Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

КПЗБ (І яе канферэнцыя была ў 1923 годзе) выдавала газеты на беларускай, польскай, яўрэйскай мовах. Людзі тысячамі траплялі ў турмы або ў лагер Картуз-Бяроза, пабудаваны па ўзору нямецкіх тут жа, на Брэстчыне. Але народ быў даведзены да таго, што тэрор ужо нікога не палохаў.

Брэсту ёсць чым ганарыцца. Успомнім хаця б вайну. Эпапея Брэсцкай крэпасці-героя ўсім добра вядома. Таму я і не буду гаварыць пра яе шмат. Лепей за ўдзельнікаў і пазнейшых руплівых даследчыкаў усё адно не скажаш. Трэба толькі памятаць, што гэта не была "лінія Мажыно", нават не паасобныя доты, з якімі можна было ў тую вайну звязаць наша ўяўленне аб крэпасці. Гэта быў комплекс пабудоў, які даўно страціў сваё ваеннае значэнне. Проста валы з састарэлымі фортамі, проста склады, проста пакоі камандзіраў і чырвонаармейскія казармы, проста царква, перабудаваная ў клуб. І яшчэ: амаль усе воінскія часці выехалі на той час у лагеры. А ў гэтым "ваенным гарадку" заставалася каля двух палкоў разам з пагранічнікамі. Па ўсіх законах божых і чалавечых, тым больш што абаронныя рубяжы ля межаў яшчэ не былі скончаны, тут немагчыма было не тое што выстаяць, але і арганізаваць больш-менш працяглае супраціўленне. Любы кадравік, любы ваенны тэарэтык сказаў бы, што гэта "супраціўна натуры", "нерэальна", "немажліва".

Гэтыя нашы людзі стаялі. Супраць артылерыі і бомбаў, супраць выбуховых рэчываў, што сапёры 81-га нямецкага сапёрнага батальёна спускалі з дахаў у вокны падвалаў. Сплаўлялася ў шклопадобную масу цэгла, а людзі стаялі. Насмерць. Бо змаганне было заведама няроўнае. 30 чэрвеня, 10 ліпеня. Стрэлы ўсё радзей. 20 ліпеня. Але ўсё яшчэ гучаць паасобныя стрэлы. З падземных хадоў. Крэпасць не здалася. Крэпасць проста памерла, як паступова, без ежы і вады, памірае чалавек.

Даводзілася мне бываць там скора пасля вайны, калі подзвіг іхні быў яшчэ малавядомы, паўсюль была бітая цэгла, руіны, бочкі з-пад бензіну. Даводзілася і пазней, калі ўсё было расчышчана, паўсюль былі кветкі і працаваў музей. Удзельнічаў я ў абмеркаванні праекта мемарыяла-крэпасці. Быў і цяпер, калі ўжо скончаны работы па ўстанаўленні помніка абаронцам — высачэзнага абеліска, помніка "Смага". І з кожным разам усё мацней здзіўлялі мяне героі абароны.

Між іншым, у час гэтых работ будаўнікі на вялізнай плошчы ўскрылі тэрыторыю "ўласна Брэста", старога горада. Знаходкі тут рэдкасныя. Нібы адкрылі твар старых вякоў. І самкнуліся ў адно век XI і век XX. Зямлянкі і зрубы — з сучаснымі будынкамі, палацамі, бібліятэкамі, буйнейшым чыгуначным вузлом, інжынерна-будаўнічым інстытутам, каменнай набярэжнай, заводам газавай апаратуры (газавыя пліты, клапаны, гарэлкі), дывановым камбінатам, электралямпавым (асвятляльныя лямпы магутнасцю ад 15 да 200 вт і спецыяльныя лямпы для аўтамабіляў, трактараў, камутатараў) і электрапрыборабудаўнічымі заводамі, тэкстыльным камбінатам-гігантам. А панчохі і шкарпэткі? Яны ж таксама патрэбны людзям. Дык вось, праектная магутнасць панчошнай фабрыкі — 30 млн вырабаў у год.

Калі думаеш пра тое — якія змены адбыліся ў нашых старых гарадах — хочаш не хочаш, а пачынаеш збівацца. Назваў два прадпрыемствы — а іх на сённяшні дзень дзесяць, назваў пяць — а іх сёння 32. Поступ сучаснай гісторыі нашай не дагоніш ніякай кнігай.

Акрамя таго, Брэст уражае чалавека яшчэ й зелянінай. Гэта, думаю я, досыць паездзіўшы па свеце, адзін з самых зялёных гарадоў СССР. Прынамсі ўваходзіць у тую ж першую дваццатку, а мо і дзесятку, у якую ўваходзіць, скажам, цудоўны Кіеў.

Гродна — меч, i воля, i слава

І ўрэшце яшчэ адзін, апошні ў нашым спісе абласных гарадоў, Гродна. Далёка не апошні па старажытнасці, па прыгажосці, па тым, што ён з тых гарадоў, якія маюць сваё, адметнае аблічча, якое не зблытаеш ні з якім другім.

Высокі бераг Нёмана. Пры ўпадзенні ў яго Гараднічанкі, на мысе і ўзнік "Гарадзень", або "Гародня". Упершыню яго ўпамінаюць у 1128 годзе, але гэта ўжо быў вялікі горад, што склаўся куды раней, таму што быў сталіцай удзельнага княства Гародзенскага. Проста дзіўная манера ў нашых летапісцаў і нашых гісторыкаў. Першае ўпамінанне аб горадзе — гэта абавязкова тое, што яго нехта ўпершыню спаліў, аб царкве — што "згарэла ад шыбення перуну". Словам, "вясёлыя" былі тады часы…

Узнiк замак, бо горад быў фарпостам, узнiк пасад, пасялiлiся, як кажуць раскопкi, умелыя лiцейшчыкi, ганчары, кавалi, рымары, чабатары, цеслi, збраяры, ювелiры, нават майстры дзiцячых цацак. Горад гандляваў з землямi суседнiх княстваў, з Кiевам, Прыбалтыкай i захадам. I тут грымнула вялiкая, усеславянская бяда. У зарыве закалыхалiся на белакаменных, чырвоных ад агню i крывi, мурах сабораў ценi татара-мангольскiх коннiкаў. Паў Уладзiмiр, пала Разань, Кiеў. Орды дакацiлiся да Адрыятыкi, да "апошняга мора". Вольным, хаця i абкладзеным данню, бо еў хлеб захопленых княстваў, застаўся Ноўгарад. Апошнiм напружаннем сiл адбiлiся Полацкая i Турава-Пiнская зямля з дробнымi ўдзельнымi княствамi, што ўваходзiлi ў iх. Цаною непамерных ахвяр i крывi. Ёсць паданне, што татары закiдалi ў Тураве Тур-калодзеж, старую святыню, груднымi дзецьмi, пасля чаго са студнi сем год замест вады бiла жаночае малако. Батый не чакаў такога супрацiўлення i, акрамя таго, баяўся аб'яднання Венгрыi i таму рынуўся туды. Землi на поўнач ад Прыпяцi былi ўратаваныя. Татары i пазней спрабавалi нападаць, але кожны раз бывалi разбiтыя. У прыватнасцi ў 1241 годзе i ў 1249 годзе пад мястэчкам Крутагор'е. У апошняй сечы iмi камандаваў хан Койдан. Крутагор'е з таго часу называлася Койданавым (цяпер Дзяржынск).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x