Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мікеланджэла да Караваджа (1571-1610) — італьянскі мастак, рэфарматар еўрапейскага жывапісу XVII ст., адзін з найбуйнейшых майстроў барока.

Франчэска Альбані (1578-1660) — італьянскі мастак балонскай школы.

Ян Стэйн (1626-1679) — нідэрландскі мастак, які лічыцца самым дасціпным майстрам нідэрландскага жанравага жывапісу.

Бендыда — фракійская багіня-паляўнічая, якая часам атаясамлівалася з Артэмідай.

Бубастыда — егіпецкая багіня, дачка Ісіды і Асірыса, выяўлялася з кашэчай галавой, на якой ляжала поўня, раздзеленая змяёй вертыкальна папалам.

Эсхіл (525-456 гг. да н. э.) — старажытнагрэцкі драматург; антычныя навукоўцы налічвалі ў яго спадчыне 90 драматычных твораў, з якіх да нас дайшло сем.

Ісэй з Халкіды, ці Ісэй Афінскі (каля 420-350 гг. да н. э.) — старажытнагрэцкі аратар, адзін з дзесяці кананічных афінскіх аратараў. Да насдайшлі 12 яго прамоваў, вядомыя назвы яшчэ 42.

Лісій (каля 445-380 гг. да н. э.) — афінскі аратар, якому прыпісваецца 425 прамоваў, з якіх дайшлі 34, прычым, верагодна, не ўсе аўтэнтычныя.

Тэафраст (каля 370-288/285 гг. да н. э.) — старажытнагрэцкі філосаф, аўтар больш чым 200 працаў па прыродазнаўстве.

Апалоній Пергамскі (262-190 гг. да н. э.) — разам з Эўклідам і Архімедам — адзін з трох найбольш значных старажытнагрэцкіх матэматыкаў. Яго галоўная праца ў васьмі частках прысвечаная канічным сячэнням, восьмая частка гэтай працы да нас не дайшла.

Піндар (522 — каля 422 гг. да н. э.) — адзін з самых значных старажытнагрэцкіх лірычных паэтаў. З яго шматлікіх твораў да нас дайшло толькі 45 одаў і каля 300 урыўкаў рознага зместу.

Гамэр Малодшы, альбо Візантыйскі (III ст.) — старажытнагрэцкі паэт, які ўваходзіў у Александрыйскую плеяду.

Элмак — лонданскі арыстакратычны клуб, які існаваў з 1764 года.

Акуляры

« Хронікі » — маюцца на ўвазе чатыры кнігі «Хронік» Жана Фруасара (каля 1337-1410), французскага паэта і гісторыка XIV стагоддзя.

Луцый Апулей (II ст.) — рымскі пісьменнік і філосаф. Аднак прыведзеная цытата ўзятая з «Сатырыкону» Петронія (I ст.).

Яе не ведаць — значыць быць нікім — Перафразаваная цытата са «Страчанага Раю» Джона Мілтана, дзе Сатана кажа: «Not to know me, argues yourself unknown» (IV, 830; «Мяне не ведаць — значыць быць нікім»).

Антарэс — альфа ў сузор'і Скарпіёна, адна з найярчэйшых зорак у начным небе.

Нінон дэ Ланкло (1615(23?)-1705) — французская куртызанка, пісьменніца, гаспадыня літаратурнага салону, якая да самай смерці ў глыбокай старасці славілася нечуванай прыгажосцю. Пра яе хадзіла шмат свецкіх анекдотаў. Напрыклад, апавядалася, што яе сын, аддадзены чужым людзям на выхаванне, сустрэў яе аднойчы ў парку Цюільры, калі ёй было 56 гадоў, і да бяспамяцтва закахаўся. Дазнаўшыся, што дама даводзіцца яму маці, юнак павесіўся.

« Атэла » — опера італьянскага кампазітара Джаакіна Расіні (1792-1868), пастаўленая ў Неапалі ў 1816 г.

« Капулеці » — маецца на ўвазе опера «Капулеці і Мантэкі» італьянскага кампазітара Вінчэнца Беліні (1801-1835), пастаўленая ў Венецыі ў 1830 г.

Сан-Карла — оперны тэатр у Неапалі на тысячу месцаў, адзін з самых вялікіх у Еўропе ў XIX ст.

« Самнамбула » — опера В. Беліні, пастаўленая ў Мілане ў 1831 г.

Марыя-Феліцыя Малібран (1808-1836) — французская спявачка (кантральта), аўтарка шэрагу вакальных твораў.

Анёл Надзвычайнасцяў

Рычард Гловер (1712-1785) — ангельскі паэт, знакаміты баладай «Дух адмірала Хозьера». Эпічная паэма «Леанід» выйшла ў 1737 годзе.

Ўільям Ўілкі (1721-1772) — шатландскі пісьменнік; паэма «Эпіганіяда», заснаваная на чацвертай кнізе «Іліяды» Гамера, выйшла ў 1757 годзе.

Альфонс дэ Ламарцін — гл. каментар да апавядання «Забойствы на вуліцы Морг».

Джоэл Барлаў (1754-1812) — амерыканскі паэт, дыпламат і палітык; «Калумбіяда» — самы знакаміты яго твор, надрукаваны ў 1807 годзе.

Генры Тэадор Такерман (1813-1871) — амерыканскі пісьменнік і журналіст; маецца на ўвазе яго кніга «Ізабэль, альбо Сіцылія» (1839).

Руфус Ўіямат Грысвалд (1815-1857) — амерыканскі пісьменнік, выдавец і крытык; маецца на ўвазе яго кніга «Дзівоты амерыканскай літаратуры» (1844).

« Той чатырохстаронкавы таямуд, // Які не крытыкуе і паэт » — цытата з паэмы «Задача» ангельскага паэта Ўільяма Каўпера (1731-1809).

« Жыль Блаз » — маецца на ўвазе махлярскі раман «Гісторыя Жыля Блаза з Сантыльяны» французскага пісьменніка Алена Рэнэ Лесажа (1668-1747).

« Усюдыіснасць Бога » — магчыма, маецца на ўвазе трактат нямецкага філосафа і матэматыка Готфрыда Вільгельма Ляйбніца (1646-1716) «Тэадыцэя», дзе распрацоўваецца ідэя ўсёмагутнасці і ўсюдыіснасці Бога.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x