Уладзімір Караткевіч - Званы ў прадоннях азёр

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Званы ў прадоннях азёр» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Званы ў прадоннях азёр: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Званы ў прадоннях азёр»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Званы ў прадоннях азёр — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Званы ў прадоннях азёр», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ужо засынаючы, я ўспомніў пра ўлюбёны, ад прадзедаў успадчаны пінчукамі розыгрыш.

Свежаму чалавеку, які ўюноў і на вочы не бачыў, казалі, што каля моста, пад ім, плавае кароль уюноў. Злавілі, маўляў, але такі быў вялізны, сажняў на дзесяць, што не здолелі выцягнуць. Прыкулі на ланцуг, прывязалі да сваі і пакінулі плаваць, як своеасаблівую славутасць горада. Падкармліваюць, каб не здох: усё ж слава гораду. То вось, ці не хочаце, васпане, паглядзець? Васпан, ясна, хацеў. Гэткае дзіва! I вось яны вадзілі па мосце і па берагах, па балоце, глядзелі, "куды адплыў", казалі "вось-вось там, здаецца". А на беразе стаяла куча зявак і аж надрывала жывоцікі. Такім чынам, у Пінску кожны дзень была свая забава і сваё "Prima aprilis".

Ніхто ўжо не пажартаваў так з намі. Адышоў у нябыт нават гарадскі жарт. Усё адыходзіць.

XIX. Семдзесят пяць анёлау з гакам

Пінскі катэдральны касцёл — адзін з лепшых будынкаў, якія мне даводзілася бачыць на Беларусі. З першага позірку на ягоную абсіду, магутную, як грудзі закутага ў латы волата, — нараджаецца ў сэрцы нешта падобнае на пачуццё велічы: я не зусім малы чалавек, калі я нашчадак дойлідаў і каменшчыкаў, якія маглі збудаваць такое!

Калісьці ён, разам з прылеглым да яго кляштарам, належаў "братам мнейшым канвентуальным закону святога Францішка". Заснаваны ён у 1З96 годзе Зігмунтам Кейстутавічам, князем Пінска, Турава і Старадуба, але быў ён тады драўляны. Пасвяціў яго біскуп Віленскі Андрэй Васіла. За тры стагоддзі будынак перанёс тры пажары. Першы ў 1618 годзе. Дзевяць год яго адбудоўвалі, але ў 1648 годзе ён згарэў другі раз пасля аблогі горада і страшнай "пінскай разні", калі згарэла пяць тысяч дамоў і было забіта чатырнаццаць тысяч чалавек. Згарэла тады толькі яго драўляная частка, бо тая самая велічная абсіда была ўзведзена яшчэ ў 1509 годзе (гораду тады не хапіла сродкаў зрабіць каменнай усю будыніну). Да абсіды ў другі раз прыбудавалі драўлянае памяшканне, але ў 1705 годзе агонь знішчыў і яго. Тады жыхары ўзяліся, нарэшце, мураваць цалкам каменны храм і адкрылі яго 1 мая 17З0 года. Вось так за дзвесце дваццаць адзін год была, урэшце, скончана гэтая тытанічная праца.

Сапраўды тытанічная. Бо як улезлі ў маленькую сігнатурку на даху (Зянон з Валянцінам ледзь не скончылі там сваіх брэнных жыццяў, бо падламаўся прыступак лесвіцы), то ад відовішча займае дух. Магутныя вежы, лускаваты, як спіна дракона, дах, велічныя завіткі барокавых франтонаў. А ўнізе, у недасяжнай, страшнай глыбіні, блытаніна вузкіх двароў, лабірынт пераходаў, дахі, муры. I ўвесь горад як на далоні, і далёка-далёка віецца сіняя Прыпяць.

Перакрыцці і каркас з бярвенняў, на якіх ляжыць дах, шэдэўр інжынернага разліку і ўмельства нават цяпер. Гэтае перапляценне стаякоў, распорак і падпорак, расцяжак і звязак стварае ўражанне, нібы ты знаходзішся ў чэраве нейкай неверагодна складанай машыны. I адначасова ва ўсім відаць розум будаўнікоў, прастата, мэтазгоднасць і дакладнасць.

Муры фантастычна тоўстыя, а для палёгкі, лепшага рэзанансу і вентыляцыі ўся тоўшча іхняя праточана калодзежамі і хадамі. Тутэйшы арган быў пастаўлены ў 18ЗЗ-1887 гадах архітэктарам Градзіцкім, а галасы для яго з чорнага дрэва, спецыяльна мочанага і сушанага, сканструяваў выключны наш майстар арганаў Рудніцкі з Вільні. Тады арган быў аб дзевятнаццаці галасах і двух мануалах з педаллю клапаннай канструкцыі.

У 19З6 годзе яго рэканструяваў майстар Бярнацкі. Ён дадаў шэсць новых галасоў, а старыя дапоўніў новымі трубамі. Частку іх ён замяніў на сталёвыя, і арганіст, вялікі майстар сваёй справы і знаўца музыкі, і цяпер незадаволены гэтым: "Са старымі, драўлянымі, было лепей". Педаль цяпер пнеўматычнай канструкцыі.

Не ведаю, як там было раней, але і цяпер гэта велічна і здорава. Ды і вонкавы выгляд гэтых срэбных трубаў, цёмнага золата капітэляў, блякла-зялёнага асноўнага фону здзіўляе гарманічнасцю.

Вадзіў нас па будынку, ад зялёнага дворыка з чатырох'яруснай званіцай ("здымі шапку, бо ўсё адно званіца табе яе скіне") і аж да канструкцый гары і лазаў у сценах добры знаўца муроў і ўвогуле старажытнага Пінска і Піншчыны сіваваты ўжо, харошы чалавек з усмешлівым і разумным абліччам Казімір Свёнтак. Па-сапраўднаму здзіўлялі ягоныя веды, памяркоўнасць і шырокі падыход да з'яў жыцця. А асабліва здзіўляла спалучэнне сапраўднай улюбёнасці ў старажытнасць і дасведчанасці ў ёй з сучаснай любоўю да тэхнікі. Дужа харошы фатограф, матацыкліст, кінематаграфіст-аматар (зараз здымае фільм аб прыродзе Палесся), чалавек, які здатны цэлую ноч нерухома праляжаць у лесе, толькі каб запісаць на магнітафон такаванне глушцоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Званы ў прадоннях азёр»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Званы ў прадоннях азёр» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Званы ў прадоннях азёр»

Обсуждение, отзывы о книге «Званы ў прадоннях азёр» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x