Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Параза нашая падавалася непазбежнай, але, на шчасце, доктар Зубдамус, сабраўшыся з думкамі, прыйшоў нам на дапамогу і пацікавіўся, ці могуць егіпцяне скласці нашым сучаснікам сур'ёзную канкурэнцыю ў такім важным пытанні, як адзенне.

Граф зірнуў на штрыпкі сваіх панталонаў, потым узяў адну з фалдаў фрака, паднёс яе да самых вачэй і разглядаў так некалькі хвілінаў. Калі ён урэшце выпусціў яе, яго ўсмешка спакваля распаўзлася ад вуха да вуха, аднак не магу прыгадаць, каб ён штосьці адказаў.

Тут мы павесялелі, і доктар, з вялікай важнасцю падышоўшы да егіпцяніна, пажадаў дазнацца, ці можа даць ён зуб, што яго супляменнікі здолелі калі-небудзь наладзіць вытворчасць «Пігулак Зубдамуса» ці «Таблетак Брандрэта»*.

З глыбокім трымценнем чакалі мы адказу — але марна. Адказу не было. Егіпцянін пачырванеў і апусціў галаву. Ніколі трыюмф не быў такім поўным, ніколі параза не прымалася з такім жалю вартым выглядам. Шчыра кажучы, я не мог нават глядзець на прыгнечаную мумію. А таму ўзяў свой капялюш, суха пакланіўся графу і выйшаў.

Вярнуўшыся дадому, я ўбачыў, што ўжо пятая гадзіна, і тут жа скіраваўся ў ложак. Цяпер дзесяць гадзінаў ранку. Я на нагах з сямі, заняты напісаннем гэтай памятнай нататкі на карысць мае сям'і і ўсяго чалавецтва, якіх я больш ніколі не ўбачу. Мая жонка — змяя. Папраўдзе кажучы, мне дарэшты абрыдла і гэтае жыццё, і гэтае дзевятнаццатае стагоддзе ўвогуле. Я ўпэўнены, што ўсё ідзе кепска. Да таго ж мне страшна цікава, хто будзе прэзідэнтам у 2045-м. А таму як толькі я пагалюся і праглыну кубачак кавы, то адразу ж скіруюся да доктара Зубдамуса і папрашу забальзамаваць мяне на пару стагоддзяў.

Пераклала Ганна Янкута

Вершы

Тамерлан

У час смяротны суцяшэнне,
Стары, цяпер не для мяне!
Я не ў вар'яцкім захапленні,
Што спіша ўлада на зямлі
Грахі, што не з яе пайшлі.
Час мроіць ці кахаць? Ды не!
Агонь агнёў назваць надзеяй?
А тая жарсць адно буцвее:
Каб мог я жыць надзеяй, Божа!
З крыніцы боскае святой,
Цябе не зваў бы дурнем, можа,
Ды гэта лёс, стары, не твой...

Спазнай жа духу таямніцу,
Што ў сорам з дзікай пыхі ўпаў.
О сэрца палкае! Драбніцу
Твайго змарнення я прыняў,
Прывялай славы, дзе спакон
Брыльянтамі зіхцеў мой трон...
Ах, пекла! Ні яно, ні прах
Мяне не змусяць зведаць жах —
А ў сэрцы боль па першацвеце,
Па сонечным мінулым леце!
Я чую голас у цішы —
Праз пустату маёй душы.
Гучыць у ёй, нібы заклён,
Хаўтурны векавечны звон.

Я не заўсёды гэткі быў:
Карону, ўсю ў агні, здабыў
Прымусам. Хіба ж не з такім,
Як мой, захопніцкім імпэтам
Быў Цэзарам здабыты Рым?
Уладны дух трыюмфаваў
Над родам чалавечым гэтым,
Як над адной са звыклых з'яў.

Што ж, гадаваўся я ў гарах:
Над галавою ў час начны
Таглай развешваў туманы,
Яе зарошваў — і працяг
Жыцця мне ўжо на ўсе часы
Кудлаціў бурай валасы.

Раса лілася на мяне
У пекле вусцішнай начы
З нябёсаў (у спазнелым сне);
I, сполахамі плюючы,
Агонь з-за хмар, што, як сцягі,
Віселі, так шугаў здалёк
I ўлады відмам вабіў зрок,
I гул грымот праз берагі
Каціўся нада мною з весткай
Пра бітву люду, й голас мой
Гучаў — дурны, дзіцячы! — рэзка
(О, з неўтаймоўнасцю якой —
Аж ад яе нямеў язык),
I вырастаў трыюмфу крык!

Гулі вятры, лілі дажджы
У мяне над голай галавой;
Зацьміўся зрок, слых, розум мой,
Ды людзі мне, што ні кажы,
Маглі даць лаўры; і напад
Вятроў прарокаваў мне бітвы,
Вяшчаў імперый заняпад.
I — пад нявольнікаў малітвы —
Гурма лісліўцаў на паклон
Ішла ды абступала трон.

I поцяг мой, каб быць тыранам,
Быў наймацнейшы з той пары —
I не здаваўся ён падманам
Для іншых; хай сабе і так!
Але ўва мне жыла, стары,
Адна: з дзяцінства раздзьмувала
Ўва мне агонь яна няўзнак
(Век юнай жарсці — нетрывалы),
А й ведала, што слабасць ёсць
I ў сэрцы з каменю — мілосць.

А я — на жаль! — не маю слоў
Сказаць любоўна пра любоў!
Дае мажлівасць мовы дар
Адно апісваць пекны твар...
Ды не пра тое я: штодзень
Вятрыскі зменлівага цень
Я ўзгадваю, бо гэта ён
Павольным зрокам прагарнуў
Старонкі, каб я сэнс пісьмён
Спасціг, які ўжо не відзён,
I ў мрою выліўся ў адну.

О, вартая Любові ўсёй
Была яна — што змалку я
Адчуў: маглі анёлы ёй
Зайздросціць толькі, і мая
Надзея ў сэрца да яе
Тым'янам, нібы на алтар,
Цякла, у цноце й чысціні...
Ах, шчырасці няма тае
Даўно ўва мне, дзіцячых мар!
Бо я шукаў святла ў агні...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x