Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цімур — «Тамерлана таксама называлі Цімур Бек» (заўвага Эдгара По, 1827).

Сон

Верш увайшоў у «зборнік «"Тамерлан" і іншыя вершы».

Шчаслівы дзень

Верш увайшоў у зборнік «"Тамерлан" і іншыя вершы».

Духі мёртвых

У першай публікацыі ў 1827 годзе верш меў назву «Мёртвыя наведнікі». Вытрыманы ў духу «могілкавай паэзіі» Юнга і Грэя.

Песня

Верш увайшоў у зборнік «"Тамерлан" і іншыя вершы». Прысвечаны Сары Эльміры Ройстэр (1811-1888), з якой Э. По быў заручаны да ад'езду ў Вірджынскі ўніверсітэт. Напісаны з нагоды яе шлюбу з Аляксандрам Шэлтанам.

Да***

Пад назвай «Самотны» верш быў надрукаваны ў 1828 годзе. Пасля ўвайшоў у зборнік «"Аль-Арааф", "Тамерлан" і дробныя вершы» (1829). У першапачатковым варыянце меў пяць строфаў, якія пасля былі скарочаныя да дзвюх. Адрасат прысвячэння не высветлены.

Самотны

Верш напісаны ў 1829 годзе ў альбом Люсі Холмс; надрукаваны быў толькі пасля смерці Эдгара По, у 1875 годзе.

Раманс

Упершыню верш з'явіўся ў зборніку 1829 года пад назвай «Уводзіны» і меў досыць значны аб'ём. Пасля аўтар скараціў яго і пад назвай «Раманс» змясціў у зборніку 1831 года.

Санет да навукі

Упершыню верш быў надрукаваны ў 1829 годзе без назвы як уступ да паэмы «Аль-Арааф».

Да ***

Альбомны верш, які ўпершыню быў надрукаваны ў зборніку 1829 года. Адрасатам яго прынята лічыць Элізабэт Херынг, стрыечную сястру аўтара.

Калізей

Разам з апавяданнем «Рукапіс, знойдзены ў бутэльцы» гэты верш быў напісаны для конкурсу, абвешчанага часопісам Baltimore Saturday Visitor у чэрвені 1833 года. Журы, якое ўзначальваў раманіст Дж. П. Кенэдзі, прызнала найлепшымі і верш, і апавяданне, аднак прэмію (50 даляраў) Э. По атрымаў толькі за апавяданне, бо ўручыць абедзве прэміі аднаму аўтару журы не палічыла магчымым.

Халдэі — народ, што жыў у вобласці вусцяў рэк Тыгр і Еўфрат на паўночна-заходнім беразе Персідскага заліву. Лічыліся першымі астраномамі.

Мемнан — міфічны герой, сын Эас і Тытона, цар эфіопаў. Удзельнічаў у Траянскай вайне, быў забіты Ахілам. Імем Мемнана называлі статую егіпецкага фараона Аменхатэпа III, якая на ўзыходзе сонца выдавала гук, што нагадваў чалавечы голас; лічылася, што гэта Мемнан вітае сваю маці Эас.

Серэнада

Верш не ўвайшоў ні ў адзін прыжыццёвы зборнік Э. По. Упершыню ён быў надрукаваны ў часопісе Baltimore Saturday Visitor 20 красавіка 1833 года, пасля быў надоўга забыты і знойдзены толькі ў 1917 годзе прафесарам Дж. К. Фрэнчам.

Элізій — гл. каментар да апавядання «Элеанора».

Плеяды — надзвычай яркая зорная сукупнасць у сузор'і Цяльца, названая ў гонар дачок тытана Атланта і акіяніды Плеёны: Алкіёна, Келена, Мая, Меропа, Астэропа, Тайгета і Электра.

Эндыміён — у грэцкай міфалогіі юнак-пастух, знакаміты сваёй прыгажосцю, каханы багіні поўні Селены.

Адэліна — умоўнае імя, якое мае значэнне «высакародная».

Гімн

Упершыню верш з умоўнай назвай «Каталіцкі гімн» быў надрукаваны ў тэксце апавядання «Марэла» ў 1835 годзе (хаця напісаны быў раней, у 1833 годзе), пасля быў выключаны з апавядання і друкаваўся як асобны верш, з якога аўтар выкінуў першае чатырохрадкоўе.

Да Ф(рэнсіс) С(арджэнт) О(сгуд)

Быў напісаны ў 1833 годзе і спачатку меў назву «Да Элізабэт». У розных, крыху змененых варыянтах прысвячаўся аўтарам розным жанчынам: Э. Р. Херынг, Э. Ўайт, М. Э. Херынг, Ф. С. Осгуд, М. Ніл. Перакладзены паводле выдання «"Крумкач" і іншыя вершы», дзе верш прысвечаны паэтцы Ф. С. Осгуд.

Да Зантэ

Санет быў напісаны ў 1836 годзе, упершыню надрукаваны ў 1837 годзе ў часопісе Southern Literary Messenger і ўключаны ў зборнік 1845 года.

Зантэ — італьянская назва вострава з групы Іянічных астравоў, вядомага ў грэкаў як Закінф. Эдгар По, як і Франсуа-Рэнэ Шатабрыян, лічыў, што назва вострава паходзіць ад грэцкай назвы кветкі гіяцынт.

« Залаты востраў! Кветка Леванта! » — верагодна, гэты радок адсылае да падарожных нататак Шатабрыяна 1811 года.

Цішыня

Санет з кодай (пятнаццатым радком) быў надрукаваны ў 1840 годзе ў часопісе Saturday Courier і ўключаны ў зборнік 1845 года.

Юлалі

Упершыню надрукаваны ў нью-ёркскім часопісе American Revue у 1845 годзе. Імя Eulalie (Юлалі) многія даследчыкі лічаць варыянтам імені Ulalume (Улялюм), такім чынам яднаючы два вершы ў адну гісторыю.

Астарта — грэцкае гучанне імені Іштар, багіні ўраджайнасці і пачуццёвага кахання, таксама часам атаясамлівалася з поўняй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x