Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А таму ён адказаў:

— Так, можа бывае. Па-вашаму, мы сягодня не кранёмся? У дзевяць гадзін у нас нарада ў палкоўніка. Ага, дарэчы, ведаеце пра тое, што вы дзяжурны? Я толькі так. Складзеце мне… Пачакайце, што гэта, бок, вы павінны мне скласьці? Сьпіс унтэр-афіцэраў з паказаньнем, з якога часу кожны з іх служыць… Потым харчы для роты. Нацыянальнасьць?.. Так, так, і нацыянальнасьць… А галоўнае прышлеце мне новага дзяншчыка. Што сягодня прапаршчыку Плешнэру рабіць з камандаю? Падрыхтавацца да адпраўкі. Патрабаваньне?.. Прыду падпісаць паеьля абеду. Нікога ня пускайце ў горад. У кантыны ў лягеры? Пасьля абеду на гадзіну… Паклічце сюды Швэйка…

— Швэйк, вы застанецеся, пакуль што, пры тэлефоне.

— Асьмелюся далажыць, пан обэр-лейтэнант, што я яшчэ ня піў кавы.

— Дык прынясеце каву і застанецеся ў канцылярыі пры тэлефоне, пакуль я вас не паклічу. Ведаеце, што такое ордынарац?

— Гэта які ўвесь час кілбасою коціцца, пан обэр-лейтэнант.

— Дык вось, каб вы былі тут на месцы, калі я вам пазваню. Напамянеце яшчэ раз Ванэку, каб знашоў для мяне якога-небудзь дзяншчыка. Швэйк! Алё! Дзе вы?

— Тут, пан обэр-лейтэнант, мне толькі што прынесьлі каву.

— Швэйк! Алё!

— Я слухаю, пан обэр-лейтэнант. Кава зусім халодная…

— Вы добра ведаеце, якім павінен быць дзяншчык, пагаварэце з ім, а потым скажэце мне, што гэта за ён. Павесьце трубку.

Ванэк, сёрбаючы чорную каву, у якую падліў рому з бутэлькі з надпісам «Чарніла» (ад небясьпекі), паглядзеў на Ш вэйка і сказаў:

— Наш обэр-лейтэнант не гаворыць, а крычыць у тэлефон. Я разьбіраў кожнае яго слова. Вы, Швэйк, відаць па ўсім, блізка знаёмы з панам обэр-лейтэнантам?

— Я яго правая рука. Рука руку мые. Пападаліся мы з ім у работу! Колькі разоў хацелі нас разлучыць, а мы зноў сыдземся. Ён на мяне ва ўсім спадзяецца, як на каменную гару Колькі разоў ужо я сам з гэтага дзівіўся. Вы толькі што чулі, як ён сказаў, каб я напамянуў пра тое, што вы павінны знайсьці яму новага дзяншчыка, а я павінен яго аглядзець і сказаць, чаго ён варт. Пану обэр-лейтэнанту ня кожны дзяншчык унаровіць.

Палкоўкік Шрэдэр паклікаў на нараду ўсіх афіцэраў палка. Ён чакаў гэтай нарады з нецярплівасьцю, каб мець магчымасьць выказацца. Апрача таго трэба было канчаткова вырашыць справу вольнапісанага Марэка, які адмовіўся чысьціць сарціры, і, як бунтаўшчык, быў пасланы палкоўнікам Шрэдэрам у дывізійны суд.

З арыштанскага аддзяленьня дывізійнага суду ён толькі ўчора ўночы быў пераведзены на гаўптвахту, дзе і знаходзіўся пад вартай. Адначасна з гэтым у палкавую канцылярыю была перададзена да немагчымасьці заблытаная папера дывізійнага суду, у якой зазначалася на тое, што ў дадзеным выпадку справа ня ідзе пра бунт, бо вольнапісаныя не абавязаны чысьціць сарціры, але, ня гледзячы на гэта, у гэтым наглядаецца парушэньне дысцыпліны, і гэты ўчынак можа быць загладжаны ім узорнаю службаю на фронце. З прычыны ўсяго гэтага абвінавачаны вольнапісаны Марэк зноў адсылаецца ў свой полк, а сьледзтва пра парушэньне дысцыпліны ўмоўна прыпыняецца да канца вайны і будзе адноўлена ў выпадку новага злаўчынку вольнапісанага Марэка.

Мелася на ўвазе яшчэ адна справа. Адначасна з вольнапісаным Марэкам быў пераведзены з арыштанскага дывізійнага суду на гаўптвахту самазванец камандзір разьдзелу Тэвелес, які нядаўна зьявіўся ў палку, куды быў пасланы з загрэбскай больніцы. Ён меў вялікі сярэбраны мэдаль, нашыўкі вольнапісанага і тры зорачкі. Паводле яго паказаньняў ён прымаў удзел у геройскіх учынках 6-й маршавай роты ў Сэрбіі, і ад усяе роты застаўся ён адзін. Сьледзтвам было высьветлена? што з 6-й маршавай ротай у пачатку вайны сапраўды адправіўся нейкі Тэвелес, які, аднак, ня меў правоў вольнапісанага. Выпатрабавана была даведка ад брыгады, да якой пасьля ўцекаў з Белграду 2 сьнежня 1914 году была прыкамандыравана 6-я маршавая рота і было высьветлена, што ў сьпісс вызначаных для ўзнагароды і ўзнагароджаных сярэбранымі мэдалямі ніякага Тэвелеса няма. Ці быў, аднак, радавы Тэвелес у час белградзкага паходу павышаны на камандзіра разьдзелу — высьветліць не ўдалося з прычыны таго, што ўся 6-я маршавая рога разам з усімі сваімі афіцэрамі пасьля бойкі ля царквы св. Савы ў Белградэе прапала бяз вестак. У дывізійным судзе Тэвелес бараніўся тым, што сапраўды яму быў абяцаны вялікі сярэбраны мэдаль і што таму ён купіў яго ў аднаго босьняка. Што да галуна вольнапісанага, дык яго ён знашоў калі быў п‘яным, і насіў далей, бо быў заўсёды п‘яны з прычыны таго, што організм яго аслабеў ад крываўкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x