Янка Брыль - Муштук i папка

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Муштук i папка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Муштук i папка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Муштук i папка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка».

Муштук i папка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Муштук i папка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

У вагоне, убачыўшы першую горную рэчку, дзяўчынка ўскрыкнула:

— Ах, мама, Церак!

Дзябёлая мама ў раскошнай піжаме, паблажліва:

— Гэта не Церак. Церак я ведаю: у Цераку я мыла мае ножкі.

* * *

Упасвены пудоў на сем, а на курорт паехаў. Жонка звоніць пасля па аўтамату, хваліцца:

— Лёва не ўзяў ні кілаграма. Толькі вельмі пасвяжэў.

А Лёва, стоячы побач з тэлефоннай будкай, толькi пацее ды аддзімае.

* * *

Стары яўрэй, кравец у майстэрні, заваленай маладымі порткамі, якія хочуць стаць вузейшымі i — як мага хутчэй.

— Вы ведаеце, што такое мода? Вазьміце бочку i кладзіце туды порткі — год, два, тры... А потым, калі яна ўжо будзе поўная, перавярніце бочку i даставайце порткі — год, два, тры...

* * *

Не бачыліся з ваенных дзён. Хлопец быў ён тады нядрэнны, а цяпер — от сабе ды так сабе, з тых, што «сёння інакш не пражывеш». Расказвае пра свой сад, як ён яго даглядае. Па-сяброўску паведамляе вытворчы сакрэт:

— Сучка ёсць у мяне. Калі яна гандлюе, дык я налаўлю тых сабак, навешаю ix ды назакопваю пад яблынямі — во калі родзяць!..

* * *

«Вяселле Кларачкі было ў тую суботу».

«Ну, i колькі яны выручылі?..»

З падарункаў.

Гэты дыялог дзвюх мінскіх цырульніц успомніўся мне, калі нам паказвалі новыя, зайздросна спланаваныя раёны Ростака. Фройляйн гід, расказаўшы пра многае, прапанавала задаваць пытанні. «Пра горад, пра жыццё ўсёй рэспублікі».

Бывалая, рухавая жоначка велічна маўклівага кампазітара папрасіла з канца аўтобуса перадаць наперад наша першае пытанне:

— А дзе тут, скажыце, можна купіць у вас шчотку для расчэсвання пудзеля?

* * *

Здаравенны лысы Калодка, не так пісьменны, як хітраваты i ўпарты дзядзька, першы пасляваенны старшыня сельсавета. Апраўдваецца на раённай нарадзе:

— Хто яго, таварышы, так ужо чыста з усім i справіцца. Цяпер жа ў нас, у такім сельсавеце, больш тое пісаніны, чым калі-та было ў мінскім губеранскім упраўленні... Тут вы, таварышы, крытыкуеце нас за падзёж. A які падзёж?! Адна тая цялушка здохла. Дык жа ж мы на месца яе другую купілі!

Пытанне з прэзідыума:

— Купілі? А за што?

Калодка з-за трыбуны:

— Як гэта — за што? Са срэдстваў гэтай самай цялушкі!

У зале рогат. Зноў голас з прэзідыума:

— Калодка, ты вясёлы чалавек. Ды растлумач ты нам, калі ласка, што ж гэта за срэдствы ў той вашай цялушкі.

— Як гэта — што за срэдствы? А мы ж яе скуру прадалі!..

* * *

Самаздаволены пашляк, пакуль што не выкрыты злодзей, прыехаў у сваю вёску на нядаўна купленай «Волзе». Выходзяць з жонкай — абое да ззяння перапоўненыя шчасцем i сваёй перавагай над гэтымі людзьмі, суседзямі...

Стары Паўлюк, які сёе-тое ведае пра ix, які самому Богу ў вочы сказаў бы, што думае:

— Ну ж i раз'еўся ты, падла, як тая карова на казённай бразе!..

* * *

Унук:

— А я, дзеду, болей з'ем за цябе!..

Дзед:

— Я ўжо, браце, за век наеўся.

* * *

Пажылы, з залатымі зубамі дзядзька ідзе пад вечар па вуліцы i з кожным весела загаворвае, крычучы на ўсю вёску.

Сядзіць на лаўцы настаўнік.

— На сонейка выйшлі? Добры вам вечар!..

Едзе з поля калгаснік, з ім пад'язджае раённы ўпаўнаважаны.

— А што ж гэта ён вас, таварышок, ды так неганарова пасадзіў? Хоць бы дзяружку якую... А-я-яй!..

Пасе баба козы.

— Здарова, Агата! Каровы пасеш? Кажаш: козы? Нічога, падрастуць козы — каровы будуць!..

I так — ад хаты да хаты.

* * *

У вагоне прыгараднага цягніка фабзаец частуе аднавяскоўца лімонам. Абабралі яго, як апельсін, i смокчуць, жуюць.

— Не магу, брат,— кажа нарэшце аднавясковец.— Кіслоцце нейкае, аж сцепае...

— Трэба прывыкнуць,— сур'ёзна, з пачуццём перавагі кажа юнец, гараджанін з гадавым стажам.

* * *

Можаш напісаць эпапею, зрабіць незвычайную хірургічную аперацыю, выдумаць звышвадародны цуд — усё адно не будзеш такі задаволены сабою, як дама-мяшчанка, калі яна едзе ў тэатр ці на рынак на ўласнай машыне. Дый на службовай, мужавай.

* * *

У праўленні калгаса, дзе вырашаюцца жыццёва важныя справы, дзе сядзяць у шапках, плююць на падлогу, густа лаюцца самым непрыкрашаным матам,— жыве белы коцік.

Маўклівы дзядзька, рахункавод, штодзень, з гаспадарскай акуратнасцю, корміць коціка малаком, якое прыносіць з дому i ставіць у шафе з паперамі.

Коцік садзіцца да яго на стол i час ад часу падсоўвае лапкай костачкі лічыльнікаў, думаючы, што гаспадар яго, калі лічыць,— таіссама гуляе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Муштук i папка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Муштук i папка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Муштук i папка»

Обсуждение, отзывы о книге «Муштук i папка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x