Ніл Гілевіч - Выбар

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Выбар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе публіцыстыкі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча змешчаны найбольш значныя артыкулы, прамовы, інтэрв'ю трох апошніх гадоў, а таксама тыя з іх, якія ў свой час па цэнзурных меркаваннях у друк не трапілі. Асноўныя тэмы зборніка — лёс беларускай зямлі, адраджэнне гістарычнай памяці народа, яго нацыянальнай самасвядомасці, мовы, культуры. Для шырокага кола чытачоў.

Выбар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такім чынам, гаворка ідзе пра тое галоўнае, з чаго трэба сыходзіць, вырашаючы пытанні далейшага развіцця нацыянальнай харэаграфічнай культуры на сучасным этапе. Самабытныя, непаўторныя ў сваёй прыгажосці кветкі гэтай культуры могуць прарастаць толькі з роднага долу, падымацца толькі на роднай глебе, у якой бездань спажыўных сокаў — тых, што не дадуць ім зачахнуць, завянуць. Глыбока засвоіўшы гэту зусім не новую ісціну, зрабіўшы яе сваім непахісным перакананнем, творчым прынцыпам, можна гаварыць і пра ўсё іншае, што неабходна ўлічваць і на што трэба звярнуць увагу ў непасрэднай творчай працы са студэнтамі — будучымі мастацкімі кіраўнікамі харэаграфічных калектываў, у дзейнасці галіновай навукова-даследчай лабараторыі беларускай танцавальнай творчасці, якая адкрылася пры Мінскім інстытуце культуры.

У пастаноўках, паказаных удзельнікамі фальклорнага вечара, было багата выдумкі — і ў інтэрпрэтацыі ідэі твора, і ў дэталях пластычнага вобраза, і ў элементах сюжэтных, — выдумкі ўдалай, дасціпнай, вясёлай, часам нават гарэзлівай, аднак такой, што не разыходзіцца з агульным тонам высокай маральнасці народнага мастацтва. Нідзе і ні ў чым ніякага намёку на пошласць, — і таму на сцэне ўвесь час панавала атмасфера цнатлівасці, свежасці, чысціні, той натуральнай, прыроднай, я сказаў бы, «дзіцячай нявіннасці», якая адвеку характарызуе змястоўную сутнасць беларускага фальклору.

Харэаграфічныя кампазіцыі і сцэнкі — творы па сваёй мастацкай прыродзе сінкрэтычныя, якія спалучаюць і пластыку рухаў, і музыку, і міміку, і абрадавае пераапрананне, і элемент гульні, і спеў, і сям-там, сяды-тады — слова. Дык вось наконт слова, дакладней — наконт культуры слова: пра яе трэба клапаціцца гэтак жа, як і пра ўсё астатняе ў пастаноўцы. Пачынаючы з назваў. Калі ўжо гэта творы беларускія і на беларускай фальклорна-харэаграфічнай аснове — то давайце і назавём па-беларуску: не «Івушка», а «Вербачка», не «Танец з крынкай», а «Танец з гладышом» і не «Бабачка», а «Матылёк». Няма ў нашай мове і слова «ражаныя» (па-руску — «ряженые», ад «рядить, наряжать»). На вяселлях пераапранутыя ўдзельнікі абраду называліся ў нас або «цыганы», або «скамарохі» — думаю, што апошняе магло б ужывацца і ў дачыненні да ўсякай іншай гурмы вясёлых пацешнікаў у смешных апратках і масках. Культура мовы — гэта і культура мыслення, і культура працы, вытворчасці, і культура ўзаемаадносін, культура пачуццяў. Тут поўнае, непадзельнае адзінства. Без культуры мовы — адзінства цэлага разбураецца. Аднабокая ж культура — гэта, выбачайце, не культура. Вось чаму выхаванне ў студэнтаў глыбока шаноўных, любоўных і беражлівых адносін да мовы — задача таксама архіважная, жыццёва актуальная ў найвышэйшай ступені.

Усе, без вынятку, кампазіцыі, ацэнкі і танцы фальклорнага вечара «Чатыры пары года» пастаўлены студэнтамі, — вядома, пад кіраўніцтвам і з удзелам выкладчыкаў, прафесійных харэографаў і канцэртмайстраў. Аднак жа студэнтамі — яны і пастаноўшчыкі, і выканаўцы. Гэта не можа не радаваць. Таленавітая моладзь ідзе ў мастацтва! Вучыцца, узбагачае сябе ведамі, вопытам, развівае свае задаткі, каб з цягам часу стаць рупліўцамі роднай культурнай нівы, панесці «галоўную вахту» на службе народу, Бацькаўшчыне, чалавецтву. Вось чаму, думаючы пра шчыры энтузіязм гэтых маладых людзей і іх настаўнікаў, пра адзіна правільны агульны накірунак іх творчых пошукаў, хочацца ад душы прывітаць іх першыя крокі і выказаць пажаданне-ўпэўненасць: «Працуйма, сябры! Плён будзе, ды яшчэ які плён!..»

1

По неизвестным автору причинам опубликованы не были.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбар»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x