Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1976, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цяпло на першацвет: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цяпло на першацвет»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць «Усе яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі i здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» i апавяданні.

Цяпло на першацвет — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цяпло на першацвет», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А на днях, атрымаўшы першую плату, яны, настаўнікі, наладзілі невялікую гулянку. Патанцавалі. Анатоль не танцаваў, сядзеў у кутку з мужчынамі, то яна вальсіравала з жанчынамі i з ім, Станіславам Браніслававічам.

Танцор ён быў вельмі спраўны, умеў лёгка круціцца, вадзіць яе вакол сябе, прыбліжаючы часамі так блізка, што яна ажно хвалявалася ад гэтага.

Станцаваўшы польку, яна выбегла на двор астудзіцца. Следам за ёю выбег i ён, наблізіўся i шапнуў: «Якая вы мілая! Я ўкаханы ў вас. Чуеце?..»

— Што вы гаворыце? — усміхнулася яна, махаючы перад тварам хустачкаю.— Я ваша маці.

— Я люблю вас, чуеце? — шаптаў ён i прыбліжаўся да яе.— Hi адна дзяўчына вам тут не раўня... Прыйдзіце заўтра ў восем да Каменнай гары... Я буду вас там штодзень чакаць.

— Гаворыце вы!..— прамовіла яна, усміхнулася.— Не хапала мне толькі ў сорак гадоў на спатканні бегаць... Апомніцеся, што вы гаворыце, малады хлопец?

Але бачачы, што ён набліжаецца i ці не думае прыхіліць яе да сябе, крутнулася ля яго i хутка падалася ў хату, села ля мужа i болей не танцавала, а пасля ўгаварыла яго ісці дахаты. Нічога яму пра нядаўняе не сказала, а ўжо лежачы ў пасцелі i ўспомніўшы гэта, усміхнулася сама сабе, гадаючы, што было б, каб яна ў свае гады пачала яшчэ хадзіць на спатканні. Думала так i аж ківала галавою...

«А я яшчэ i не старая,— зноў падумала яна цяпер, стоячы ля люстэрка,— i кахаць яшчэ ўмею, магу...»

A Станіслаў Браніслававіч сёння, як яна ішла з поля дахаты, як наўмысна чакаў яе ля магазіна, прывітаўся i выхітрававаў, размаўляючы з Анатолем, шапнуць ёй, што ён учора чакаў яе ля Каменнай гары i сёння будзе чакаць, i так зірнуў, што ў яе перахапіла дыханне.

...Ля васьмі гадзін вечара, калі ўжо прыцямнелася, яны пазносілі i высыпалі ў склеп выбраную бульбу, вярнуліся ў хату i хуценька ўхадзіліся па гаспадарцы. Яна сказала мужу абіраць i варыць бульбу, а сама падаіла карову, пасля сасмажыла яешню.

Калі ўдваіх моўчкі i нехаця павячэралі, прыбралі ca стала, яна сказала мужу, што ў клубе будуць паказваць сёння цікавае кіно, можна схадзіць i паглядзець.

— Ай! — стомлена ўсміхнуўся Анатоль.— Давай лепш тэлевізар паглядзім ці спаць ляжам,— i, калі гаварыў, шырока пазяхаў i меў такі лянівы выраз твару, што добра відаць было: ніякімі сіламі яго з хаты цяпер не вывалачаш.

— Ну, што ты такі? — Калі ён уключыў тэлевізар, сеў на канапе, яна падышла, апусцілася яму на калені, абняла за шыю.

— Фіранка не зацягнута — людзі ўбачаць.

— Ну i што? — спытала яна.— Хай бачаць. А ты вось вазьмі i панасі мяне на руках...

— Яшчэ што выдумай! — сказаў ён i ссадзіў яе з каленяў побач на канапу.— Хочацца табе яшчэ дзяцініцца!..

— Дзяцініцца, дзяцініцца! — перадражніла яна зласнавата, i ён, здаецца, зразумеў яе, адчуў нават тое, што яна хацела сказаць, але не сказала.

Адчуў, але зусім не змяніўся. Сядзеў i ўзіраўся ў тэлевізар, у якім пачалі паказваць футбол.

«А можа, той на ніякія спатканні не прыходзіць? — нечакана падумала яна пра Станіслава Браніслававіча.— Можа, ён толькі насміхаецца з мяне?» — падумала яна так, i стала крыўдна, што малады хлопец надумаўся пацяшацца з яе.

Як падумала так, адчула горыч, чамусьці ёй захацелася напраўду схадзіць да Каменнай тары i неяк асцярожна, незаўважна паглядзець: прыйшоў той туды ці i не думаў ісці.

— Нешта галава баліць, так хочацца пабыць на дварэ,— сказала яна, ведаючы, што Анатоль нізашто зараз не выйдзе з хаты.

— Ну, пахадзі па свежым ветры,— сказаў незадаволена ён.

— Пайду,— прамовіла з крыўдаю яна,— пайду i не вярнуся да цябе такога...

— А дзе ж ты дзенешся? — усміхнуўся ён.

— Пайду шукаць кавалераў...

— Ідзі, ідзі...— пакепліваў Анатоль.— Толькі ты ім i трэба...

— Што я — такая ўжо старая ці зусім збрыдчэла? — пакрыўджана спытала яна.

— А што — маладзенькая? — усміхнуўся муж i аж падскочыў да тэлевізара: на стадыёне футбалісты ў белай форме забілі гол у вароты футбалістаў у чорным.

Вольга Пятроўна нічога болей не сказала мужу, падалася з хаты.

На дварэ цяпер, пазнаватым вечарам, добра чулася ўжо, што стаіць восень. Было свежа, астыла дзённае цяпло, ад рэчкі папоўз холад, ды i раса пачынала гусцець надта холадна.

Вольга Пятроўна, скалануўшыся плячыма ад дрыжыкаў, выйшла на агарод i разораю падалася на сценку, а з яе — полем да Каменнай гары. Ішла i не хацела ісці, думала, на што ўсё гэта яна робіць, чаго ідзе, чаго хоча, што трэба вярнуцца назад, але i вельмі хацелася пайсці i паглядзець, ці прыйшоў той, ці сур’езна ён нешта задумаў...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цяпло на першацвет»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цяпло на першацвет» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Цяпло на першацвет»

Обсуждение, отзывы о книге «Цяпло на першацвет» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x