Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзевяностагадовы мiнчанiн, што сядзеў пры свечцы: Зараз праектная магутнасць толькi адной

ЦЭЦ-4 — 900 тысяч кілават. Ты, што здзіўляўся концы. Зараз у Мінску даўжыня ліній трамвайных складае 57,6 км, тралейбусных — 136,7 км, аўтобусных — 399,5 км.

Дужа развітая харчовая прамысловасць. Разнастайная. Скажу адно. Паколькі вы, асабліва дзяўчаты, любіце цукеркі, то хай вам будзе вядома, што мінскую кандытарскую прамысловасць шмат хто лічыць добрай.

Хочаце скончыць ВНУ? Калі ласка, да нас. У Мінску шмат інстытутаў. Ва універсітэце больш як 10 тыс. студэнтаў. Велізарная бібліятэка імя Леніна, шмат тэатраў і музеяў. Аднаго няма: балета на лёдзе. Нічога, будзе і ён, тым больш што летні лёд ёсць заўсёды. У выключна багатым і прыгожым Палацы спорту.

Акадэмія. Кінастудыя "Беларусьфільм". Выдавецтвы. Паліграфічная база адна з лепшых у Савецкім Саюзе (вы самі, мабыць, заўважылі, што наша Беларусь дужа любіць прыгожа выдадзеныя кніжкі, якія не толькі прачытаць прыемна, але і ў руках патрымаць хораша, як твор мастацтва: многія з беларускіх кніг штогод здабываюць прызы за афармленне на савецкіх і міжнародных кніжных выстаўках).

Мінск — горад зеляніны. Той, хто памятае яго адразу пасля вайны, можа сказаць вам, што ў тыя часы нельга было паверыць у зялёнае мора на яго вуліцах, на яго плошчах, у яго дварах.

А пасля пачалі прывозіць і высаджваць на яшчэ не зусім расчышчаных вуліцах саракагадовыя ліпы, насыпалі, гацілі мокры бераг Свіслачы, на якім зараз шуміць парк і стаіць бронзавы Купала.

Як пракладалі дзіцячую чыгунку па ўскраіне парку Чалюскінцаў, як беглі ў цяні хвояў першыя зялёныя вагоны.

І якім дзівосным стаў наш Мінскі батанічны сад з яго разнастайнасцю дрэў, хмызоў, кветак, з лебедзямі на сажалках.

І, вядома, старажытны парк імя Горкага з атракцыёнамі, планетарыем і ўсім такім у самым цэнтры горада. Для дзяцей. І дзіцячыя тэатры, у тым ліку тэатр лялек.

Не буду нічога вам казаць, калі вы не мінчане, пра цэнтральную вуліцу, Ленінскі праспект даўжынёю ў восем кіламетраў, шырынёю ў пяцьдзесят метраў, пра цудоўныя яго будынкі — прыедзеце, убачыце самі.

Праедзьце па ім. Ад плошчы Леніна з Домам урада і помнікам заснавальніку нашай дзяржавы, праз Цэнтральную плошчу, дзе авее вас прахалодай са скверыка Янкі Купалы і дзе ўбаку вы ўбачыце тэатр яго імя, гмах ЦК і танк, помнік танкістам, што першыя ўварваліся ў Мінск у ліпені 1944 года. А пасля тралейбус прамчыць вас паўз Свіслач (глядзіце, вунь злева домік І з'езда), абкружыць ля абеліска Перамогі. І далей, далей. Ля бронзавага задуменнага Коласа між маладзенькіх бярозак, ля філармоніі. Міма Батанічнага саду і цёмна-хваёвага парку Чалюскінцаў, дзіцячай чыгункі, кінастудыі. Аж да шырокай шашы, якая бяжыць між лясоў і ўзгоркаў да самай Масквы.

Мінск у вайну змагаўся гераічна. Мінск гераічна ўставаў пасля вайны з попелу. Гораду-герою належыць быць прыўкрасным. І ён прыўкрасны. У кожны час дня і ночы, у кожную пару года. А будзе яшчэ лепшы. І на гэтым пакуль скончым пра Мінск.

Зараз мінскім дзецям ёсць дзе плаваць і з аквалангам, і на чаўне, і так. Чатыры вялікія вадасховішчы. Адно з іх, Заслаўскае, на 3400 га, зараз перада мною. Вецер, і па вадзе гуляюць белыя баранчыкі. Нахабна гарлаюць чайкі. Чаўны з рыбаловамі прыткнуліся да шматлікіх зялёных астравоў. І унь, ля самага вобрыю, белыя ветразі. Ідуць гонкі яхтаў.

Полацкiя фрэскi

…Пойдзем далей. Хай не крыўдуюць абласныя гарады, але раней за іх успомнім горад, які заслужыў гэтага паважным векам, хай сабе і ходзіць зараз у раённых цэнтрах. Гэта Полацк. У 1962 годзе ён святкаваў свае 1100-годдзе. Мне даводзілася бываць у ім шмат разоў, але паездка сюды ў сакавіку 1971 года запомнілася асабліва дзякуючы аднаму выпадку, які нібы афарбаваў для мяне — і назаўсёды — усе стагоддзі, што прайшлі над гэтымі мурамі.

Уздзьмуты, аж сiнi, лёд на Дзвiне. Маленькаю Палотаю плыве на гэты лёд празрыстая, яшчэ снегавая вада. Над злiццём дзвюх рэк, на замчышчы, белы, з дзвюма званiцамi, сiлуэт сабора. Полацкая Сафiя. Сястра Кiеўскай i Ноўгарадскай. XI стагоддзе. Моцна, што, праўда, перабудаваная ў часы унii. I вось, урэшце, зараз узялiся за святую справу рэстаўрацыi набытку продкаў. Выяўляюць гiсторыка-архiўны, графiчны матэрыял, удакладняюць межы старажытнай кладкi, даследуюць сутарэннi. Многае змянiлася, за стагоддзi нарасло зямлi, храм нiбы "асеў". У склепах ягоных была ў свой час адна з найлепшых нашых старажытных бiблiятэк. Яе спалiлi ў свой час езуiты. Дзiўна! Якiмi б метадамi яны нi карысталiся, як бы мы тыя метады нi ненавiдзелi — манахi гэтага ордэна былi аднымi з самых адукаваных людзей сярэдневякоўя. Прафесiя абавязвала. Пазней, калi палаў iхнi Пiнскi калегiум, у агнi згарэлi дзесяткi тысяч кнiг. "Нiколi не наклiкай агонь на чужое — адгукнецца й на тваiм".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x