Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таксама параненых, якія трапілі ў палон, трэба пад вартаю і паручыцельствам генэралаў адсылаць назад ці абменьваць. Потым яны могуць служыць далей.

Хворых з абодвых бакоў не дазваляецца ні браць у палон, ні забіваць, іх трэба адпраўляць у бясьпечнае месца ў шпіталі. Дазваляецца пакідаць пры іх варту, якая, як і хворыя, павінна вярнуцца з генэральскімі пасьведчаньнямі. Усё гэта пашыраецца і на фронтавых духоўных асоб, на дактароў, хірургаў, аптэкароў, фэльчароў, санітараў і інш. асоб, прызначаных даглядаць хворых. Усе яны ня могуць быць узяты ў палон, але тым-жа самым парадкам павінны пасылацца назад».

Доктар Шанцлер пераламаў пры гэтым два кіі і ўсё яшчэ ня скончыў свае дзіўнай прамовы пра ахову параненых на вайне, скрозь ублытваючы ў сваю прамову нейкія незразумемыя генэральскія пасьведчаньні.

Паручнік Лукаш дапіў сваю чорную каву і пашоў дадому, дзе знашоў барадатага вялікана Балёўна, занятага падсмажваньнем у кацялку кілбасы на сьпіртоўцы паручніка Лукаша.

— Я асьмеліўся, — заікаючыся, сказаў Балёўн, я дазволіў сабе, асьмелюся далажыць…

Лукаш з цікавасьцю паглядзеў на яго. У гэты момант Балёўн паказаўся яму вялікім дзіцем, наіўны стварэньнем, і паручнік Лукаш пашкадаваў, што загадаў прывязаць яго за яго вялізарны апэтыт.

— Смаж, смаж, Балёўн, — сказаў ён, адшпільваючы шашку, — з заўтрашняга дня я загадаю выпісаць для цябе лішнюю порцыю хлеба.

Паручнік сеў за стол. Раптам на яго найшоў настрой напісаць сантымэнтальны ліст сваей цётцы.

«Любая цётухна!

Толькі што атрымаў загад падрыхтавацца да ад‘езду з сваёю маршаваю ротаю. Можа, гэты ліст будзе апошнім маім лістом да цябе. Усюды ідуць жорсткія баі і нашы страты вялікія. Мне цяжка скончыць гэты ліст словам „да спатканьня“; правільней напісаць „даруйце за ўсё“».

«Скончу заўтра рана», — падумаў паручнік Лукаш і пашоў спаць.

Балёўн, убачыўшы, што паручнік Лукаш моцна заснуў, зноў пачаў шнарыць і шлэпаць па кватэры, як таракан уночы, адчыніў куфэречак паручніка і адкусіў кусок шоколаду. Раптам спужаўся, калі паручнік, сплючы, заварушыўся, палажыў хутка надкусаны шоколад у куфэрачак і сьцішыўся.

Потым ціханька паглядзеў, што напісаў паручнік.

Ён прачытаў і быў расчулены, асабліва словамі «даруйце за ўсё».

Ён лёг на свой саламяны сяньнік ля дзьвярэй і ўспомніў родны дом і дні, калі калоў сьвіней.

Ён ніяк ня мог адагнаць ад сябе яскравы малюнак, як ён наколвае тлачонку [97] Асаблівы гатунак кілбасы з буйна насечаных кускоў сьвініны. , каб з яе вышла паветра і каб яна, заpaчыся, ня лопнула.

Успамінаючы пра тое, як у суседзяй раз лопнула і разварылася цэлая кілбаса, ён заснуў неспакойным сном. Яму прысьнілася, што ён паклікаў да сябе няўмеку кілбасьніка, і ў таго пры напіханьні лівернай кілбасы лопае кішка. Потым мясьнік забываецца зрабіць крывяную кілбасу, правала сьвіная галава. Потым яму прысьніўся палявы суд, і быццам яго злавілі, калі ён украў з паходнай кухні кусок мяса. Нарэшце ён убачыў сябе павешаным на ліпе, у прысадах вайсковага лягеру ў Бруку на Літаве.

* * *

Прачнуўся Швэйк разам з сонейкам, якое ўзышло ў паху консэрваў з усіх кухань. Ён машынальна, як быццам толькі-што скончыў гаварыць па тэлефоне, павесіў трубку і прарабіў па канцылярыі ранішні моціён. Пры гэтым ён сьпяваў. Пачаў ён зразу з сарэдзіны песьні, як салдат пераапранаецца ў дзявочае і ідзе да свае любай у млын, дзе мельнік кладзе яго спаць з сваёю дачкою і перад тым крычыць мельнічысе:

Падавай, старая, кашу,
Пачастуй ты госьцю нашу.

Мельнічыха корміць нахабнага хлопца, а потым пачынаецца сямейная трагедыя.

Мельнік досьвіткам устаў,
На варотах прачытаў:
«Ваша дочка гэтай ночы
Гонар страціла дзявочы».

Швэйк у канцы песьні даў такое forto, што ўся канцылярыя ажыла; старшы пісар Ванэк прачнуўся і запытаўся:

— Колькі часу?

— Хвіліну таму назад пратрубілі ранішнюю зору.

«Устану ўжо пасьля кавы, — надумаўся Ванэк, сьпяшацца было не ў яго натуры, — і бяз гэтага зноў будуць пароць гарачку, дарэмна ганяць, як учора па гэтыя консэрвы…»

Ванэк пазяхнуў і запытаўся:

— Ці доўга я яшчэ балбатаў, як вярнуўся дадому?

— Так толькі чутачку з дарогі, — сказаў Швэйк. — Вы ўвесь час разважалі самі з сабой пра нейкія формы, што форма ня ёсьць форма, а тое, што ня форма, ёсьць форма, і тая форма зноў ня форма. Але гэта вас хутка стаміла, і вы зразу пачал: храпці, як піла, калі пілуюць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x