Ніл Гілевіч - Выбар

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Выбар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе публіцыстыкі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча змешчаны найбольш значныя артыкулы, прамовы, інтэрв'ю трох апошніх гадоў, а таксама тыя з іх, якія ў свой час па цэнзурных меркаваннях у друк не трапілі. Асноўныя тэмы зборніка — лёс беларускай зямлі, адраджэнне гістарычнай памяці народа, яго нацыянальнай самасвядомасці, мовы, культуры. Для шырокага кола чытачоў.

Выбар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чаму я назваў вечар незвычайным, а гледачоў — шчаслівымі? Ці ёсць падставы для такіх высокіх эпітэтаў? Упэўнены, што ёсць. І справа, думаю, не ў асабістых эмацыянальных адносінах да таго, што дзеялася на сцэне. Эмоцыі — узнікаюць і праходзяць, а памяць і думкі — застаюцца. Што да памяці — дык вечар пакінуў у душы след чагосьці святочнага, радаснага, менавіта незвычайнага, бо не часта даводзіцца штось падобнае бачыць, — з такім цудам сапраўднай народнай творчасці сустракацца. Шчыра кажучы, такога багатага вянка беларускіх народных танцаў на сцэне нешта і прыгадаць не магу. Ну і вядома: калі для гледача адкрываецца столькі незвычайнага, новага, цікавага, дабаўлю — радаснага і ўцешнага, то ў яго нараджаюцца і нейкія думкі. Падзялюся збольшага тым, пра што думалася ў зале і пасля, па дарозе дадому, мне — аднаму з нямногіх шчасліўцаў. (Ах як я спачуваю вам, дарагія калегі, — усім, хто меў запрашэнне на вечар і прамяняў яго на цёплае драманне перад чарговым тэлесерыялам! Як вы многа страцілі, мае паважаныя таварышочкі!..)

Дык вось, на сцэне Дома літаратара студэнты Інстытута культуры (пераважна — трэцяга курса) выконвалі — у сцэнічнай інтэрпрэтацыі — даўнія беларускія народныя танцы, а таксама харэаграфічныя кампазіцыі, сцэнкі, эцюды, пастаўленыя на аснове аўтэнтычнага харэаграфічнага і песеннага фальклору, народных абрадавых дзействаў, забаў і гульняў. У прыватнасці, былі паказаны — падкрэсліваю: у творчым узнаўленні — народныя танцы «Дожджык», «Рэпка», «Цапы», «Кабылка», «Мяцеліца», полькі «Праз нагу», «З падкіндэсам», «Матылёк», «Грабаўшая кадрыля», «Танец з гладышом», вясельны танец каравайніц і іншыя. Ці ўсе яны, паважаны чытач, табе вядомы? Не ўсе? Мне таксама. Пра некаторыя даведаўся толькі цяпер, пачуў і пабачыў упершыню. Былі выкананы харэаграфічныя кампазіцыі і сцэнкі з выкарыстаннем сямейна-бытавых, земляробча-каляндарных абрадаў, зімовых, вясновых і летніх народных святочных гульняў, забаў, карагодаў, песень і нават дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: «Масленіца», «Калыханка», «Першы гром», «Вербачка», «Чубры», «Вясёлае кола», «А ну, спаймай!», «А мы лён расчэшам», «Застолле», «Каравай», «Пераскачы, дарагі», «Скамарохі» і іншыя. Колькі, паважаны чытач, у гэтым дзівосным багацці для цябе незнаёмага, новага? Многа? Для мяне таксама. Многае з гэтага я спазнаў упершыню.

А як жа гэта мы з табою жывём, не ведаючы, што ў нас жа, на нашай жа роднай зямлі існуюць такія цуды мастацтва, створаныя нашымі дзядамі-прадзедамі? Як жа гэта мы маглі мірыцца, што такі прыгожы плён творчага генія народа знаходзіўся ў забыцці-занядбанні, не служыў людзям, новым пакаленням, творцам і гаспадарам будучыні? Ад думкі, што мы маглі б спазніцца і ўсё гэта магло б загінуць, беспаваротна, бясследна кануць у небыццё, — аж млосна робіцца. Страшна і на міг дапусціць у думках такое — цяпер, калі ўжо мы гэта пабачылі, калі ўжо яно перайшло ў нашы душы і сэрцы і стала часцінкай нашага духоўнага быцця. Ну, добра, — пранізвае неспакойная думка, — гэта паспелі разумныя людзі ўратаваць, гэтаму загубіцца і згінуць не далі, а колькі ж такога загінула, колькі такога страчана для нацыянальнай і агульначалавечай культуры назаўсёды? Колькі?.. Не будзем сёння ўдавацца ў падобныя невясёлыя падлікі — хаця б таму, што страчанага не вернеш. Падумаем пра іншае — пра тое, дзеля чаго я, шчыра кажучы, і прамаўляю гэта невялікае слова. Пра тое, што яшчэ у нашым народзе жыве, што яшчэ ў яго духоўным побыце і ў памяці захоўваецца — хоць прызабытае, прымёрлае, прызасыпанае пылам-трухою часу, смеццем модных этыкетак наноснай — і танцавальнай, і песеннай, і бытавой — псеўдакультуры. Пра тое, што ячшэ можна — ячшэ не позна — адшукаць, знайсці і творча выкарыстаць, даць новае, у новых грамадскіх умовах, жыццё, і такім чынам вярнуць народу ягоныя ж скарбы, узбагачаныя талентам новых, маладых пакаленняў.

Фальклорны вечар «Чатыры пары года» вельмі пераканаўча засведчыў, што, па-першае, у народным побыце яшчэ можна апытаць шмат каштоўнага харэаграфічнага і іншага відовішчнага фальклору, — акцэнтую ўвагу на гэтых відах народнай творчасці, паколькі да апошняга часу на Беларусі збіраўся пераважна фальклор вусна-моўны, славесны (казкі, песні, прыказкі і г. д.), а па-другое, што гэты фальклор можна і трэба — абавязкова трэба! — браць на ўзбраенне, каб жывіць ім сучаснае нацыянальнае мастацтва, сучасную духоўную культуру. Нават сціплы студэнцкі канцэрт паказаў, якія багатыя запасы паэзіі, хараства, мастацкай фантазіі ў простых, немудрагелістых народных скоках, абрадах, гульнях, у карагодах і песнях і як усё гэта можа хораша паслужыць эстэтычнаму выхаванню сучаснікаў, калі паставіцца да справы творча, зацікаўлена, з натхненнем, калі кіравацца высокімі патрыятычнымі мэтамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбар»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x