Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пераірадзіў Ірада — Шэкспір. «Гамлет». Дзея III, сцэна 2.

Ірад Атык (каля 101 — каля 177) — грэцкі аратар, які нарадзіўся ў вельмі багатай сям'і: яго дзед быў у свой час самым багатым чалавекам у Грэцыі. Таксама, паводле легенды, ён знайшоў у сваім доме схаваны скарб.

Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам

Месмерызм — ад імя Фрыдрыха-Антона Месмера (1734-1815), аўстрыйскага лекара, які атрымаў шырокую вядомасць сваімі доследамі лекавання хваробаў з дапамогай «жывёльнага магнетызму», у аснове якога ляжала гіпнатычнае ўздзеянне.

« Валенштайн » — драматургічная трылогія Фрыдрыха Шылера:

« Лагер Валенштайна » (1798), «Пікаламіні» (1799) і «Смерць Валенштайна» (1799).

Джон Рэндалф (1773-1833) — амерыканскі палітык. Карыкатурысты часоў По малявалі яго з доўгімі павучынымі нагамі.

Элеанора

Раймунд Лулій (1235-1315) — гішпанскі паэт, філосаф і місіянер.

Нубійскі географ — у сваёй паэме ў прозе «Эўрыка» Эдгар По нубійскім географам называе Пталямея Гефестыёна, хутчэй за ўсё маючы на ўвазе Клаўдыя Пталямея (87-165) — старажытнагрэцкага астранома, матэматыка, тэарэтыка музыкі і географа.

Мора цемры — лац. Mare Tenebrarum, так еўрапейцы называлі Атлантычны акіян. Мора цемры пачыналася за мысам Бажадор, які доўгі час у Еўропе лічылі скрайнім пунктам свету. Пачынаючы ад яго дзьмулі такія вятры і цяклі такія цячэнні, што пераход за Бажадор лічыўся немагчымым. Упершыню Бажадор перасягнуў партугальскі мараплавец Жыл Эанэш у 1434 годзе.

Геспер — вечаровая зорка, паводле старажытнагрэцкага міфу — сын альбо брат Атланта і бацька Гесперыдаў.

Шыразскі паэт — маецца на ўвазе Саадзі (1184-1291), персідскі паэт, які нарадзіўся ў Шыразе, горадзе на поўдні сучаснага Ірана.

Элізіюм, ці Элізій (Елісейскія палі) — у грэцкай міфалогіі месца, дзе жывуць пасля смерці праведнікі.

Д'ябал пярэчання

Фрэнолаг — паслядоўнік фрэналогіі, папулярнай ў XIX ст. псеўданавукі пра сувязь псіхікі чалавека і будовы яго чэрапа. Заснавальнікам фрэналогіі з'яўляецца аўстрыйскі доктар і анатом Франц Ёзаф Галь (1758-1828).

Ёган Каспар Шпурцгайм (1776-1832) — нямецкі фрэнолаг, сябра Ф. Ё. Галя, якому ён дапамагаў пісаць працу «Анатомія і фізіялогія нервовай сістэмы».

Калодзеж і ківач

Якабінскі клуб — палітычны клуб часоў Вялікай французскай рэвалюцыі, названы так паводле месцы сустрэчы яго сябраў — залі былой бібліятэкі манахаў-якабінцаў (дамініканаў).

Антуан Ласаль (1775-1809) — французскі генерал, які ўдзельнічаў у заваяванні ў 1808 годзе Напалеонам Гішпаніі. Апроч усяго іншага, знакаміты фразай, звернутай да жонкі: «Маё сэрца — табе, мая кроў — імператару, а маё жыццё — гонару».

Цішыня

Алкман (VII ст. на н. э.) — старажытнагрэцкі паэт-лірык. Працытаваны ў эпіграфе ўрывак пасля пераасэнсоўвалі ў сваіх вершах Ё. В. Гётэ («Другая начная песня вандроўніка», на беларускую мову яе перакладалі А. Лойка і С. Ліхадзіеўскі) і М. Ю. Лермантаў.

Заір — старая назва ракі Конга.

Бегемот — маецца на ўвазе міфічная біблейская істота (гл. Кнігу Ёва, 40, 10-19).

Дадона — старажытнагрэцкі горад у Эпіры, у якім знаходзіўся аракул Зеўса, чые адказы расшыфроўваліся па шолаху лістоты дуба.

Берэніка

Ібн-Заят Абу Джафар Махамед ібн Абд аль-Малек ібн Абан (памёр каля 830 г.) — арабскі паэт і палітычны дзеяч (візір пры халіфе аль-Мутасіме Абасідзе); звесткі пра яго падаюцца ў энцыклапедыі Бартэльмі д'Эрбло Маленвіля «Усходняя бібліятэка» (Bibliothèque Orientale, 1697), дзе сярод іншага паведамляецца, што Ібн-Заят быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу, і даецца кароткі пераказ элегіі, урывак з лацінскага перакладу якой прыводзіць Э. По і ў якой аўтар расказвае пра сваё каханне да рабыні. На параду сяброў наведаць магілу каханай, каб атрымаць палёгку, лірычны герой адказвае: «Ці ёсць у яе іншая магіла, апроч майго сэрца?» (паводле французскага перакладу арабскага тэксту).

Арнгейм — маляўнічы нідэрландскі горад.

Цэлій Секунд Курыён (1503-1569) — італьянскі гуманіст.

Аўрэлій Аўгустын (354-430) — хрысціянскі філосаф, пісьменнік і багаслоў, адзін з Айцоў Царквы. Твор «Пра горад Божы» быў напісаны каля 426 г.

Квінт Септымій Фларэнс Тэртуліян (каля 155 — каля 230) — раннехрысціянскі багаслоў. Цытата ўзятая з твора «Пра цела Хрыстова», частка V, раздзел 4.

Клаўдый Пталямей (87-165) — гл. каментар да апавядання «Элеанора».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x