Уладзімір Караткевіч - Званы ў прадоннях азёр

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Званы ў прадоннях азёр» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Званы ў прадоннях азёр: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Званы ў прадоннях азёр»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Званы ў прадоннях азёр — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Званы ў прадоннях азёр», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Радыё і тэлебачанне нясуць песні-аднадзёнкі, міжволі выклікаючы ў людзей захапленне модай і сорам за сваю, "другарадную" песню, якая ціха засынае ў нетрах або патанае на дне азёр.

Трэба хаця б збіраць, выдаваць. Але існуе абавязковасць маршрутаў, калі трэба аб'ехаць пэўную колькасць вёсак, нават калі ведаеш, што ў суседняй вёсцы дзесяткі спевакоў, нават калі тут, у той, дзе ты зараз, можна ад аднаго чалавека запісаць семдзесят, а то і сто.

— Дав-вай маршрут!

I вось з-за нашай безуважлівасці цудоўная наша песня саступае месца нейкай "Ладзе", што, як трызненне, гналася за намі ўсё падарожжа, нейкай "Ладзе", крыклівай і нахабнай, як хам у Луўры, навязлівай, як свіння, што кладзе ногі на стол, песні, якую заўтра забудуць, але якая зрабіла частку сваёй справы, саступіўшы месца такому ж сабачаму трызненню, але на хвіліну адштурхнуўшы сапраўднае, песні апафеозу дрэннага густу, песні, якая не песня, якую, можа, й помніць будуць толькі таму, што пара дубовых галоў (і ў тым ліку я) мелі глупства памянуць яе нядобрым словам.

А непадалёк адсюль, у Фядорах, той жа Арсень запісаў такі жніўны дыямент:

Ой, я жала, не ляжала,
Тры снапочкі нажала.
А хто зо мною снапка звяжа,
Той зо мною спаткі ляжа.
Снапка звяжа цеснесенько,
Ляжа спаты шчыльнесенько.
Снапок звяжа — дай падыме,
Спаты ляжа — дай абдыме.
Снапок звяжа — памацуе,
Ляжа спаты — пацалуе.

Ехалі назад. Зноў быў смех. I ўсякія песні і байкі. А вакол цягнуліся хмызы, сухая трава і маленькія астраўкі палескіх дзюнаў, рабрыстых, як мыцельная дошка. Вырваліся, выпаўзлі, чакалі часу, пакуль адамруць песні і лясы.

Арсень раптам глуха ўспомніў, як збіраў з бабуляй зёлкі і як тая сказала:

— Вучыса старой песні. Памром. Ты будзеш яе спяваць, а мне ў зямлі лягчэй будзе.

XIV. Ціхі вечар

Праводзілі Арсеня і Мішу. Спакой разам з вечарам спускаўся на вёску. Усё мацней пачынала тхнуць ад дрэўных шатаў прахалодай, але вулічны пыл быў яшчэ гарачы. На дахах і званіцах ляжала сумнае цёплае святло.

Сядзелі з дзвюма мілымі бабулямі на лавачцы ды гаварылі, вячэрнім чынам, пра тое пра сёе.

Дзядзька ідзе з віламі. Вілы завуцца "быкі". Ад сонца бляха купалоў зазалацілася, заззяла чырвоным золатам. Вечар ясны. Сонца сядае чыста. Заўтра будзе добры сонечны дзень. Камары таўкуць. Будуць яшчэ тысячы сонечных дзён. Будзе сонца.

— Пакажу вам тую вярэньку, дэ хлебець насілы.

Вярэнька дзівосная. З тугой крышкай, плеценая з бяросты так, што не хлеб, а ваду насіць можна.

— З ёю ў школе прадстаўлялі. А калысь яшчэ вялікія для хліба былі. "Шаня" для хліба.

— Бяроста — яна здаровая была, — уступае другая. — Ногы не гніюць. Калысь людзі спакайней жылі. Ані клопату, то й займалыся.

— Са скуры постолы, то ўжо для свята, для храму.

— Но. Уроніш з нагі то — "Ой-ой, храмоў чаравік упаў".

— А як у вас кацатых звецца? Ну, падвірка для падплёту? Спіца? — пытаю я.

— Спіца. А як падплятае — падплітанка. А раменьчыкі сырамятныя — волокы.

— Волокы? — перапытваю незнарок я.

— Волокы, што рыбу ловяць. А тое наставэнь, — паказвае яна.

Паўз нас ідуць хлапчукі з таптухай. У торбе дробныя шчупакі і залаты нябуйны карась.

Кожнае слова дыямент! Як ласкава і родна слухаць яго, ведаць, што ёсць твой корань на гэтай зямлі, што ты свой тут.

Бабцы Фёкле Сысе 67 год, яна ўспамінае:

— Калысь, як ішлі замуж, то ў запоіны малады гасцінца дзеўцы: пляце харошыя пасталы. I танцавалі ў іх. Й як яшчэ прытупвалі.

— Цяпер людзі вучацца-вучацца, — кажа суседка, тая, што раніцай у каноплях працавала. — Цяпер, як зап'ецца, то й чаравік не купляе.

Заспявалі недзе за садам.

— Цяперашнія песні не докажуць колісных. Колісныя ўсе ў праўдзе.

— У нас Андрый быў. Пасвіў тавар. З-пад Турава. О, спяваў! Так маўклівы быў, а запяе — усё замрэ, — і спахапілася: — О-ой, сядзіць старая баба! А дзе ж мой онук дзіўся?

Ідзём шукаць "онука", знаходзім яго ў двары з вялікім малатком у руцэ і вядзём да бабы.

— Вось гавораць! — кажа Валянцін. — Не прыдумаеш. Пад Івянцом на паляванне ішлі па чарнатропу. Дык адзін кажа: "Ну, то сёння паляванне будзе. Следна".

Бабка ўсё яшчэ гладзіць варэньку:

— Памяць. Вікавына (гэта "векаўшчына")! У яе ж не нальецца вада.

Бярэ малаток:

— То як баба абсякала город, то коліснага мыкалаіўскага знайшла.

Яна досыць прыкметна какетнічае і тым, што яе слухаюць, і сваім уменнем гаварыць разважліва і разумна, і тым, што ладна кроіць сказ, знатна ўзважваючы і падбіраючы словы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Званы ў прадоннях азёр»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Званы ў прадоннях азёр» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Званы ў прадоннях азёр»

Обсуждение, отзывы о книге «Званы ў прадоннях азёр» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x