Уладзімір Караткевіч - Артыкулы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Артыкулы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Артыкулы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Артыкулы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Артыкулы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Артыкулы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Значная частка тыража "Бібліі" прапала. Туга за радзімай пацягнула Скарыну з Прагі. Па дарозе ён заехаў у Віценберг, дзе прапаведваў Лютэр. Католікі абвінавацілі першадрукара ў адносінах з ім, і амаль не прысудзілі да спалення. Скарыне ўдалося апраўдацца. Кнігі ж, таму што яны былі зразумелыя ўсім і, такім чынам, былі зброяй д'ябла, спалілі.

Ён перанёс і гэты ўдар. Вытапталі ніву — зноў засей яе. У Вільні, у доме бургамістра Якуба Бабіча, на гэты раз на радзіме з яе прыгажосцю і беднасцю, дзе гучыць родная мова, і навокал браты, ён арганізуе новую друкарню. У хуткім часе выходзяць "Апостал" і "Малая падарожная кніжыца", усе на тым жа высокім паліграфічным узроўні і таксама прыгожа, страсна, пяшчотна і грубавата перакладзены.

А потым — маўчанне. Амаль губляюцца сляды. Новых кніг няма. Разарэнне. Багатым мяшчанам і выдадзенага надта хапае. Ідуць цяжкія часы. У 1580 годзе агонь паглынае дзве трэція горада і друкарню. Праз тры гады прыходзіць чума. Ноч яшчэ далёка, але на твары ўжо начныя цені.

Ён зрабіў што мог. Даў суайчыннікам друкаванае слова на сваёй мове, а значыць, аснову для школы на гэтай жа мове, для асветы, для вялікай чалавечнасці. Ён пачаў адраджэнне на сваёй зямлі, ён верыў, што навука нясе патрэбныя ўсім мір і спакой. Ён лічыў, што яго кнігі не толькі грамата, але і аснова для сямі вызваленых навук, для разумення свету, якім ён ёсць. Ён быў чалавекам сярэдневякоўя, як Дантэ, якога тады ў Беларусі, акрамя яго, Скарыны, ведалі толькі адзінкі. І, у той жа час, ён быў чалавекам будучыні.

Жыццё яго — ланцуг няшчасцяў і смутку. Але справу, зробленую ім, ужо нельга было задушыць ніякім гарам, ніякімі агнямі. Таму што яго кнігамі пачалося трыумфальнае шэсце кнігі па землях усходніх славян. Друкароў забівалі, друкарні палілі. Дык кнігу лёгка спаліць — два-тры ўдары крэсівам. І ўсё ж зноў і зноў грукатаў прэс друкарскага станка і на месца адной кнігі станавілася дзесяць новых.

1561 — Украінская перасопніцкая "Евангелія". 1562 — Беларускі "Катэхізіс" Сымона Буднага і "Евангелія" Цяпінскага, 1564 — Маскоўскі "Апостал" Івана Фёдарава, 1568 — Заблудаўскі, Беларускі "Апостал". 1570 — там жа "Псалтыр". Дзесяткі. Сотні. Тысячы. І вось ужо старонкі свецкіх кніг шалясцяць у руках людзей. У 1575 годзе Пятро Мсціславец адраджае справу Скарыны ў Вільні. Грукочуць друкарні Мамонічаў у Кутсіне, Магілёве. Што абазначае іх грукат? І, аднак, сцены замкаў і засценкаў уздрыгваюць ад яго.

Як і кожны сапраўдны сын сваёй зямлі, Скарына горача любіў сваю радзіму. Ён пісаў: "…Паколькі ад нараджэння зверы, якія ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае. Птушкі, яція лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае. Рыбы, якія плаваюць па моры і ў рэках, ведаюць ямы свае. Пчолы і ім падобныя ахоўваюць вуллі свае. Таксама і людзі, дзе нарадзіліся і выгадаваныя… да гэтага месца вялікую любоў маюць".

Ён жыў любоўю да ўсіх простых людзей, да ўсіх народаў і жадаў ім дабра і свету. Ён быў у шэрагу тых, хто прапаведваў і закладаў асновы вялікага братэрства на зямлі. У цёмныя дні яны падавалі руку ўсім людзям добрай волі ва ўсім свеце. Яны шукалі праўду і чалавечнасць, змагаліся за іх і гінулі, у пагібелі здабываючы перамогу. Светачы сярод галечы і цемры, першыя агні, нашы продкі, справу якіх мы прадаўжаем і вобраз якіх захоўваем у сэрцы.

Гэта было 10-га сакавiка 1864 года…

Да 100-годдзя з дня смерці Кастуся Каліноўскага

Спатрэбілася дзве роты салдат, каб схапіць аднаго чалавека. Была цёмная і снежная ноч 29 студзеня 1864 года. Салдаты абкружылі квартал Святаянскіх муроў і распачалі планамерны вобыск.

Чалавек жыў адзін. Аб яго месцазнаходжанні ведалі два-тры бліжэйшыя сябры. Каб не здрада — яго нельга было б знайсці. Ён лічыў за лепшае рызыкаваць толькі сваёй галавой. Калі ўжо здарыцца бяда — хай з яго смерцю перарвуцца галоўныя ніці падпольных тайн. Але ў горшае ён не верыў. Сам шчыры, просты і адданы справе паўстання, ён верыў у нязломную цвёрдасць людзей, якія рабілі з ім адну справу.

Дзве роты салдат і адзін чалавек. Салдаты абкружалі Святаянскія муры ў Вільні. Пачаўся пошук чалавека, які кіраваў адсюль паўстаннем у Беларусі і Літве, не даючы згаснуць полымю. Ратаваў самае каштоўнае — сяброў, братоў, людзей. Дамагаўся, каб вясною паўстанне выбухнула зноў…

Чалавек ішоў сходкамі насустрач салдатам, несучы свечку ў руцэ. Так яны і сутыкнуліся. Адзін нёс святло. Другія выраслі са змроку.

— Як ваша прозвішча?

— Вітажэнец, — спакойна адказаў малады чалавек.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Артыкулы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Артыкулы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Артыкулы»

Обсуждение, отзывы о книге «Артыкулы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x