Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шторм лёсу зруйнаваў, павер,
Маё «Былое» і «Цяпер»...
У будучыню — новы крок —
Тваё ды ты разгоняць змрок!

напісана ў 1833

Пераклаў Аляксей Арцёмаў

Да Ф(рэнсіс) С(арджэнт) О(сгуд)

Каханай хочаш быць? — Тады
Сваёй дарогі не забудзь,
Будзь тою, кім была заўжды,
Кім не была — не будзь.

Нястач не будзе ў пахвальбе:
Твае краса і годнасць —
Нагода праслаўляць цябе,
Любоў жа — неабходнасць.

напісана ў 1833/1845

Пераклала Ганна Янкута

Да Зантэ

Прыўкрасны востраў, падарыла кветка
Табе імя дзівоснае красы.
Як шмат абудзіш ты, былога сведка,
Узгадак пра шчаслівыя часы!
Як шмат разваг пра сонечныя мары!
Як шмат надзей, якія сёння — прах.
Ды прыгажуні больш не цешаць чары:
Яе няма на гэтых берагах!

Яе няма! — гучыць журботна й востра
I ўсё змяняе! Больш няма яе
I памяці няма! Кляну, о востраў,
Расквечаныя берагі твае!
О гіяцынтава-пурпурны Зантэ!
«Isola d'oro! Fior di Levante! [ 101 101 Залаты востраў! Кветка Леванта! (іт.).

напісана ў 1836

Пераклала Ганна Янкута

Цішыня

Бываюць рэчы без увасаблення
З жыццём падвойным сутнасцяў двайных.
Святло і гліна, рэчыва і цені
Даюць пачатак існаванню іх.
Дзве Цішыні ёсць — берага і мора,
Душы і цела — першая жыве
У землях суму, у густой траве,
У краі ўзгадак пра былое гора;
Яе не бойся. Ёй імя — «Учора».
Такая Ціша ўвасабленне мае,
I сілам зла не авалодаць ёй.
Калі ж аднойчы лёс жыццё зламае,
I стрэнеш эльфа на мяжы пустой
(Цень Цішы, што выходзіць у дарогу,
Дзе не было людзей), даверся Богу!

напісана 25 снежня 1839

Пераклала Ганна Янкута

Юлалі

Жыў доўгім часам
З бядой сам-насам —
I ў сэрцы боль нясцерпны панаваў
Пакуль красуню Юлалі нявестай не назваў,

Усмешлівую Юлалі сваёй я не назваў.
Блішчэць ярчэй Сярод начэй
Яе вачам, чым зорцы ў цішы стылай.
I месяца ззянне,
Туманнае ўбранне —
Пурпура, пярліны, бялілы —
Не ззяюць так ярка, як кудзеркі Юлалі мілай,
Зблякаюць ад золата локанаў Юлалі мілай.

Няма больш болю,
Тугі, нядолі:
Пад сілу ўсё вачам яе іскрыстым.
I дзень пры дні Нібы ў агні
Астарта ў небе чыстым,
Бо Юлалі ў яго глядзіць паглядам прамяністым,
Бо Юлалі яго асвеціць позіркам празрыстым.

напісана ў лютым 1843

Пераклала Ганна Янкута

Лінор

О смерці сон! Спрадвечны кон б'е чашу залатую!
Хай звоніць звон! Да Стыкса ён вядзе душу святую!
О, Гай дэ Вэр, у смерць павер! Быць гору з гэтых пор!
Тужы цяпер, о кавалер: сышла твая Лінор!
Мы заспяваем за спачын, абрад мы справім свой —
Сышла найлепшая з жанчын, памерла маладой.
Быў двойчы жорсткі смерці чын — спачыла маладой.

«Няшчасныя! не дух жывы — багацце вабіць вас!
На смерць багаславілі вы яе ў журботны час!
Як рэквіем цяпер спяваць, абрад як справіць свой
Вам, хто спаганіў сэрцы злом, а языкі — маной,
Вам, хто наблізіў смерць яе, нявіннай, маладой?»

Peccavimus [ 102 102 Мы памыліліся (лац.). ], ды плач суціш, хай нашыя псальмы
Да Госпада імкнуць — яе не патрывожым мы.
Пайшла ад нас яна ў свой час, ды шчасця ёй стае,
А ты — яе жаніх — як мніх, маліся за яе.
Яна ўжо прах, і ў сэрцы жах і горыч ты адчуў:
Жыццё не згасла ў валасах, ды згасла ўжо ўваччу,
Жыццё шчэ ззяе ў валасах, ды смерць жыве ўваччу.

«О, прэч! Святло ў душы, і тло — гук вашых галасоў!
Пяю з анёлам вам на злосць пэан былых часоў!
Хай сціхне звон! Бо наўздагон яе святой душы
Імчыць напеў — і ён заспеў каханую ў цішы.
Туды, найдалей ад бяды, ад д'яблавых пагроз
Ляці — і ўвойдзеш у палац Уладара нябёс,
Адрынь адчай — бо прыме ў рай цябе Ўладар нябес!»

напісана ў лютым 1843

Пераклала Ганна Янкута

Крумкач

Неяк змрочным часам ночы, калі я заплюшчыў вочы,
Разбіраючы прарочы сэнс старых пажоўклых кніг,
Раптам стук пачуў праз стому, ціхі стук у дзверы дому,
Быццам нехта невядомы прыпыніўся каля іх.
«Гэта нейкі госць, — я мовіў, — прыпыніўся каля іх,
Там, каля дзвярэй маіх».

Быў, я помню, снежань слотны, у каміне неахвотна
Гаснуў жар, і цень дрымотны варушыўся ў зборках штор.
I чакаў я час світання, як збавення, бо чытанне
Не прынесла мне адхлання ў смутку вечным па Лінор,
Па святой, якой анёлы кажуць там цяпер «Лінор», —
Безыменнай тут з тых пор.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x