• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Артыкулы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Артыкулы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1991, ISBN: 5-340-00860-6, издательство: Мастацкая літаратура, категория: essay / Публицистика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Артыкулы

Артыкулы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Артыкулы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Артыкулы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Артыкулы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Артыкулы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зусім мала: толькі адно дрэўца за сябе, адно за свайго нямоглага дзеда і адно — за сваё яшчэ някемнае дзіця. І ты забяспечыш дзеду больш здаровую старасць, сыну — нармальнае развіццё, сабе — даўжэйшы век. А яго другі раз табе не дадуць, наконт гэтага будзь пэўны.

Ваюй, дзе можаш. Бо гэта адзіная вайна, якую варта весці. Садзі дрэвы ля вадаёмаў, не давай без патрэбы валіць ніводнага дрэва, падымай голас за павелічэнне тэрміну забароны вясновай лоўлі рыбы, за мэтазгоднасць промыславай лоўлі толькі з канца лета, каб паспела аднераставаць і ўзмацнець каштоўная рыба.

І шкадуй галасістых і пёрыстых братоў сваіх, брат "двуногі і без пер'я" (паводле трапнага вызначэння Платона). Бо, вядома ж летам і восенню неба над маці тваёй Беларуссю звініць ад спеву крылаў, нашы паляўнічыя далёкія ад таго, каб, скажам, страляць у дразда, бусла, шпака, чайку, але ж вадаплаўнай, баравой, стэпавай дзічыне куды горш.

Наўрад ці многа знайшлося б на Беларусі паляўнічых больш заядлых і азартных, чым я. Бадай што, не было такога звера ці птушкі (акрамя, вядома, тых, паляванне на якіх забаронена), на якіх бы я не выходзіў. І вось гадоў пятнаццаць назад я, назіраючы за меліярацыяй, высечкай хмызоў, ляснымі гарамі, разгулам браканьераў, усур'ёз задумаўся і ўрэшце вырашыў: што датычыцца мяне — досыць! Ні ў каго і ніколі я больш не адбяру стрэлам жыцця, хіба ў шалёнага ваўка.

І, ведаеце, ахвяра мая выявілася больш лёгкая, чым я думаў. Спачатку, праўда, усе рэдактары лаяліся, што ў маіх "Каласах" зашмат сцэн палявання (а гэта была проста спроба пазбавіцца ад неадчэпных праяў, спроба галоднага набіць рот тым, што пад руку трапіць, ад чаго — смею спадзявацца — мой чытач не дужа многа страціў). Цяпер я "палюю" сваімі вачамі, кадрамі ў маім фотаапараце або з нажом у кошыку на грыбным "ціхмяным паляванні". Мне цяпер больш цікава і куды больш сумленна жыць.

Звяры і птушкі па-ранейшаму вакол мяне, але яны жывыя. І куды цікавей, паверце, бачыць такаванне цецерукоў, чым уварвацца туды несправядлівым наканаваннем, шротам, пухам і крывёй.

Трэба, каб ва ўсіх лясных гаспадарках, а не толькі ў некаторых, не секлі дуплаватых дрэў (гэта чыясьці магчымая кватэра), не палілі на балотах траву (гэта чыёсьці сховішча), не пасвілі ў лесе быдла (гэта чыйсьці знішчаны "хлеб"), абмяжоўвалі збор грыбоў і ягад (іх ясі не толькі ты, і для цябе яны — прысмакі, а для звера — жыццёвая неабходнасць).

Ды ўсё гэта і асабіста ў тваіх руках таксама. Кармі птушак зімой, арганізоўвай ім "галечнікі", каб маглі "купацца". Нават "нікому не патрэбных" мухамораў не збівай нагамі, бо звяры ядуць іх перад зімой, каб выгнаць паразітаў і лягчэй перажыць галодную сцюжу. Нават арабіну ў сваім кветніку не абірай да рэшты — хай крыху з'ядуць або абтрасуць на зямлю (гэта запас на вясну, калі сыдзе снег) птушкі, якім яна, магчыма, паратунак.

Ёсць, вядома, і такое, што знішчаюць нават будысты, якім забаронена забойства ўвогуле. Усе гэтыя кольчатыя шаўкапрады, сасновыя клапы, матылі-манашкі, яблыневыя молі і г.д. Дык вось, калі ты ўжо жывеш па прынцыпу "размахніся, рука", то размахніся гэтай рукою на іх. А іх, дарэчы, нямнога сярод тых, што жыццём сваім дораць нам карысць і прыгажосць. І вельмі-вельмі асцярожна звяртайся да хімікаліяў, нават у сваім садзе. Гэта ж праўда, што ў 1969 годзе пры "атручванні лазы" на Прыпяцкім узбярэжжы здараліся выпадкі атручвання нават буйной фауны. Я сам бачыў дохлых качак, буслоў, нават ласёў.

Не разбурай нават мурашніка — гэта добрая форма чужога жыцця. І, галоўнае, не жыві ў гэтым свеце інтарэсамі свайго ведамства.

Тваё ведамства — увесь свет вакол цябе.

"Усё ўва мне, і я ва ўсім".

Не шкодзь старому парку ў тваёй вёсцы, нават калі ён не пад аховай дзяржавы (такіх мала), не шкодзь жывому — можаш учыніць непапраўную згубу. Апошні зубр быў забіты ў Англіі ў ХІІ стагоддзі. У Швецыі ў XVІ, а ўвогуле збярогся ў свеце толькі дзякуючы тым зубрам, якія калісьці былі вывезеныя з Белавежы.

Ну добра, зубр уратаваны. І многія яшчэ звяры, птушкі, насякомыя. Схапіўся чалавек. А ўвогуле ж і цяпер яшчэ каля шасцісот відаў звяроў і птушак на шляху да вымірання. Наладзіла чалавецтва гэткі звера-птушыны генецыд замест таго, каб падкормліваць, лекаваць, ствараць новыя месцы для жытла: спрадвечную, але і выпраўленую, разумна скіраваную гармонію жыцця.

Забіць, як я гэта даўно зразумеў, - непрыгожая і паскудная штука. І ніколі на паляванні мне не было так лёгка і радасна, як, скажам, на адлове баброў, для перасялення іх у новыя, незайманыя вадаёмы. Як ён, выпушчаны, яшчэ не верыць волі, як пасля імкнецца да вады, як прагна, доўга, упарта пялёхаецца, плавае, нырае (жарцікі — суткі не мыўся!), мые футра, не зважаючы на блізкасць людзей і сабак! І як ён потым спакойна плыве некуды ў ціхія воды, да захаду, у бляклую стужку вячэрняй заранкі…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Артыкулы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Артыкулы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Артыкулы»

Обсуждение, отзывы о книге «Артыкулы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.