Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1976, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цяпло на першацвет: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цяпло на першацвет»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць «Усе яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі i здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» i апавяданні.

Цяпло на першацвет — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цяпло на першацвет», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэту пару — асенняе лета — Вольга Пятроўна вельмі адчула сёлета, адчула на саракавым годзе свайго жыцця. Дасюль, здаецца, i не заўважалася надта, што там на дварэ — канчаецца лета ці ідзе восень, пацяплела ці крыху пахаладала. Важней за ўсё была праца, сям'я — муж ды дзеці — i свая маладосць. А вось сёлета, бадай упершыню, прыйшла трывога, што ўсё на свеце мяняецца, прыходзіць i адыходзіць, але толькі не маладосць. Нечакана яна прыйдзе, закрасуе, успеніць кроў, ад якой закружыцца галава, затуманіцца розум — тады, можа, i прыйдуць цудоўныя хвіліны кахання ды шчасця,— але нечакана — што i не заўважыш — пасля атухне, хвалюе, як даўні ўспамін, ад якога часамі i зноў палягчэе, абудзяцца радасць, нейкія няспраўджаныя жаданні ды мары пра недасяжна прыгожае i неспрабаванае, а пазней усё нечакана i гэта адыдзе, знікне — i добра чуецца, што табе ўжо сорак, што няма маладой ношкі на плячах, якая зусім не чулася дасюль, бо была вельмі лёгкая, нячуйная, як крыллі, можа, затое другая — пажылая — пачала адчувацца адразу...

Вольга Пятроўна ляжала на канапе i адпачывала. Толькі што яна вярнулася дахаты са школы, праўдзівей сказаць, прыйшла не са школы, а з поля, бо дзеці ўжо другі дзень не вучыліся, a капалі ў саўгасе бульбу. Вярнулася, памылася, пад'ела i прылегла адпачыць, адчуваючы, што доўга не прыйдзецца паляжаць, бо трэба ісці i выбіраць сваю бульбу. Здзіўлялася, што цяпер так хутка пачала стамляцца, чаго раней з ёю не было.

Цішыня стаяла ў ix вялікай хаце. Надта ціха зрабілася нядаўна, калі паехала вучыцца ў горад дачка — закончыла дзесяцігодку i паступіла ў інстытут. Сын ужо з год служыў у войску. Дома была толькі яна, Вольга Пятроўна, ды муж-настаўнік, які гэтаю хвілінаю хадзіў недзе па двары.

Яна падумала, што незаўважна надта, хутка выраслі i разышліся дзеці, што ix ужо не збярэш, не ўтрымаеш тут, дома, а сама яна, маці, не такая старая, магла б яшчэ радзіць дачку ці сына, мець, словам, дзіця, з якім было б i цяпер i некалі весялей. Магла б, каб не было сорамна не так перад людзьмі, як перад сваімі дарослымі дзецьмі, якія ўжо, як яна адчувала сваім матчыным i жаночым сэрцам, маюць маладыя трывогі, жаданні, перажываюць пару першага кахання, i яе, пажылой маткі, калі яна родзіць, не зразумеюць, пачнуць калі не папракаць, то саромецца. Ды i муж, саракасямігадовы мужчына, як яна адчувае, не хоча гэтага, думае, мусіць, што яны ўжо старыя...

Вольга Пятроўна выцягнула даўгаватыя ногі, выпрамілася, убачыўшы, што яна яшчэ надта не пастарэла, не страціла стройнасці — высокія во, але не апалыя, тугаватыя грудзі, зусім не поўны жывот, ладныя загарэлыя ногі, на якіх толькі дзе-нідзе сінеліся падпухлыя жылкі. Не пастарэў i твар — высокі, мала маршчыністы лоб, жывы агеньчык у вачах, чырванаватыя шчокі. Толькі ў куточку вачэй ды вуснаў збегліся густаватыя зморшчакі, але яны яшчэ надта не стараць яе, бо відаць на яе твары былая яе краса. Так, яна некалі была вялікая красуня, мела многа хлопцаў, выбірала, мяняла ix, а вось выйшла замуж чамусьці за невысокага, не вельмі i сімпатычнага Анатоля, які, як пасля агледзелася, i старэйшы быў за яе, i не такі разумны, як здавалася, але быў, праўда, добры настаўнік i гэтакі ж добры муж. Ціхманы i паслухмяны. Што яна хацела, думала, ён тое век i рабіў, слухаўся яе. Здаецца, толькі вельмі раўнаваў, мучыўся, як яна ў школе пасміхалася з калегамі-настаўнікамі ці вытанцоўвала ў клубе з прыезджымі шафёрамі, але мучыўся моўчкі. Можа, нават i таму, што яна жартавала з чужымі мужчынамі, любіла закружыць ім крышку галаву, прымусіць ix i ўкахацца, у яе, паспрабаваць заляцацца, але ніколі большага чаго яна не дазваляла.

Анатоль, які гэтаксама быў з ёю сёння на полі, вярнуўшыся дахаты, пераапрануўшыся i перакусіўшы, не прылёг, a хадзіў недзе па двары. Ці не падбіраў у садзе ападкі — сёлета чамусьці яблыкі вельмі чарвівелі i абвальваліся. Ix не паспявалі есці — i крышаноў з ix насушылі, варэння наварылі, а цяпер дык не ведалі, дзе ix дзяваць.

Пачуліся крокі ў сенцах — ішоў у хату Анатоль. Ён прыпыніўся на кухні, паставіў, мусіць, ля пapoгa кош з ападкамі i ішоў сюды, у лепшую палавіну, дзе стаяла канапа, шафа з кнігамі, тэлевізар i стол.

— Мала што сыплюцца яблыкі, дык яшчэ адна напасць на ix...— сказаў ён, трымаючы ў рудэ вялікі жоўта-зялёны яблык з глыбокімі норкамі, у якіх была відаць чарнаватая труха.

Вольга Пятроўна, лежачы, зірнула не на яблык, а на мужа — невысокага, лысаватага i з густымі маршчынамі на вузкім, здаецца, зусім нясвежым, нават старым, твары, убачыла, што ён стаміўся. Яна пашкадавала яго, паклікала да сябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цяпло на першацвет»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цяпло на першацвет» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Цяпло на першацвет»

Обсуждение, отзывы о книге «Цяпло на першацвет» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x