Янка Брыль - Муштук i папка

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Муштук i папка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Муштук i папка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Муштук i папка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка».

Муштук i папка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Муштук i папка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сынок,— сказал он командиру,— есть у меня поросенок откормленный: прячу от злыдней в гумне под соломой. Пускай твои хлопцы возьмут. За то, что вы молодцы. До Баранович отсюда — четыре километра, там их, немцев,— гиблота, а вы вот стали у них под боком и стоите!..»

Другая дамачка не выказала аўтару свайго недаўмення, а проста трошкі паправіла тэкст, зрабіла ў ім адзін касметычны мазочак, Дадала адно слова ў самым канцы, пасля чаго апошні сказ загучаў такім патрыятычным чынам:

«...а вы вот стали у них под боком и стоите, сражаясь!..»

Аўтару — прыгадаўшы «Рабіну» — ажно заспяваць захацелася:

Что стоишь, сражаясь...

Прычым «сражаясь» — наднёўцы, нібыта нават так сабе, між іншым. Малы атрадзік — з вялікім, цяжка ўзброеным гарнізонам...

Стой аўтар ды маўчы. Або сядзі, «сражаясь»...

* * *

Трохі начытаны, недавучаны дзядзька, філосаф i сектант, але сумленны чалавек. Я хачу яго паважаць, не хачу, каб ён падумаў, чаго добрага, што я гляджу на яго зверху. А ён, пасля доўгай гутаркі, дзе я больш слухаў, хутчэй з ветлівасці, чым з цікавасці, гаворыць з хітранькай усмешкай перавагі:

— У вас, у вашай суяце, няма калі нават падумаць. А я сабе ў дзярэўні многа мыслю. Многа, спакойна мыслю...

Нібы алей цісну — саматужная вытворчасць думкі. Часамі толькі з меншай карысцю. Як самамэта.

* * *

Дзядзька прыехаў з суда, дзе яго зноў пакрыўдзілі. Вячэрае i, нібы на пацеху сабе, расказвае бабе:

— Ну ж адвакаты i рэзаліся — як сабакі!..

* * *

— Сустрэўся я ў Кіславодску са школьным сябрам. Калісьці булава быў, булава, а цяпер — начальнік. Хаджу з ім i думаю: як жа гэта магло так здарыцца?.. А тут бабка стаіць, працягнуўшы руку з медзякамі. Пакуль я ў кішэню, дык ён апярэдзіў мяне:

— Прасіце, бабуля, у новенькіх, а мы ўжо ад'язджаем — ані капейчыны!..

А сам жа толькі ўчора прыехаў.

* * *

Вельмі пасрэдны, але зусім дастаткова самаўпэўнены паэт за трыбунай.

— Прачытаю вам свой новы верш. Верш — без назвы.

I ўздыхнуў. Як быццам толькі ў гэтым i бяда.

* * *

— Скажы ты, браце, што гэта робіцца? Чацвёрты год у нас калгас, i насенне далі гатунковае, i хімпраполка пачалася, а асоту скрозь поўна. Так i прэ, так i прэ!..

— А што ты хочаш? Тыя разы, пры адзіналічастве, як ты на сяўбу выязджаў? Баба табе i хвартух памые беленька, i перахрысцішся ты, укленчыўшы на раллі, набярэш таго жыта... Ну, проста свята ў цябе! А цяпер? Толькі маць ды перамаць адзін перад адным... Вось асот той i прэ!..

Народны толк: мала любасці да зямлі.

* * *

Бяздзетная цётка, пава акадэмічнага выгляду. A пляменніца, яшчэ падлетачак, a ўжо стараецца пераймаць яе хаду, i выгляд, i філасофію.

— Собака, видимо, очень голодная: ест хлеб. Ни одна уважающая себя собака не станет есть хлеба.

* * *

Трупу стваральнікаў мастацкіх вартасцей, людзей пераважна пажылых i нямоглых, што ўжо i вартасцей сваіх даўно не ствараюць, зноў шчодра ўзнагародзілі.

Узяць бы ды нетактоўна спытацца ў каторага або i ва ўсіх адразу:

— Ну, надоўга вам гэтага хопіць?

Бо кожны год паважаным трэба пачэсваць пяткі, пры кожнай — i агульнанароднай, i асабістай — нагодзе.

* * *

Успамінаецца аптыміст:

— Баба мая нажала тры капы пшаніцы. Снапы велікаватыя. Казаў ёй: меншыя вяжы. Глядзі ты, што было б не тры, а без малога i чатыры!..

* * *

Сядзім за багатым i шумным вясковым сталом. Кіраўніцтва калгаснае, раённае, абласное. Пісьменнікі свае, беларускія, i госці з іншых рэспублік, дзеля якіх i свята наладжана.

Насупраць мяне, цераз стол — мясцовы лысенькі калялітаратурны старацель. Нібы разгублены, нібы сумнавата яму без работы. Ды вось нехта з раённых таварышаў, цераз тры чалавекі налева, у нейкай незразумелай руплівасці папрасіў старацеля наглядаць, каб «на гэтым участку стала ўсё было добра». Усцешаны i натхнёны даверам, той нахіліўся да мяне над посудам i закрахтаў, перабіваючы нашу вясёлую гаману:

— Іван Антонавіч! Памагайце мне, калі ласка, сачыць за парадкам!

Штат ужо намячаецца.

* * *

Былая красуня, калісьці дробная i быстрая, за дваццаць пяць пасляваенных гадоў трохі залішне распаўнелая, ад на з тых мілых i гераічных дзяўчат, што не трапілі ў рукі ворага, як Зоя, a дайшлі з-за лініі фронту ў партызанскі тыл i ваявалі, радысткамі ці падрыўніцамі, пакуль не сталі — некаторыя — жонкамі камандзіраў.

На партызанскім свяце ў прыпушчанскай вёсцы, крыху захмялеўшы, з многімі сустрэўшыся, многім сказаўшы сваё бравае «здароў, фашыст!», яна прысела на лаўцы перад хатай i прыціхла побач са старэнькай партызанскай маці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Муштук i папка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Муштук i папка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Муштук i папка»

Обсуждение, отзывы о книге «Муштук i папка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x