

"Дрэву шэсцьсот год. Звязана з імем Міцкевіча. Трэба ратаваць".

Адказ прыйшоў недзе праз месяц:

"Ва ўрочышчы ля Варончы сапраўды ёсць дуб, і ў ім сапраўды ёсць дзірка".

На чым і дзякуй.

Чамусьці больш за ўсё запомніў я падарожжы з ім. Розныя. Але заўсёды такія, дзе мы ўсё з большай глыбінёй пачыналі ведаць адзін аднаго.

Спасцігаеш друга лепш за ўсё ў месцы, дзе ён нарадзіўся, або там, дзе нарадзіўся ягоны талент.

Пра Янкава Загор'е я раскажу ў канцы, а зараз пастараюся расказаць, як мы ехалі трох па маім Прыдняпроўі і па Ушаччыне, дзе нарадзіўся Рыгор Барадулін.

Зноў стаяла цеплыня. Быў май 1965 года. На берагах Дняпра, на замчышчах, якім дзевяцьсот — тысячу — дзве тысячы чатырыста год, шумела між чарапкоў сівая трава. На котлішчах панскіх маёнткаў цвіла шыпшына, якая вырадзілася з руж, і ўсяўладна персідскі бэз. Над Рагачовам, над зялёнымі хмарамі Кісцянёўскага парку, над хутарам Крыцкага (хацеў бы, каб мяне там калісьці закапалі, а да таго хацеў бы, як найчасцей, бываць там) цягнуліся і звінелі веснія, празрыстыя аблокі.

Шапацелі здзічэлыя яблыні. Марылі аб мінулым чорныя дубы на дне і ў берагах. Гэта была прыгажосць, неаддзельная ад лёгкага адцення тугі, бо гэта была мая радзіма, мая купель і курган маіх продкаў, і я дужа хацеў, каб яна стала роднай і хлопцам — уся, ад Прарова да Кісцянёўскіх круч.

Рэўнасць да родных мясцін дужа глыбока жыве ў нас. Але, мне здаецца, я дамогся свайго.

…Леснічоўка Лімень пад Чэрыкавым. Там жывуць у "старыках", у даўніх рэчышчах залатыя, як старое золата царкоўных купалоў, ліні велічынёй з блюда. Там бабровыя хаты, на якія гаспадары нагрувасцілі ламачча, каб лось не лез на страху ды не праваліў яе.

Янка ўсходзіў на гэтыя купы. І дарэмна, бо важыць ён, нягледзячы на магутны рост, усё ж менш за лася.

Але затое, калі ён зрабіў гэта, ад берага пацягуўся за бліжні мыс серабрысты след: бурбалкі паветра.

Гаспадар ратаваўся. А раптам істота з'явілася крыўдзіць.

Дарма, бабёр! Наздатны ён на гэта.

Янка расказваў мне, як калісьці ў Загор'і злавілі бабра. Усе пабеглі глядзець. Той стаяў у дзежцы з вадой, успёршыся лапамі на край, і плакаў, сапраўды, "як бабёр".

Разумееш, бабёр, у самым гэтым апавяданні была тая неабходная ўвага да ўсяго жывога, якая і ёсць — сутнасць сапраўднага чалавека на зямлі.

Так што не бойся. Пасёрбае ён тут з намі юшкі, пап'е бярозавіку з чорнай парэчкай, смачнага, рэзкага, аж да біцця ў нос, дый паедзе на Крычаў, а далей на маю Оршу, а пасля пагоніцца за намі дождж і адстане толькі ля Полацка, а там, у гасцініцы, мы "знойдзем" у шафе бутэльку каньяку і ўсё іншае, ды будзем раніцай стаяць ля Сафіі, і гэты, вялізны, будзе гладзіць далонню старажытную плінфу муроў. Яму патрэбна Грышкава радзіма. Як і мне. Акварэльна-сіняя ад неба, адбітага ў сотнях азёр, шыза-зялёная ад бароў, жоўтая ад пяску. І патрэбна вогнішча на беразе Ваўчэнскага возера, апетага Рыгорам, і пазрыстая, хуткая, як з гор, рэчка Задобрыца, і ўсе іншыя азёры, цяпер і твае. А назвы іх, як песні: Дземянец, Грамніцкае, Вечалле, Доўжыца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Постаці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Постаці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Постаці»

Обсуждение, отзывы о книге «Постаці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x