Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раслі мы разам: закахана
Блукалі між хмызоў і траў;
Грудзьмі ад сцюжаў я аддана
Яе затульваў і чакаў
Усмешак сонца. I працяг
Нябёс быў у яе вачах.

Урок душы дае Мілосць,
Пад тым бо сонцам, між уцех
Мы забывалі ўсе, што ёсць,
Турботы... Быў дзявочы смех
Гарэзлівы; я да грудзей
Яе ў раскошы прыпадаў,
Душу ў слязах усё часцей
Без лішніх словаў выліваў.
Яна ж і не пытала шмат:
Спакойны быў яе пагляд.

Ды большага мой дух хацеў:
Ён ад амбіцый вар'яцеў,
Калі я на гары крутой
Стаяў — ён біўся сам з сабой.
А ты была маім жыццём:
I ўсё, што запаўняла свет —
Зямля, паветра, — пачуццём
Уцехаў, прадчуваннем бед
Было — і новым захапленнем,
I мрояй прывіднай начы,
Што (цьмяным і нікчэмным сненням
Кшталт больш рэальны даючы)
Плыла на крылах туманоў...
I — цуд! Імя і вобраз твой
Былі ў свядомасці маёй
Асобна — а зліліся зноў!

Любіў я славу моцна. Не,
Таго не цяміш ты, стары!
Галетніку, паўсвету мне
Здабыць — наяве, а не ў сне —
Хацелася з тае пары.
Бо сненні, перш чым зіркне дзень,
Знікаюць з росамі, як ёсць,
А мары, нібы той прамень,
Заўсёды жывіць Прыгажосць:
I ёй штодня, штохвілі я
Быў зачарованы ўдвая.

I поруч мы па схіле йшлі
Гары высознай і былі
Пад позіркам, што ёй належаў:
Ён да хацін на ўзгорках вёў
Сярод узлескаў, скалаў-вежаў
Пад плёскат сотняў ручаёў.

Каханай я апавядаў
Пра ўладу, годнасць: той расказ
(Містычным чынам!) выглядаў
Нічым, бо я чытаў штораз —
I бесклапотным быў мой зрок —
Падобнае ў вачах яе;
Нібы румянец пекных шчок
Жывіў амбіцыі мае,
Нібы ззяў толькі ён праз змрок
Бяздоннай дзікасці тае...

І я ў раскошы патануў,
Карону ўяўную надзеў,
Але не ў мроях і не ў сне
Ўбор створаны фальшывы мне —
Убачыў праўду я адну:
Да ўладара амбіцый леў
У збоі ціхенька паўзе;
Іначай — у пустэльні, дзе
Агню не ўтаймаваць, павер,
Калі яго раздзьмухаў звер!

На Самарканд цяпер зірні! —
Хіба ён гарадам не цар?
Ці ж не ў ягонай далані
Іх лёсы? Нібы валадар,
Як цуд, не бачаны здавён,
Самотна-горда ўзнёсся ён...
Калі б прыйшоў ягоны скон,
Апошні камень лёг бы ў трон!
А хто ж скарыў вялікі свет?
Каранаваны рабаўнік,
Цімур, здзівіў народы — й след
Імперый бляску знік...

Мілосць! Ты ёсць у нас, людская,
Ты — наш спадзеў дайсці да раю,
Дождж, што душу, дзе сухавей
Стварыў пустэльню, найжвавей
Як след умее ажывіць,
Ды буйства сэрца не спыніць!
О, думка! Ты жыццё, свет мрой
Мацуеш музыкай адной,
Спрадвечнай пекнатой — наздзіў...
Бывай! Сусвет я ўжо здабыў!

Надзея ў небе, як арол,
Ляціць, і вольны небасхіл;
А вочы ўжо глядзяць у дол,
I мкне дадому поцяг крыл.
Заходзіць сонца, гасне зрок,
I ў сэрца западае змрок,
Дзе славы ўсё гарэў агмень
I — летні сонечны прамень.
Імглу вячэрнюю яно
Знялюбіць — слухацьме адно
Сутоння гукі (чуе іх,
Хто ўмее чуць). Спасціг
Пагрозы ў снах той, хто хацеў
Ад іх зляцець, ды не ўзляцеў.

Халоднай поўня белізной
Зеніт начны сустрэне свой
I промні ўсмешліва пралье
У час тугі. Вось, паўстае
(Не перавесці й дых як след!)
Па смерці зроблены партрэт.
Маленства — сонца летніх дзён,
Якога непазбежны скон,
Бо досвед, мудрасць, веды ўсе
Ў нябыт сыходзяць пакрысе.
Хай з пекнатой паўдня — усім,
Што ёсць, — жыццё сплыве зусім.

Дамоў прыйшоў я — толькі дом
Не быў тым, чым ён быў даўней:
Парог пазарастаў імхом...
Ступаў я ціха, а гучней
Мне чуўся голас: я яго
З юнацтва памятаў свайго.
О, пекла! Горшай хоць кляцьбы
Няма, ды твой агонь слабы —
Слабейшы ад маёй журбы!
Я ведаю, стары, што Смерць,
За мной з далёкіх ідучы
Краёў, дзе ўжо няма хлусні,
Адчыненымі будзе мець
Вароты, й Праўды прамяні
Ўсё ж будуць ззяць сярод начы.
Вядома ж, гэта не падман:
Расставіў пасткі скрозь шайтан.
Бо як жа йнакш, падумай сам:
Наведваў я Мілосці храм,
Дзе стод няспынна, ночы й дні,
Узмахам снежных крыл, зірні,
Павеў разносіць чысціні.
I дзе чароўнае жытло
Пад промнямі Нябёс сышло
У нябыт. Дзе нават матылёк
Арлу не падмануў бы зрок —
Там Славалюбства падпаўзло
Да ўдзельнікаў бяседы ўпотай
I шал свой, скокнуўшы, ўпляло
Ў Мілосці вабныя цянёты.

напісана ў 1827

Пераклаў Лявон Баршчэўскі

Сон

Я сніў у змрочны час начны
Былога шчасця хвілі,
Ды зніклі ў дзённым сне яны
I сэрца мне разбілі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x