Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І, ледзь адбіліся, звалілася новая вялікая бяда. У 1230 годзе Конрад Мазавецкі запрасіў на межы сваіх зямель з прусамі Тэўтонскі ордэн. Меч пагражаў цяпер з другога боку. Яшчэ больш жудасны, без літасці і сумлення. У гродзенскім музеі захоўваецца двухручны меч з надпісам па-старанямецку "Drink blut" — "Пі кроў". Прусы паступова гінулі пад ударамі ордэнцаў. Праз некаторы час, калі апошні прускі спявак спяваў перад натоўпам песні на роднай мове, — яго ўжо ніхто не разумеў. Рыцары, рагочучы, далі яму ўзнагароду: некалькі дзесяткаў арэхаў-свістуноў (з дзіркай, пустых). Такі самы лёс пагражаў і нам — беларусам.

Гародня стаяла "на юру". На яе першую падалі ўдары. У 1284 годзе яна была нават спустошана. Але паходы ордэна ў 1296, 1306 і 1311 былі адбіты, а калі на чале войска стаў ваявода Давід Гродзенскі, сын Даўмонта, ён спярша, у 1314 годзе, разграміў войскі ордэна, а пасля сам перайшоў у наступленне, спустошыўшы тры разы (1318, 1319, 1323 гг.) землі крыжакаў аж да Мальбарга. Урэшце настала расплата, пасля якой ордэн не здолеў ачуняць. Грунвальд. 1410. Удзельнічалі польскія палкі, літоўскія (гэта значыць палкі княства, а сярод іх палкі Берасцейскі, Валкавыскі, Лідскі, Наваградскі, Слонімскі, Гародзенскі і шмат іншых), чэшскія часці і палкі, што ўваходзілі ў сферу Смаленшчыны. Захад яе і ўсходнія беларускія землі: Полацк, Віцебск, Крычаў, Мсціслаў, Магілёў і г.д. Камандаваў імі мсціслаўскі князь Юры. Гэта была бітва неймаверная па колькасці войска. Ордэн меў 83 000 воінаў, славяне з літоўцамі 163 000. Калі мы ўлічым тагачасную маланаселенасць зямлі, калі даведаемся, што ў "лядовым пабоішчы" рыцараў было забіта 500, а ў палон узята 50 чалавек і, значыць, іх аніяк не магло быць больш як тысяча — паўтары ды пару тысяч кнехтаў — "чудзі". Калі ўлічыць, што ноўгарадцы выставілі супраць Васіля Цёмнага 5000 чалавек ("раць веліка вельмі" — сказаў летапісец). Калі ведаць, што ў Суздальскім баі з Васілём Цёмным было толькі паўтары тысячы войск, хаця з ім былі князі Мажайскі, Вярэйскі і Серпухаўскі, практычна ўсе сілы Маскоўскага княства, без Шамякі, -тады Грунвальд не можа не здзіўляць. Перавага нямецкіх сіл, — так, первага, не здзіўляйцеся, бо рыцар у сваіх міланскіх ці нюрнбергскіх даспехах быў практычна недасяжны [11] Пад час адной бітвы ў Ламбардыі дзве арміі рыцараў, чалавек па 300 кожная, ад усходу да захаду секліся мячамі. Загінуў адзін. Упаў з каня, і яго затапталі. Порах пасля, вядома, змяніў справу. і каштаваў трох воінаў, а многія з нашага боку былі ў скураных панцырах, узброеныя дзідамі, доўбнямі, цапамі і рагацінамі, нават у вяровачных шлемах, якія баранілі ад мяча, а не ад стралы і пікі — не памагла ім. 15 000 узялі ў палон, больш 40 000 разам з вялікім магістрам Юнгінгенам забілі.

У сечы гэтай гродзенскі полк быў большы за ўсе беларускія палкі.

…Кароль Стэфан Баторый пабудаваў тут новы замак, які, перабудаваны, збярогся і сёння. У ім выключны па багацці і пазнавальнасці, вельмі ўмела пабудаваны музей. Будавалі замак мясцовыя майстры. Гродзенскія будаўнікі цаніліся высока. Яны працавалі нават у Вільні, Варшаве, Маскве. Існавалі багатыя цэхі збраяроў, кавалёў, разьбяроў, мечнікаў і інш.

Гады рэлігійнай барацьбы (я яшчэ раскажу пра гэта) шмат пашкодзілі гораду. Магнаты і духавенства захаплялі землі, капілі майно, узводзілі царкоўныя будынкі (шмат іх засталося і цяпер), выцяснялі рамеснікаў і гандляроў. Народ глуха бурліў. Гродня была цэнтрам вальнадумства і гуманізму. Выдаваліся (1567 г.) брашуры, у якіх адмаўлялася ўлада, усхвалялася свабода веры, агульнасць маёмасці, прапаведавалася аддзяленне касцёла ад дзяржавы, гаварылася, што розніцы не павінна быць між каралём і народам, шляхтай і плебеямі… У Гродні жыў беларускі філосаф атэіст Кашпар Бекеш. Царкоўнікі адмовіліся яго хаваць (памёр у 1530 г.), і сябры яго пахавалі ў Вільні і напісалі на камені яго ж словы: "Не хачу прызнаваць бога, пекла не баюся… не непакоюся аб целе і не болей аб душы, яна разам са мною памерла".

Народ адкрыта бунтаваў, аж да вольных узброеных атрадаў… А потым, як паўсюль: упадак феадалізму, капітал, паўстанне 1863 года, якое грымела на Гродзеншчыне асабліва моцна, рэвалюцыя і акупацыйны рэжым, зноў барацьба, зноў рабунак з боку паноў, беспрацоўе і адмаўленне нават у праве на мову. Забастоўкі ўспыхвалі і ў Гродні. У 1936 г. — на ўсіх прадпрыемствах.

І 1939 год… А пасля зноў вайна, партызаншчына, падполле. Звычайная гісторыя незвычайнага беларускага горада, па вуліцах якога мы зараз і пойдзем.

Давайце на гэты раз пачнём ад сучаснай прамысловасці. На правым беразе Нёмана, блізка да цэнтра горада, высяцца карпусы тонкасуконнага камбіната. У іншыя рэспублікі адсюль адпраўляюць амаль дваццаць відаў ваўняных тканін.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x