Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Магілёў заўсёды славіўся сваімі майстрамі. Збраяры, ювеліры, ганчары, цаніннікі, ткачы.

Найбольш славяцца магiлёўскiя прадпрыемства хiмiчнай прамысловасцi. Гэта завод штучнага валакна (вясёлкавы шоўк, штапель, цэлафан i iнш., усяго 14 вiдаў прадукцыi), камбiнат сiнтэтычнага валакна (штапельнае валакно камвольнага, шарсцянога, льнянога i баваўнянага тыпу i г.д.), хiмiчны камбiнат "Зара", завод лiфтаў, завод "Строммашына" (выпускае тэхнiчнае абсталяванне для вытворчасцi шыферу i мяккiх дахавых матэрыялаў, цэглы, машыны для асбеставай прамысловасцi i iнш.), завод электрарухавiкоў, аўтамабiльны завод, што выпускае цягачы, самаходныя скрэперы, самазвальныя аўтапаязды для работ пад зямлёй i аўтасамазвалы павышанай праходнасцi для мясцiн, дзе дарогi кепскiя або iх зусiм няма.

Магілёў заўсёды славіўся і культурай. З XVI ст. тут вёўся летапіс, існавалі школы. І зараз тут выхоўваюць інжынераў, настаўнікаў, тэхнікаў. Тут адзін з найлепшых беларускіх музеяў, шкада, што ў гады вайны менавіта адсюль знік славуты на ўсё славянства ювелірны выраб "Крыж Лазара Богшы" (зроблены быў у Полацку загадам вялікай беларускай асветніцы Ефрасінні Полацкай), музей народнай творчасці, шмат бібліятэк, шмат паркаў. І рака, і паплавы з ляснымі тэрасамі. Прыдняпроўе, яблычная мая радзіма.

Горад зелянiны i вады

…Нiжэй у Дняпро ўпадае паўнаводны, з зялёнымi дубамi на берагах i чорнымi, моранымi, на дне — Сож. А на Сажы стаiць Гомель, якi лiтаральна патанае ў вiльготных, цянiстых парках, другi па велiчынi беларускi горад. Горад стары (1142 г.) i дужа малады, вельмi гожы.

Бульвары, манументальныя будынкі. І вось, калі звернеш налева ад Савецкай плошчы з яе гмахам тэатра, нібы ўваходзіш за пяць крокаў у іншы клімат. Амаль двухсотгадовы (1780 г.) парк. Сто розных парод дрэў, у тым ліку пірамідальныя дубы, гінкго, коркавае дрэва і г.д. Гроты, аранжарэі, вісячыя масты над ярамі, ператворанымі ў лебядзіныя сажалкі. Петрапаўлаўскі сабор пачатку XIX ст., гэткі Ісакій у мініяцюры (цяпер тут планетарый), магільня графаў Паскевічаў, труба яго былога завода, пабудаваная як мінарэт, з якой адкрываецца галавакружны пейзаж. І, нарэшце, класіцыстычны палац XVIII ст. Румянцаў пабудаваў яго пасля падзелу Рэчы Паспалітай, калі Екацярына II падарыла яму значную частку Гомельшчыны… 70 залаў, аздобленых карарскім мармурам, золатам, каштоўнымі пародамі дрэў, агатам. Тут цяпер Палац піянераў з багатай бібліятэкай, майстэрнямі і гурткамі.

У асобным крыле палаца, упрыгожаным вітражамі, была бібліятэка, якую Румянцаў пасля перавёз у Маскву. Вельмі і вельмі багатая, яна склала там падмурак будучай Румянцаўскай бібліятэкі. Цяпер гэта Дзяржаўная бібліятэка СССР імя Леніна. У 1834 годзе гомельскія землі, гомельскія пляцы і палац адышлі генерал-фельдмаршалу Паскевічу. За "перамогу" ў ганебна-гандлярскай вайне з Персіяй. Усе "трафеі" і кантрыбуцыі гэтай вайны не каштавалі аднаго жыцця А. С. Грыбаедава, які расплаціўся за мір, што ён заключыў. Паскевіч прыбудаваў да палаца каласальную чатырохкутную вежу, у якой быў музей. Кнігі, старыя рукапісы, шэдэўры жывапісу і скульптуры, фарфор, срэбра, нефрыт, бронза, антычныя рэчы. І тут жа музей персідскага паходу. Унікальны па багаццю музей часткова быў разрабаваны падчас апошняй вайны. Багаты ён і сёння, але ранейшага ўжо няма.

Гомель і раней, да рэвалюцыі, быў досыць прамысловы. Шкло, тканіны, запалкавыя фабрыкі, вытворчасць карабельнай парусіны і канатаў на Ветцы, механічныя майстэрні Лібава — Роменскай чыгункі (1200 рабочых). Папяровая фабрыка ў Добрушы (заснавана ў 1870 годзе, у 1914 г. працавала на ёй 1276 чалавек).

Пачатак новай індустрыі ў 1930 годзе паклаў беларускі першынец сельскагаспадарчага машынабудавання "Гомсельмаш". У фашысцкую акупацыю быў поўнасцю ператвораны ў руіны. У 1948 годзе адноўлены і цалкам рэканструяваны, насычаны самай сучаснай тэхнікай. "Гомсельмаш" — гэта сіласаўборачныя камбайны, стагакіды, сіласарэзкі.

Мне даводзілася гаварыць аб прадукцыі "Гомсельмаша" з працаўнікамі сельскай гаспадаркі. Хваляць. Але вусную пахвалу не дужа запішаш. Таму замест яе прыкладаю "паслужны спісак" гомельскіх машын. Няпоўны.

1958. — Сусветная выстаўка ў Бруселі. — Камбайн УКСК-2,6 — першая прэмія "Гран-пры" і дыплом гонару.

1966. — Міжнародная выстаўка сельскагаспадарчых машын у Маскве. — Сіласаўборачны камбайн КС-2,6 і трактарны прычэп 2ПТС-4 — залатыя медалі.

1967. — Выстаўка ў Мекленбурзе. — Камбайн КС-2,6 — залаты медаль.

Можа, і досыць.

Тут ёсць яшчэ кабельны, суднарамонтна-суднабудаўнічы (выпуск суднаў на падводных крылах), падшыпнікавы заводы і заводы трактарных пускавых рухавікоў і вымяральных прыбораў. Гомель — буйны рачны порт з прычаламі, складамі, добрай акваторыяй, сліпам для пад'ёму суднаў на бераг, добрымі пад'язднымі шляхамі. З суднаў, што прыходзяць з Украіны, тут выгружаюць соль, збожжа, метал, які ідзе ў Прыбалтыку, Ленінград, сацыялістычныя краіны і Беларусь, хутка будуць выгружаць львоўскую сыравіну для вялізнага завода суперфасфатных угнаенняў. Адсюль на Украіну пойдуць гатовыя ўгнаенні, а ўжо цяпер ідзе ўсё тое, што дае беларускі лес (сыравіна і гатовая прадукцыя) і беларуская прамысловасць. Аж да вопраткі, сусветна вядомых ільняных нашых тканін (ідуць яны і гатовыя вырабы з іх, гожа вышытыя, у іншыя рэспублікі, у сацыялістычныя краіны і ў ФРГ, Швецыю і Нарвегію).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x