Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Будзь ты д'яблам ці прарокам, ці з'явіўся ненарокам,
Дзеля Бога на высокім троне тагасветных сфер,
Адкажы душы ў спагадзе, ці сустрэне ў райскім садзе
Тую, у чыім паглядзе — толькі неба? Не блюзнер,
Ці сустрэнемся з Ленорай? Дзеля неба, не блюзнер!
Адказаў Крумкач: «Не вер!»

«Праз цябе гаворыць бездань, значыць — згінуць і табе, здань!
Прэч у цемру да пачвараў, вурдалакаў і мегер!
Хай не плямяць твае пёры светлай памяці Леноры,
Згінь туды, дзе змрок, і зморы, й пекла вогненны ашчэр!
Веру, што цябе чакае пекла вогненны ашчэр!»
Адказаў Крумкач: «Не вер!»

Так трываю страх і вусціш я ля мармуру, на бюсце ж —
Госць, якога не адпусціш, бо ўладарыць ён цяпер:
Беручы душу ў аблогу, кінуў цень на ўсю падлогу,
I не збавіцца ад злога ценю гібельных хімер!
I душа з палону злога, з віру гібельных хімер
Больш не вернецца, не вер!

напісана ў канцы 1844

Пераклаў Андрэй Хадановіч

Да Ф***

Каханая! У час бяды —
Якое я спазнаў даволі
На шляху змроку і жуды,
Дзе, руж не бачыўшы гады,
Я жыў хвілінамі спатолі
У марах пра цябе — тады
Трапляў я ў райскія сады.

Узгадкі пра цябе ўсплывалі,
Як востраў чарадзейных мрой
На моры, дзе гулялі хвалі,
На акіяне ў час баталій
Вятроў, дзе штармавой парой
Святло нябёсы пралівалі
На востраў незвычайны мой.

надрукавана 26 красавіка 1845

Пераклала Ганна Янкута

Улялюм

Неба шэрым рыззём па-сірочы
Навісала над лісцем сухім —
Над пакурчаным лісцем сухім:
Быў кастрычнік, тужлівы і змрочны,
У няласкавым годзе маім:
Слаўся золкі туман нездароўчы,
Сеяў жудасць у лесе глухім —
Поўз ад возера Обэра ноччу
Па гушчарніку Віра глухім.

Тут, сярод кіпарысаў магутных,
Я аднойчы з Душою блукаў.
Між Тытанаў з Псіхеяй блукаў.
Я тады, як паток каламутны,
Палкім сэрцам бурліў, клекатаў
I з жаролаў вулканаў раскутых
Ў край сцюдзёны на полюс сцякаў —
Па адхонах вулканаў раскутых
Ў край бязлюдны на полюс сцякаў.

Мы хаваліся ў словах сірочых,
Як у выстылым лісці сухім —
У пакручаным лісці сухім;
I хаця быў кастрычнік прарочы
У бязлітасным годзе маім
(Ноч Начэй узышла над усім!) —
Мы забылі, што гэтаю ноччу
У прыстанішчы зданяў глухім,
Каля возера Обэра ноччу
Вір блукае па лесе глухім.

А тым часам на ранак патрохі
Павярнуў неабзорны цалік,
Прыйсця ранку пачаўшы адлік,
I ў канцы нашай мглістай дарогі
У расплывістай далечы ўзнік
I, нібыта паўмесяц двурогі,
Таямніча заззяў маладзік —
Як Астарты паўмесяц двурогі,
Чарадзейны заззяў маладзік.

I сказаў я: «Астарта абліччам
У сатканай з уздыхаў начы
Не ўступае Дыяне нічым.
Яна ўсе нашы слёзы падлічыць,
Праз уздыхаў эфір летучы
За сузор'ем Ільва таямнічым.
Яе цёплыя вочы ўначы,
Яе чулыя вочы ўначы
Зіхацяць і ў Нябёсы нас клічуць,
Дзе мы знойдзем нарэшце спачын —
Там, у Леце, за Львом ваяўнічым
Знойдзем мы забыццё і спачын».

Ды сказала Псіхея: «Не веру
Бледнай зорцы, што ў небе ўстае,
Здраднай зорцы, што там устае:
Ах, не стой жа! Ах, пойдзем наперад!
Яе бляск забыцця не дае!»
Так Псіхея сказала і ў шэры
Прах занурыла крылы свае —
Спалатнела ад жаху і ў шэры
Прах занурыла крылы свае —
Белапёрыя крылы свае.

Адказаў я: «Твой страх — недарэчны:
Дрогкай зоркі не маніць святло!
Акунемся ў жывое святло!
Гэта ззянне Сівіліна сведчыць,
Што ўначы Спадзяваные ўзышло —
Ува ўсёй Прыгажосці ўзышло! —
Прывядзе бляск Астарты бясспрэчна
Нас у неба, што днець пачало, —
Ах, даверыцца можна бясспрэчна,
Каб у неба нас ззянне вяло,
Дзе ўначы спадзяванне ўзышло».

Гэтак я супакойваў Псіхею,
Каб развеяць смугу яе дум,
Яе горкіх і роспачных дум,
Як упёрлася раптам алея
Ў склеп замшэлы, адкуль веяў сум —
Невыносная жальба і сум.
Мовіў я: «Хто ў тым склепе гібее,
Апавіты ў жалобу і сум?»
Адказала яна: «Улялюм! —
Там магіла тваёй Улялюм!»

Сэрца жалем зайшлося сірочым
I пакрылася лісцем сухім —
Мёртвым, скурчаным лісцем сухім:
Год назад у кастрычніку змрочным,
Год таму перад склепам нямым
Я ўжо плакаў над горам сваім —
Я ўжо плакаў у змроку глухім
Над няўцешным адчаем сваім!
Ах, якім чараваннем благім
Зноў сюды я заваблены ноччу,
Каб пакутваць у змроку глухім —
Каля возера Обэра ноччу
У прыстанішчы Віра глухім?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x