Уладзімір Караткевіч - Артыкулы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Артыкулы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Артыкулы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Артыкулы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Артыкулы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Артыкулы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таму што ўся гісторыя кожнага народа ёсць гісторыя паступовага зведання ім сваёй Радзімы, асваенне і ўпрагожванне яе, асэнсаванне самога сябе як чалавека на гэтай зямлі.

Сохне ў горадзе хваёвы парк. Бывае, як, скажам, пад Кругліцамі, турысты запаскуджваюць лясы. Стань і падумай: твае каравыя рукі лепей манціруюцца не з тапарышчам, а з пушыстай хвояй маладых сасонак. І ўлічы: сасна сохне ад шуму, ад клаксанаў, яна не любіць галасу горш, чым ты, калі ў цябе інфаркт. То чаму ж блізкія берагуць цябе, а яе — не? Дай спакой абдуванчыку на кромцы вады, ты, абдуванчык.

…Страшныя яры кіламетраў за пяць на поўдзень ад Карэліч. Проста нейкі беларускі Дагестан. Сюды нельга было прывесці ў пасаг карову з раўніннай вёскі. Мясцовыя каровы будуць насмельваць таварку, штурхаць яе пысамі ("Чаго баішся? Ідзі! Не бойся!"), яна ўпадзе, ногі паломіць. Жудаснае відовішча!

А ты проста не прымірыся з гэтым. Знішчы эрозію, гэтую праказу зямлі. Пасадзі там вербы (проста забі вярбовы кол у зямлю) і таполі — хай трымаюць каранямі гэтую зямлю.

Або вялікае воднае наша багацце. "Краіна дваццаці адной тысячы рэк і адзінаццаці тысяч азёр".

Гучыць? Яшчэ як гучыць! А яшчэ калі прыпамінаеш кожную рэчку і кожнае возера "ў твар"? Вялікі Нёман, прабацька Дняпро і ягоныя жонкі — Прыпяць і Бяроза (ён — язычнік, яму можна), светлая сястрыца Дзвіна. І, па ўсёй Беларусі, слязіны азёр.

Толькі не кожная вада — вада. Вада толькі тады вада, крыніца і калыска жыцця, калі яна — частая. І тут кожнаму трэба памятаць, што ніякія тытанічныя намаганні гідрахімічных лабараторый, якія сочаць за гэтай празрыстай чысцінёй, ніякія старанні інжынераў, скажам, таго ж Наваполацка па будове ачышчальных спаруд і прыстасаванняў (каб ніжэй нафтаапрацоўчага завода ў чысцюткай вадзе брохала вечарамі рыба), ніякія водныя сістэмы (каб ліквідаваць жарсткаваты водны баланс некаторых гарадоў) не дапамогуць, калі кожны чалавек не перастане засмечваць ручаіны і крыніцы, ператвараць нават самую малую рачулку ў прыёмнік сцёкавых водаў.

Як ніякія лесаводы, батанікі, заолагі і паляўніцтвазнаўцы, ніякія школьныя лясніцтвы не дапамогуць, калі кожны турыст, курортнік, грыбнік, паляўнічы распяражацца ў нашым лесе, як п'яны вандал у захопленым Рыме.

А наш лес не горад, аддадзены салдатні на паток і разрабаванне. Ён — наш храм, наш гонар і, пры выпадку, наш паратунак, як гэта было ў вайну. А раз ён храм і ўратавальнік, то і паводзь сябе, як у храме або ў хаце ўратавальніка.

Але вернемся на сваё балота. Балота — "праклён", балота — "чума гэтай зямлі". А ўспомнім толькі тое, што большасць нашых буйных рэк (а колькі малых?) бярэ пачатак у так званых верхавых балотах. І калі іх асушаюць — мялеюць рэкі, сохнуць малыя рэкі і навакольныя студні, падае ўраджай. Таму што балота — рэзервуар вады на лета, балота — маці аблокаў і забойца засушы. Адзін Палескі, адзін Бярэзінскі запаведнік справы тут не ўратуюць. А балотныя ж сітнягі могуць у многім замяніць дрэва пры вытворчасці дэфіцытнай паперы. А журавіны, сабраныя з аднаго гектара балота, у два разы больш каштоўныя чым драўніна з гектара спелага, мачтавага бору.

Але што ўсё выгада ды выгада? А захад, які дагарае над балотам, а звон косаў у касьбу, а скокі вячэрніх журавоў на балоце? Глядзіце, колькім жывёлам, птушкам, раслінам дае жыццё і прытулак гэты "праклён"!

Без ежы, пад наглядам лекара, можна жыць і месяц, без вады — пару дзён, без паветра… Ды што там, без яго мы не толькі задыхнуліся б, але й замерзлі, памерлі ад радыяцыі. І вось мы, радуючыся "фабрыкам дымным", забыліся, што вось ужо ў гэтым паветры і пыл, і попел ад вугалю і сланцаў, і серавадарод, і вокіслы азоту. За год у паветра трапляе паўтара мільёна тон пылу толькі ад цэментавых заводаў! А аўтамабільныя выхлапы, а лясныя пажары… А пяцьдзесят тон пылу і сажы, што асядае толькі на Мінск… Гэта, вядома, чысцей, чым над Лонданам і Чыкага, таму што памеры не тыя, дый барацьба з забруджваннем паветра ў нас вядзецца. Але ўсё ж кепска, бо чалавек усё разумее, ды робіць далёка не ўсё.

Вядома, ты не ў змозе весці барацьбу з забруджваннем адзін. Гэта справа дзяржавы: ставіць апараты для ўлоўлівання попелу, цэментавага і іншага пылу, пераводзіць прадпрыемствы на газавае паліва, электрыфікаваць дарогі і дамы, рабіць цыклонныя топкі. Твая справа — падаць сігнал, калі недзе нешта не ўсё ў парадку.

Але ёсць род дзейнасці, дзе ты і адзін у полі воін. Хай кожны пасадзіць і дагледзіць хаця б адно дрэўца ў год — і вось на барацьбу з "дымнай чумою" выйдзе толькі ў Мінску мільён, а па ўсёй Беларусі — дзевяць мільёнаў трывалых зялёных воінаў. Воінаў, якім мы абавязаны тым, што мінскае, гродзенскае, гомельскае паветра ўсё ж чыстае! Кожны год забяспеч гэтаму зялёнаму легіёну падмацаванне — і ён адолее ўсё. Не будзь ворагам братняму войску, якое выйшла бараніць твае лёгкія, тваё жыццё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Артыкулы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Артыкулы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Артыкулы»

Обсуждение, отзывы о книге «Артыкулы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x