Янка Брыль - Муштук i папка

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Муштук i папка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Муштук i папка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Муштук i папка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка».

Муштук i папка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Муштук i папка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

Заслужаны чалавек прыехаў у родную вёску.

Спраўная хітраватая маладзічка, пляменніца, просіць у яго за малодшага брата. Сяк-так закончыў вячэрнюю школу, валочыцца толькі.

— Каб гэта яго, дзядзька Валодзя, у фельчарскую хоць?..

Вядома, дзядзька — абы захацеў — прапіхне.

Ды ён вось абедае i расказвае прытчу:

— Сабраліся раз яўрэі, мужчыны, i вырашылі добра выпіць на свае кучкі. Каб танней абышлося, надумаліся прыкаціць у сінагогу бочку i кожны раз, прыходзячы маліцца, прыносіць кожны па шклянцы віна. Вось i падумаў адзін бедны Янкель: «А што там вельмі пазначыцца, калі я ўлію аднудругую шкляначку вады?» I стаў прыносіць ваду. Прыйшлі тым часам кучкі, адкрылі хлопцы бочку, а там — адна вада!.. Ты мяне зразумела?

Відаць, зразумела. Маўчыць.

* * *

Стары вясковы байдун, што любіць кнігі, расказвае:

— Ішлі раз Пушкін, Лермантаў i яшчэ адзін, каб паглядзець, каб было пра што пісаць. А насустрач ім едзе цар Петр (не Пётр, а Петр) i Сталыгіін. Сталыпін кажа: «Давай спытаемся, чаму таўстадумы пехатой ідуць». «Лепш ты ix не чапай»,— кал<���а Петр. A Сталыпін не вытрываў i спытаўся. Дык Пушкін кажа яму: «Бо цар усіх аслоў саноўнікамі парабіў, няма на кім ездзіць». А Петр Сталыпіну:

«А што, маць тваю, не казаў — не чапай!..»

* * *

Да майкі прышыта кішэнька, у якой зашпілены партбілет. Так i мыцца выходзіць на агульную кухню камунальнага асабняка, i ў прыбіральню ідзе за дрывотню, i дровы коле так, i на лаўцы сядзіць, калі не на службе.

Усю вайну быў ваенкомам у глухім узбекскім кішлаку. Жонка, настаўніца, хваліцца суседкам, як ім тады цягалі бараноў, ды рыс, ды фрукты ўсякія — за бронь ці хоць за адтэрміноўку...

Цяпер, на другім годзе пасля перамогі, гэты прававерны працуе інструктарам.

Вярнуўся з пасяўной, выйшаў на кухню — у майцы з зашпіленай кішэнькай — уздыхнуў, пазяхнуў i прызнаўся заслужана:

— Ну, адсеяўся!..

Таксама, як i адваяваўся.

* * *

Калі мы хадзілі ў школу, некалькі хлапчукоў i дзяўчынак з Загора, каля Турца пасвіў каровы наняты пастушок, як нам здавалася, вельмі пацешны: мардаты, з бабскім голасам. I часта мы, то хто-небудзь адзін, то ўсе разам, пакеплівалі з яго. I вось аднойчы старэйшы брат таго хлапчука, ужо не пастушок, а парабчук у тым самым Турцы, залёг у прыдарожнай канаве i, як толькі мы зноў пачалі пацяшацца з малога, выскачыў са свае засады i пагнаў нас, «гімназістаў», пугаю перад сабой!..

Успамінаецца гэта даволі часта, i смяюся я — смехам тых парабчукоў.

* * *

У Маскве, на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы, з павільёна ў павільён хадзіў пенсіянер i ўсюды пакідаў у кнізе водгукаў запісы вершам. Накшталт гэтага:

Электротрактор — не кобыла,
Сильней кобылы в сотни раз.
Наш курс направлен к изобилью,
Исполним партии приказ!..

Далей былі подпіс, прафесія, дакладны адрас, дата.

Ён не дзівак, як той апостал Пятро,— не будзе чакаць трэцяга пеўня, прадасць цябе трохі раней.

* * *

Дама-ўрач, прыкметна закаханая сама ў сябе, вальсуе ў доме адпачынку, легка i важна носячы вакол кавалера свой здаровы, выдатна вядомы ёй арганізм.

Хлопец танцуе не толькі культурна, але i скульптурна — без усякага выразу твару, з аднастайна i нудна правільнымі рухамі. Так будуць весяліцца робаты?

* * *

Загадчык базы, пакуль папаўся на недастачы, закладваўся з жонкай, хто з ix з'есць больш шакаладных цукерак.

Гаворка пра гэта ідзе на судзе.

* * *

У Пятра i Паўла, двух абібокаў, даўно ўжо цякуць хаты. У дажджлівыя ночы, сплючы, Пятро накрываецца непрамакальным плашчом. А Павел, як менш культурны, лезе ў печ.

* * *

Шырокая дачніца ў шахеразадным халаце велічна праплыла па вёсачцы з трыма лісічкамі ў манерна ўзнятай руцэ. Сама знайшла!..

За ёю — муж. З кошыкам. Сухашчавы, у паласатай піжаме. Як вязень канцлагера.

* * *

Пра прымака, які ўзяў у хаце ўладу:

— Учора купалі яго. Жонка шаруе плечы, цешча грэе каля грубы споднікі, а цётка стаіць каля дзвярэй, каб дзеці холаду не напусцілі...

* * *

Кавалер з другое вёскі, каб паказаць сябе, насыпаў у кішэню портак дробязі. Скача польку са звонам. А падшыванцы бегаюць, хіхікаюць, крычаць:

— Дзядзька, дай цвік!

* * *

Даўнейшае.

Карчма над Нёманам, на ўскраіне малога заходне-беларускага мястэчка. Карчмар, стары Абрам Эля, прыехаў ca станцыі, прывёз сякі-такі тавар. Нашылася суседскай дзетвары. Просяць, каб расказаў, як ён бачыў цягнік. Расказвае, з добрай усмешкай у барадзе:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Муштук i папка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Муштук i папка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Муштук i папка»

Обсуждение, отзывы о книге «Муштук i папка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x