Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым тэлефонограма ўсім батальёнам, ротам і часьцям палка:

«Адбітак тэлефонограмы брыгады № 75692. Загад № 172 па брыгадзе.

Пры справаздачнасьці пра гаспадарку палявых кухань трэба пры пералічэньні патрэбных продуктаў прытрымлівацца наступнага парадку: 1 — мяса, 2 — консэрвы, 3 — сьвежая гародніна, 4 — сушаная гародніна, 5 — рыс, 6 — манныя крупы, 8 — бульба, замест ранейшага парадку: 4 — сушаная гародніна, 6 — сырая гародніна».

Калі Швэйк прачытаў усё гэта палкавому пісару, Ванэк урачыста сказаў, што такія тэлефонограмы кідаюць у капанір.

— Гэта прыдумаў нейкі асталоп з штабу арміі, а потым гэта расходзіцца па ўсіх дывізіях, брыгадах і палкох.

Швэйк прыняў яшчэ тэлефонограму, якая была так шпарка прадыктавана, што Швэйк пасьпеў запісаць у сшытку нешта накшталт шыфру:

«З прычыны дакладней дазваляецца ці самастойна наадварот ва ўсіх выпадках падлягае звароту».

— Усё гэта лішняе, — сказаў Ванэк пасьля таго, як Швэйк страшэнна быў зьдзіўлены тым, што ён напісаў і тройчы ўслых прачытаў усё гэта. — Адно глупства, хоць, — чорт іх ведае! — можа гэта шыфрованая тэлефонограма. У нас няма ў роце шыфравальнага аддзяленьня. Гэта таксама можна выкінуць.

— Я тое самае думаю, — сказаў Швэйк, — Калі-б я абвясьціў пану обэр-лейтэнанту, што ён дакладней дазваляецца ці самастойней ва ўсіх выпадках падлягае звароту, то ён-бы пакрыўдзіўся на гэта.

— Некаторыя бываюць, скажу я вам, такія ўразьлівыя, што проста жах! — гаварыў ;далей Шнэйк, ахоплены сваімі ўспамінамі. — Ехаў я раз на трамваі з Высачан у Прагу, а ў Лібне падсеў да нас нейкі пан Новотны. Як толькі я яго пазнаў, дьтк пашоў да яго на пляцоўку і стаў з ім загаворваць, што мы землякі, абодва з Дражова. Ён на мяне зарычаў, каб я да яго не чапіўся, што ён незнаёмы са мною і ня ведае мяне. Я стаў яму тлумачыць, каб ён прыпомніў, што я яшчэ маленькім хлопчыкам хадзіў да яго з маткаю, якую звалі Антонія, бацьку-ж звалі Пракоп, і быў ён прадаўцом. Ён і пасьля гэтага не хацеў прызнавацца, што мы знаёмы. Дык я яму прыпамянуў, каб давесьці яшчэ больш інтымныя падрабязнасьці, што ў Дражове было два Новотных — Тонда і Іосіф, і ён якраз той самы Іосіф, пра якога мне пісалі, што ён застрэліў сваю жонку, што яна ўпікнула яго за п‘янства. Але ён тут размахнуўся, а я ўхіліўся, і ён разьбіў шкло на пярэдняй пляцоўцы, вялікае, перад вагонаважатым. Ну, нас высадзілі і завялі, а ў камісарыяце высьветлілася, што ён таму такі ўразьлівы, што звалі яго зусім ня Іосіф Новотны, а Эдуард Дубрава, і быў ён з Монтгомэры ў Амэрыцы, а сюды прыехаў наведаць сваякоў [100] Шмат чэхаў эмігравала ў Амэрыку. У гэтых амэрыканскіх чэхаў моцна разьвіта пачуцьцё нацыянальнай самабытнасьці, і яны час-ад-часу прыяжджаюць на сваю бацькаўшчыну. .

Тэлефон перапыніў яго апавяданьне, і нейкі хрыплы голас, з кулямётнай каманды зноў спытаўся — ці паедуць? Пра гэта быццам, ад самага ранку ідзе нарада ў пана палкоўніка.

У дзьвярох паказаўся белы, як палатно, заўрад-прапаршчык Біглер, самы дурны ў роце, які стараўся ў вучэбнай камандзе вольнапісаных вызначыцца сваімі ведамі. Ён кіўнуў Ванэку, каб той вышаў за ім на ўсходы. Там яны мелі доўгую размову.

Вярнуўшыся, Ванэк зьняважліва ўсьміхнуўся.

