Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Роберт Флад (1574-1637) — ангельскі доктар, астролаг, містык, аўтар шэрагу містычных і філасофскіх трактатаў. Апроч усяго іншага, цікавіўся алхіміяй, Кабалой і хірамантыяй.

Жан д'Эндажынэ (XVI ст.) — французскі хірамант.

Марэн Кюро Дэляшамбр (1594-1675) — французскі доктар, хірамант.

Людвіг Ёган Цік (1773-1853) — нямецкі паэт, празаік, драматург; яго казачны раман «Старая кніга, альбо Падарожжа ў блакітную далеч» выйшаў у 1835 годзе.

Тамаза Кампанэла (1568-1639) — італьянскі навуковец і пісьменнік; сацыяльная ўтопія «Горад Сонца» была напісаная ў 1062 годзе ў вязні.

Эймерык дэ Жырон (каля 1320-1399) — гішпанскі інквізітар.

Пампоній Мэла (I ст.) — рымскі географ, аўтар працы De situ orbis, у якой ён дзеліць свет на пяць геаграфічных зонаў. У працы апісваецца шэраг напаўказачных плямёнаў. Эгіпаны, паводле Пампонія Мэлы, падобныя да сатыраў. У старажытнагрэцкай міфалогіі Эгіпан — сын Зеўса альбо Пана (часта атаясамліваўся з апошнім), які дапамог Зеўсу ў барацьбе з Тыфонам.

Сачыненнем сэра Ланселота Кенінга «Небяспечнае спатканне» — мяркуецца, што Ланселот Кенінг прыдуманы Эдгарам По, а ўрыўкі з цытаванай кнігі напісаныя ім самім. Этэльрэд — кароль Этэльрэд I кіраваў Ўэсэксам у IX ст., кароль Этэльрэд II Безразважны кіраваў Англіяй у канцы X — пачатку XI ст.

Авальны партрэт

Існуе яшчэ адзін пераклад гэтага апавядання, зроблены Ганнай Янкута. Знайсці яго можна на сайце часопіса «ПрайдзіСвет».

Эн Рэдкліф (1764-1823) — ангельская пісьменніца, адна з першых аўтараў гатычных раманаў, сярод якіх самыя вядомыя — «Італьянец» (1797), «Удальфскія таямніцы» (1794). Дзеянне многіх гатычных раманаў (у тым ліку названых) адбываецца за мяжой, часта — у Італіі.

Томас Салі (1783-1872) — амерыканскі мастак, ангелец з паходжання, аўтар жаночых партрэтаў.

Лігея

Джозэф Глэнвіл (1636-1680) — ангельскі пісьменнік, святар і філосаф, адзін з найбольш значных натурфілосафаў другой паловы XVII ст.

Аштафет — багіня фінікійскага горада Сідон (II тысячагоддзе да н. э).

Дочкі Дэласа — Айнатрофы, дочкі Анія з Дэласу, якім Апалон падараваў здольнасць ствараць з зямлі масла, злакі і віно.

Бэкан, яорд Веруламскі — Фрэнсіс Бэкан (1561-1626) у 1618 годзе атрымаў тытул лорда Веруламскага. Словы ўзятыя з яго эсэ «Пра прыгажосць». У тэксце Бэкана не «вытанчаная прыгажосць», а «дасканалая».

Клеамен — гэтае імя пазначанае на статуі Венеры Медыцэйскай.

Нурджахад — маецца на ўвазе «ўсходні» раман «Гісторыя Нурджахаду» (1767) ангельскай пісьменніцы Фрэнсіс Шэрыдан (1724-1766), маці Рычарда Брынслі Шэрыдана.

Дэмакрытаў калодзеж — Дэмакрыту (каля 460-370 да н. э.), старажытнагрэцкаму філосафу, прыпісваюць выслоўе «ісціна жыве на дне калодзежа».

Двайнымі зорамі Леды... — маюцца на ўвазе дзве яркія зоркі ў сузор'і Блізнятаў, што носяць імёны Кастора і Палукса. У грэцкай міфалогіі Кастор і Палідэўк — браты-блізняты, сыны Леды і Зеўса.

Побач з буйной зоркай у сузор'і Ліры... — маецца на ўвазе зорка Вега ў сузор'і Ліры. Двайная зорка гэтага сузор'я мае назву эпсілан-Ліра.

Сатурнавы свінец — у алхіміі і ў даўнейшай хіміі свінец называўся сатурнам.

Азраія — у мусульманскай міфалогіі анёл смерці.

Чарвяк там трыюмфуе... — У першую публікацыю апавядання (1838) верш «Чарвяк-пераможца» не ўваходзіў; ён быў апублікаваны асобна ў 1843 годзе. Упершыню быў уключаны По ў апавяданне ў публікацыі 1845 г.

Луксор — горад у Егіпце на правым беразе Ніла на месцы старажытных Фіваў, дзе знаходзяцца руіны знакамітага храма бога Амона.

Маска Чырвонае Смерці

« Эрнані » — рамантычная драма Віктора Гюго (1802-1885).

Вільям Вільсан

Ў. Чэмберлен (1619-1689) — ангельскі паэт, пра жыццё якога амаль нічога не вядома. «Фараніда» (1859) — яго паэма ў пяці тамах.

Геліягабал, альбо Элагабал (204-222) — рымскі імператар з дынастыі Севераў які ўвёў у Рыме культ сірыйскага бога сонца Эль-Габала, знакаміты сваёй жорсткасцю і дэспатызмам.

Праходзячы цёмнай далінаю... — Пар.: «Калі я пайду далінай смяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах — яны супакойваюць мяне» (Псалтыр, 22:4; Біблія цытуецца ў перакладзе Васіля Сёмухі).

« Прыўкрасны час, жалезнае стагоддзе! » — цытата ўзятая з верша Вальтэра (1694-1778) «Свецкі чалавек» (1736).

19 студзеня 1813 года — 19 студзеня нарадзіўся сам По. У розных рэдакцыях «Вільяма Вільсана» год нараджэння героя змяняўся — По называў і 1811 год, і год свайго нараджэння — 1809.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x