Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але — адзін адказ: "Тут здаравей, прывык за свой век, а як толькі заходжу ў новую, у мяне адразу галава пачынае балець".

Тады дырэктар у глыбокай тайне дамовіўся з трактарыстам каб той, у час, калі дзеда не будзе ў хаце, "незнарок" зачапіў трактарам рог. Той і зачапіў: "Ненаўмысна, дзед, дальбог, выпадкова, каб мне вочы вылезлі, незнарок — ну вось грошы на!" (Грошы, ясна, былі дырэктаравы.)

Дзед кляў так, што палова вёскі сабралася: "Зачапіў, каб цябе так за рэбры чаплялі; знёс, каб цябе так з машынай тваёй з моста знесла; села хата на кут, каб цябе так на покуць ніколі не садзілі і толькі раз галавою паклалі" [12] Г. зн., каб ніколі не садзілі, як ганаровага госця, а толькі раз паклалі ў кут галавою, як памрэ. — ну і г.д. Таямніцу яму адкрылі толькі тады, калі ён не толькі прывык да новай хаты, але і нахваліцца ёю не мог. Тут трэба, дарэчы, заўважыць, што яшчэ да параўнальна нядаўняга часу на Беларусі лаянкі амаль не ведалі, а замест яе існавалі вось такія "кленічы". Бывалі такія майстры-імправізатары, што і не хацеў бы, а спынішся паслухаць сварку. Вынаходлівасць у параўнаннях — незвычайная.

…Калі глянуць з замчышча ўніз па плыні Нёмана — убачыш за Гараднічанкай, над стромай, маленькую цэркаўку ў шатах векавых дрэў. Тры сценкі яе каменныя, а тая, што над Нёманам, — драўляная. Чацвёртая сцяна была пашкоджана ў войнах сярэдневякоўя, пасля — у Шведскую вайну, а пасля, у час небывала высокай паводкі, упала з падмытым берагам у раку. Бераг умацавалі, а сцяну зрабілі драўляную.

Гэты будынак — адзін з найвялікшых шэдэўраў дойлідства старажытных славян. Каложская царква (ХІІ ст.).

Мы здымалі фільм. Увайшлі ўнутр. Нічога. Цесны ход на неіснуючыя хоры. Белыя муры і ў іх плямы галаснікоў-збаноў, умураваных у кладку. Для рэзанансу. Я ўспомніў летапісны факт, што, калі царкву пабудавалі, гародзенцы папрасілі дазволу "пагукаць і пасвістаць" у ёй, "ці галасна?". Свістаць я не стаў, бо свістаць у васьмісотгадовых будынках — гэта забыцца на сумленне. Вырашыў праспяваць нешта старое. І заспяваў "На цвярдыню тваю мы ўпаваем". У мяне звычайны голас, як кажуць — "някепскі для сярэдняга". Больш-менш верны хіба што. Але тут ён гучаў так, што ва ўсіх аж мурашкі па спіне пабеглі. Нібы той Шаляпін! А што было б, каб тут заспяваў ён?

"Галасна", ой, "галасна"!

Здымаць было цяжка. Бо з дрэва якраз "сонечны" бок будынка, а на каменныя бакі сонца падае толькі ў доўгія дні, на захадзе. Кладка муроў тут незвычайна раскошная. У іх устаўлены плоскай формы рознакаляровыя валуны, зялёныя, чырвоныя з палосамі, густа карычневыя, сінія, усякія. І яшчэ ромбы, квадраты, крыжы з маёлікі. Каб змыць пыл і зрабіць больш бліскучай паверхню, мы аблілі муры вадой. І тут на іх упала сонца! Што тут было! На маёліцы і валунах успыхнулі аранжавыя, ружовыя, чырвоныя, зеленавата-сінія туманныя вясёлкі. Перад намі стаяла нешта, што было стократ яскравей паўліна. Каменная райская птушка! І ўся яна нібы зыбілася, зіхацела, плыла ў паветры, выцягвалася ў неба.

У XVІІ — XVІІІ стст. магутна ўскінула каменныя хвалі франтонаў і мачты сваіх званіц барока. Той, хто не бачыў Гродзенскага фарнага, комплекса манастыра Брыгітак або францысканскага касцёла за Нёманам — уяўленне таго ад нашага захаду заўсёды будзе няпоўнае. А "лямус" — драўляны будынак з XVІІ ст. у двары Брыгітак. Першы паверх для маёмасці, другі — інтэрнат. І вакол арачныя галерэі. І паўсюль — ніводнага цвіка, толькі ўсечкі і драўляныя кліны. Той, хто прыедзе сюды, — не пашкадуе.

"Вялікія" малыя гарадкі

…А што ж мне расказаць вам пра невялікія, а то і проста малыя гарады і гарадкі Беларусі. Іх жа сотні, а расказаць, хоць пра некаторыя, трэба: тут жыве вялікі працэнт насельніцтва. Таму выбіраю самыя, на мой погляд, цікавыя і рамантычныя, і тыя, што маюць сваё непаўторнае, ні на што іншае не падобнае аблічча. Ну і яшчэ тыя, што чамусьці мацней за ўсё ўразілі мяне і таму зараз асабліва дарагія мне. Таму выбіраю, што проста здолею лепей пра іх расказаць.

Навагрудак, як яго чамусьці, на польскі манер, называюць (а мясцовыя людзі кіламетраў на семдзесят у наваколлі называюць Наваградак, і гэта бліжэй да старадаўняга Ноўгарадка), ляжыць на Навагрудскім узвышшы. Хвалістая зямля, узгоркі і рознакаляровыя палі на іх. Там, дзе ўзвышша рэзка спадае да Нёмана, яно пасечана ярамі. Вышыні Навагрудскія адны з самых высокіх на Беларусі. Таму тут заўсёды на некалькі градусаў халадней. Наша экспедыцыя была аднойчы здзіўлена, калі, прыехаўшы з Баранавіч у Навагрудак (нейкія кіламетраў 70–80), "трапілі ў восень": сапсавалася надвор'е і жоўтай лістоты было разы ў чатыры болей, чым у наваколлі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x