Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Адмаўляць тое, што ёсць, і разважаць пра тое, чаго не існуе» — выказванне з рамана Ж. Ж. Русо «Юлія, або Новая Элаіза».

Сфінкс

У той час, каліў Нью-Ёрку лютавала халера... — маецца на ўвазе эпідэмія пачатку 1830-х гадоў.

Чалавек натоўпу

Жан Лабруер (1645-1696) — французскі пісьменнік-мараліст. Цытата ўзятая з яго працы «Характары, альбо Норавы нашага стагоддзя» (1688).

Горгій (каля 428-375) — старажытнагрэцкі філосаф і рытар.

Эўпатрыды — найстаражытнейшая атычная арыстакратыя; паводле традыцыі, заснавальнікам гэтага класа лічыўся Тэсей.

Лукіян з Самасаты (каля 120-180) — старажытнагрэцкі пісьменнік-сатырык. У дыялогах пад назвай «Выявы» (11) Палістрат, сярод іншага, кажа наступнае: «I такія вось жанчыны падобнымі мне падаюцца да егіпецкіх храмаў: і ў іх бо сам храм прыгожы і велічны, камянямі каштоўнымі ўпрыгожаны, золатам і роспісам расквечаны, але ўнутры, калі будзеш імкнуцца ўбачыць самое боства, паўстане малпа, ібіс, казёл ці кот».

Квінт Септымій Флорэнс Тэртуліян — гл. каментар да апавядання «Берэніка».

Морыс Рэц (1779-1857) — нямецкі мастак, аўтар ілюстрацыяў да гётэўскага «Фаўста».

«Садок душы» — кніга «Садок душы з дадаткам некалькіх маленькіх прамоваў» належыць страсбургскаму друкару Егану Грунінгеру (1450-1530). Паводле А. Нікалюкіна, По, хутчэй за ўсё, ведаў яе з другіх рук, бо яна не змяшчае нічога «гнюснага».

Некалькі выпадкаў з жыцця знакамітасці

Джозэф Хол (1574-1656) — ангельскі біскуп, пісьменнік-мараліст і сатырык. Цытата ўзятая з кнігі «Сатыры» (1597).

« Лісты Юніюса » — ананімныя сатырычныя лісты, што друкаваліся ў лонданскім часопісе Public Advertiser у 1769-1772 гадах і ў якіх утрымлівалася крытыка ўраду.

Жалезная Маска — загадкавы вязень часоў французскага караля Людовіка XIV, які ніколі не здымаў з твару маску і памёр у Бастыліі ў 1703 годзе. Паводле адной з версіяў, гэта быў брат караля Людовіка XIV.

Томас Бартолін (1616-1680) — дацкі доктар, матэматык і багаслоў.

« Квартальны » — тут і ніжэй абыгрываюцца назвы найбуйнейшых брытанскіх і амерыканскіх часопісаў.

Парфірый Фінікійскі (233 — каля 304), — старажытнагрэцкі філосаф-неаплатонік.

Ямвліх (каля 280-330) — сірыйскі філосаф-неаплатонік, які каментаваў працы Платона ў эзатэрычным духу.

Плотын (204-270) — старажытнагрэцкі філосаф, заснавальнік неаплатанізму.

Прокл Дыядох (412-485) — старажытнагрэцкі філосаф-неаплатонік, кіраўнік Платонаўскай Акадэміі, пры якім неаплатанізм дасягнуў свайго апошняга ўзлёту.

Гіерокл (V ст.) — александрыйскі неаплатонік, знакаміты каментарамі да выслоўяў Піфагора.

Максім Тырскі (II ст.) — старажытнагрэцкі філосаф-неаплатонік.

Сірыян Александрыйскі (канец IV — пачатак V ст.) — старажытна-грэцкі філосаф, прадстаўнік Афінскай школы неаплатанізму, каментатар Платона і Арыстоцеля.

Ан Рабэр Жак Цюрго (1727-1781) — французскі палітычны дзеяч і эканаміст.

Рычард Прайс (1723-1791) — ангельскі філосаф-мараліст і эканаміст.

Джозэф Прыстлі (1733-1804) — ангельскі натураліст і філосаф-матэрыяліст.

Жан Антуан Кандарсэ (1743-1794) — французскі асветнік, дзеяч французскай буржуазнай рэвалюцыі.

Анна Луіза Жэрмена дэ Сталь (1766-1817) — французская пісьменніца.

Гамеамерыя — тэрмін філасофіі Анаксагора, складаны, бясконца дзялімы, але пры гэтым найменшы элемент нейкай матэрыяльнай якасці.

Яўсевій Кесарыйскі (каля 263-340) — адзін з бацькаў царкоўнай гісторыі.

Арый (256-336) — александрыйскі гісторык царквы, заснавальнік адной з ранніх ерасяў — арыянства.

Нікейскі сабор — царкоўны сабор, скліканы рымскім імператарам Канстанцінам у 325 годзе дзеля барацьбы з ерасямі. На гэтым саборы было асуджанае арыянства і выпрацаваны «сімвал веры».

П'юзеізм — вучэнне ангельскага тэолага Эдварда Буверы П'юзі (1800-1882), вядомае як Оксфардскі рух, ці Каталіцкае адраджэнне ў ангельскай царкве.

Гамузія і гамуёзія — два погляды на Ісуса Хрыста. Паводле першага, Хрыстос тоесны з Богам-бацькам, паводле другога — толькі падобны да яго.

Джыявані Чымбаўэ (каля 1240-1302) — італьянскі мастак і стваральнік фларэнтыйскіх мазаік.

Арпіна — італьянскі мастак Джузэпэ Чэзары (каля 1568-1640), празваны кавалерам д'Арпіна.

Віторэ Карпача (каля 1465-1522) — італьянскі мастак Ранняга Адраджэння, прадстаўнік венецыянскай школы.

Агастына — магчыма, маецца на ўвазе Агастына дзі Джавані (XIV ст.), італьянскі скульптар перыяду позняй готыкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x