Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Сістэма доктара Смола і прафесара Пер'е

Сэнт-Мену — жыхары Сэнт-Мену славяцца тым, што гатуюць выдатную свініну. У кнізе The short fiction of Edgar Allan Poe (1990) Сьюзан Левін піша: «Жыхары Сэнт-Мену маглі падаць ялавічыну замест замоўленае свініны. Як будзе бачна пазней, апавядальнік не атрымаў ні таго, ні другога» (с. 619).

Сыны Энакавы — племя волатаў у Палестыне (гл. Лікі, XIII, 34).

« Страшнае, злое, жахліва агіднае, змроку стварэнне » — цытата з Вергілія, «Энеіда», III, 658. Згадайма «чудище обло, озорно, огромно, стозевно и лаяй» В. Традзьякоўскага («Тэлемахіда»; тут прыведзеная цытата ў рэдакцыі А. Радзішчава).

Генры Брум (1778-1868) — ангельскі палітык і журналіст.

Фаларыд (VI ст.) — кіраўнік горада Агрыгента (Сіцылія), які жорстка катаваў сваіх падданых. Паводле легенды, асуджанага садзілі ўсярэдзіну меднага быка, пад якім разводзілі вогнішча. Стогны асуджанага нагадвалі рыканне быка. У 554 годзе народ паўстаў, і Фаларыд быў закатаваны ўтым самым быку.

« Янкі Дудл » — папулярная народная амерыканская песенька часоў вайны за незалежнасць (1775-1783).

Размова з муміяй

Іліфія (грэцк. Eίλεθυια) — магчыма, По мае на ўвазе горад, дзе знаходзіўся храм Іліфіі, багіні, што дапамагала падчас родаў. Пра яго размяшчэнне згадвае Страбон: «Пасля Фіваў ідзе горад Германфіда, дзе шануюць Апалона і Зеўса. Тут таксама ўтрымліваюць быка. Затым ідзе Горад Кракадзілаў, жыхары якога шануюць гэтую жывёліну. Далей ідуць Афрадытопаль і Латопаль, які шануе Афрадыту і лата [паводле Страбона, «нейкую нільскую рыбу»]; потым горад і храм Іліфіі; на супрацьлеглым беразе — Горад Каршуноў, дзе шануюць каршуноў; потым ідзе Апаланопаль, які таксама вядзе барацьбу з кракадзіламі» (Геаграфія. XVII, I, 47).

Глідан — сярод выдуманых персанажаў По называе рэальную асобу — вядомага ангельскага егіптолага Джорджа Робінса Глідана

(1809-1857).

Як містэр Барнс у пантаміме... — Джон Барнс (1761-1841) — ангельскі комік, з 1816 г. жыў у ЗША і граў у Парк-тэатры ў Нью-Ёрку.

Фрэналогія, Галь, Шпурцгайм — гл. каментары да апавядання «Д'ябал пярэчання».

Месмер — гл. каментар да апавядання «Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам».

Дыядор Сіцылійскі (каля 80-29 гг. да н. э.) — старажытнагрэцкі гісторык, аўтар «Гістарычнай бібліятэкі», дзе выкладаецца сусветная гісторыя ад старажытных часоў да 60 г. да н. э.

Боўлінг-Грын — парк у цэнтры Нью-Ёрка.

Капітолій у Вашынгтоне — на Капіталійскім узгорку ў Вашынгтоне размяшчаецца будынак Кангрэса ЗША.

Азнак — назва, прыдуманая По.

Карнак — паселішча ў Егіпце блізу Фіваў, дзе знаходзяцца руіны храма Амона, які пачаў будавацца ў XX ст. да н. э.

Вялікі Ааазіс — найбуйнейшы егіпецкі аазіс, які знаходзіцца ў Лівійскай пустыні. Старажытныя калодзежы гэтага аазіса дасягаюць глыбіні 120 метраў.

« Даел » — часопіс амерыканскіх трансцэндэнталістаў, які выходзіў з ліпеня 1840 да красавіка 1844 г.

... сучасны паравы рухавік заснаваны на вынаходніцтве Герона, апісаным Саламонам дэ Ко . — Герон з Александрыі — грэцкі навуковец і інжынер. У сваёй працы «Пнеўматыка» (каля 130 г. да н. э.) апісаў уладкаванне паравой турбіны. У 1615 г. французскі інжынер Саламон дэ Ко (1576-1626) прапанаваў канструкцыю ўдасканаленага паравога рухавіка.

Джозэф Брандрэт (1746-1815) — ангельскі доктар.

Вершы

Тамерлан

Паэма напісаная, верагодна, падчас навучання Э. По ў Вірджынскім універсітэце. Упершыню надрукаваная ў 1827 г., у першым варыянце яна налічвала 406 радкоў. У 1829 г., падчас выдання другога зборніка, аўтар скараціў яе да 243 радкоў.

Тамерлан (1336-1405, поўнае імя Цімур ібн Тарагай Барлас) — заваёўнік, палкаводзец, эмір, заснавальнік вялікай дзяржавы ў Сярэдняй Азіі са сталіцай у Самаркандзе.

Таглай — «Горы Белур Таглай, адгор'е Эмаўса ў паўднёвай частцы незалежнай Татарыі, знакамітыя сваёй надзвычайнай дзікасцю і прыгажосцю далінаў» (заўвага Эдгара По, 1827).

На Самарканд цяпер зірні!.. — «Думаю, Тамерлан зрабіў Самарканд сваёй рэзідэнцыяй пасля Ангорскай бітвы. На пэўны час горад зрабіўся цэнтрам адукацыі і мастацтваў» (заўвага Эдгара По, 1827). Самарканд — адзін з найстаражытнейшых гарадоў свету, заснаваны прыкладна ў 742 г. да н. э. Ангорская бітва — бітва паміж асманскім султанам Баязідам I і Тамерланам, якая адбылася ў 1402 г. і ў якой перамаглі войскі Тамерлана, што прывяло да часовага распаду Асманскай імперыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x