— Вось дубіна! — сказаў ён Швэйку: — няма чаго сказаць, экзэмплярчык у нас у маршавай роце! Ён таксама быў на нарадзе, і, калі разыходзіліся, пан обэр-лейтэнант загадаў, каб усе камандзіры разьдзелу зрабілі строгі агляд вінтовак. А гэты тып прышоў у мяне пытацца, ці павінен ён даць распараджэньне прывязаць Жлабэка за тое, што той вычысьціў вінтоўку газаю. — Ванэк разгарачыўся. — Пра такое глупства пытаецца ў мяне, хоць ведае, што едзе на позіцыю! Пан обэр-лейтэнант учора правільна зрабіў, што загадаў адвязаць свайго дзяншчыка. Я гэтаму шчанюку сказаў, каб ён пасьцярогся раззлоўваць сваю каманду.

— Дарэчы пра дзяншчыка: ці не знашлі вы часамі дзяншчыка пану обэр-лейтэнанту?

— Будзьце разумнікам, — адказаў Ванэк, — часу хопіць. Між іншым я думаю, што пан обэр-лейтэнант да Балёўна прывыкне; зрэдку ён у яго што-небудзь зжарэ, а потым і гэта ў яго пройдзе, калі пападзем на фронт. Там часта ні аднаму ні другому ня будзе чаго жраць. Скажу яму, што Балёўн застанецца і нічога ня зробіш. Гэта мой клопат, і пана обэр-лейтэнанта гэта не кранаецца. Галоўнае: не сьпяшацца!

Ванэк зкоў лёг на свой ложак і сказаў:

— Швэйк, раскажэце мне які-небудзь анэкдот з вайсковага жыцьця.

— Можна, — адказаў Швэйк, здымаючы трубку. — Я вам раскажу пра такое, што падыходзіць да нашай сітуацыі, толькі тагды замест сапраўднай вайны былі манэўры, а была якраз такая самая паніка, як сягодня, бо ня было вядома, калі выступім з казармаў. Служыў са мною Шыц з Поржыча[Вуліца ў Празе.] добры хлопец, толькі набожны і баязьлівы. Ён думаў, што манэўры гэта нешта страшэннае і што людзі на іх падаюць ад смагі, а санітары падбіраюць іх у час паходу, як ападкі ў садзе. Таму ён напіўся ў запас, і калі мы выступілі з казармаў на манэўры і прышлі да Мнішэка, то сказаў: «Я гэтага, хлопцы, ня вытрымаю, толькі пан бог мяне можа выратаваць!» Потым мы прышлі да Гржовіц, і там у нас быў на два дні прывал, бо здарылася нейкая памылка, і мы ішлі так шпарка ўперад, што маглі-б разам з іншымі палкамі, якія ішлі з намі з флангаў, захапіць увесь няпрыяцельскі штаб і нарабілі-б сабе сораму, бо наша армія павінна была п., а няпрыяцель павінен быў бойку выграць: у іх там знаходзіўся нейкі смаркаты Эрцгерцогік. Шыц зрабіў такую штуку. Калі мы разьбілі лягер, ён сабраўся і пашоў у вёску за Гржовіцамі, сёе-тое сабе купіць і к абеду варочаўся ў лягер. Была гарачыня, увапрэў ён таксама здорава і тут убачыў на дарозе слуп, на слупе была будачка, а ў ёй пад шклом зусім маленькая статуя Яна Непамуцкага. Памаліўся ён сьвятому Яну і кажа яму: «Вось, мусіць, горача табе, ня шкодзіла-б табе чаго-небудзь выпіць. На самым ты прыпёку. Мусіць увесь час пацееш?» Узбоўтаў паходную пляшку, выпіў і кажа: «Пакінуў я і табе глынуць, сьвяты Ян з Непамук». Потым схамянуўся, выхлебтаў усё, і сьвятому Яну з Непамук нічога не засталося. «Езус, Марыя!» — ускрыкнуў ён: — сьвяты Ян з Непамук, ты гэта мне павінен дараваць, я табе за гэта аддзякую. Я вазьму цябе з сабою ў лягер і так цябе напаю, што ты на нагах стаяць ня будзеш. І добры Шыц, шкадуючы сьвятога Яна з Непамук, разьбіў шкло, выцягнуў статую сьвятога, запхнуў пад блюзу і занёс у лягер. Потым сьвяты Ян Непамуцкі спаў з ім разам на саломе. Шыц насіў яго з сабою ў час паходаў у ранцы і заўсёды яму страшэнна шанцавала ў карты. Дзе толькі ні зробім прывал, ён заўсёды выграваў, пакуль ня прышлі мы да Прахеня. Кватаравалі мы ў Драгеніцах, і ён усё ўшчэнт праграў. Калі раніцою мы выступілі ў паход, дык на грушы пры дарозе вісеў сьвяты Ян Непамуцкі з пятлёю на шыі. Вось вам і анэкдот, ну, а цяпер павешу трубку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x