Уладзімір Караткевіч - Званы ў прадоннях азёр

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Званы ў прадоннях азёр» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Званы ў прадоннях азёр: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Званы ў прадоннях азёр»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Званы ў прадоннях азёр — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Званы ў прадоннях азёр», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калегіум, пасля пераработкі, стаў добрым адміністрацыйным будынкам: пакоі і калідоры прасторныя, высокія, велічныя. Месца хапае на многія і многія ўстановы. Летам прахалодна, узімку, пры паравым ацяпленні, цёпла (а праводзіць яго было цяжка, бо муры ў два метры таўшчынёй). Так-сяк падрамантавалі. Каму шкодзіць яго вонкавы выгляд? Выгляд аднаго з лепшых помнікаў Беларусі.

Абапёрся на магутныя контрфорсы, як на лапы. За пятнаццаць кіламетраў з-за ракі відаць. А яшчэ каб адкрыць ягоныя аркады, выламаць адтуль сучасную цэглу — гэта быў бы палац дожаў. А пад аркадамі зрабіць — ну, хаця б летняе кафэ са старымі сталамі і кутымі свяцільнікамі. Гэта быў бы гонар Пінска і ўсёй Беларусі. Дык не. Прыехаў нейкі таварыш з Мінска, агледзеў усё і заявіў архітэктару:

— Слухайце, стаўце пытанне аб зносе — мы вас падтрымаем. Скрыня нейкая. Адной фарбы колькі выходзіць.

Архітэктару ледзь удалося адгаварыцца. Ледзь удалося адбіць і пафранцысканскі касцёл з мурам ля яго:

— Транспарту шкодзіць. Манастырскі выгляд. I ўваход з вуліцы.

А на самай справе вуліцы хапае. А як не хапае, то зносіць трэба зусім іншае.

Кожная з'ява мае два бакі. "Езуіт" стала словам-сімвалам. Але як бы мы ні ставіліся да езуітаў і да іх тактыкі, трэба, дзеля справядлівасці, прызнаць, што гэта былі самыя адукаваныя людзі свайго часу. Іншая справа, на што яны гэтую адукацыю ўжывалі. Але ў іх былі самыя шматлікія школы і самыя багатыя бібліятэкі з выключна багатым падборам кніг, аж да вальнадумных. Таму з гэтых школ выходзілі не толькі цемрашалы, але і вальнадумцы.

Кнігі, часам найсамыя рэдкія, маглі б служыць і зараз. Але 19З9 год, час безуладдзя, вайны, нарадзіў у калегіуме страшны пажар. Некалькі дзён гарэў будынак, і ў ім палалі сотні кніг. Потым другая вайна з яе разарэннем, і безуважнасць. I вось попел ведаў даўно рассеяўся па зямлі.

I ўсё адно ў некаторых людзей яшчэ бачыў я старыя пергаментныя граматы па-беларуску. Адна з іх была 1592 года. То шукайце ж вы гэта сярэдневякоўе, збірайце яго, захоўвайце ў музеях. Не здымайце дошак аховы, як з Ружанскага палаца і касцёла пафранцысканаў у Пінску, накрыйце палац чарапіцай, і сапраўднай, а не Брэсцкага завода, што пастаяла тры гады ды і асыпалася.

Ды і другі ахараніце. Пабудаваны князямі Дольскімі ў 1595 годзе для братоў-камуністаў (быў і такі манашы ордэн, у якім усё, аж да лыжкі, было агульнае). Трэба зберагчы гэтую барокавую цацачку, якой мог бы ганарыцца любы горад Еўропы, цацачку, на якой таксама няма дошкі.

I цуд драўлянага дойлідства, храм на могілках, дзе ўсё, аж да галерэі, такой тыпова беларускай, абапертай на каменныя слупкі, ёсць радасць і ціхі сум. Дзе званы вісяць між дзвюх ліп, што разыходзяцца з аднаго кораня.

Усё там радасць. I ўсё ў запусценні.

То аднавіце тое, што засталося.

XVII. "Адам быў злеплены з гліны…"

А наступнага дня мы паехалі шукаць народных майстроў. У Моталі — ткачы, у Кужэлічах — пляценне, у Іванаве — інкрустацыя, у Гарадным — ганчары.

Мы паехалі да ганчароў. Суправаджаў нас галоўны мастак фабрыкі мастацкіх вырабаў Алесь Пятровіч Ступак, мажны гэткі, тыповы ўкраінец.

Усё ж гэта было дзіва як хораша! Вёска Хлябы, што спіць у збажыне. I хоць нас кідала, хоць дарога, — не памятаю ўжо, хто гэта сказаў, - была падобная на паласу эксперыментаў гіганцкага дыназаўра, затое абапал яе цвіла шыпшына, трапляліся не зусім яшчэ зарослыя дзюны, а пасля пачаліся і лясы.

Паўла Гмыра з Гараднога не засталі дома. Адны дзеці былі ў хаце з пазелянелай страхою. Пад наглядам малой, як лялька, Тані-сінявочкі. Гэты носік з лёгкай згорбінкай вынюхаў ужо, на наша дзіва, навуку аж цэлых сямі класаў.

Паказала яна нам горшчыкі. I мы, нанюхаўшыся лазеннага водару бярозы, заторкнутай для прыгажосці паўсюль, дзе можна, пагушкаўшы малога ў калысцы, захапілі тую Таню з сабою, выйшлі, стараючыся не наступіць на "цыплюкоў", пасадзілі дзяўчынку ў машыну і пакацілі шукаць тых, хто якраз працуе. Захапілі яшчэ й сівога дзеда Казачка — і яго ў машыну, дый паехалі да Цімахвея Шэлеста, што якраз "крутыў круг".

Дзед і свае горшчыкі паказаў. Скардзіўся, што калісь рабілі букетніцы, свечнікі, коней і аж "у Варшаву вазылы", а цяпер "попыту няма". А ён, ды яшчэ Яроміч Базыль, памёр цяпер, былі найлепшыя майстры: на выстаўцы ў Пінску, у 19З1 годзе, адзначаныя былі. I гліна ў іх тут найлепшая. "Ганчарская гліна, вона ня змішуецца ні з чым, вінуецца — што хочаш, то і зробіш". А попыту няма…

Я здзівіўся. Столькі ў гэтых вырабах было высокага класа паганскага прымітывізму, што кожны паставіў бы гарлач ці "банечку" (збанок) у сябе на паліцу. Чаму ж не наладуваць так, каб адны рабілі, а другія маглі купіць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Званы ў прадоннях азёр»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Званы ў прадоннях азёр» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Званы ў прадоннях азёр»

Обсуждение, отзывы о книге «Званы ў прадоннях азёр» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x