Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1976, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цяпло на першацвет: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цяпло на першацвет»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць «Усе яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі i здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» i апавяданні.

Цяпло на першацвет — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цяпло на першацвет», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А я сумавала, мне хацелася ў школу.

— А я i яшчэ тыдзень не супраць быў пагуляць,— прызнаўся я,— кароткія асеннія канікулы...

— I цябе зусім не цягнула сюды? — здзівілася яна.

— Не вельмі,— прызнаўся я.

— Халодны ты чалавек.

— Да каго? Да цябе? — пажартаваў я.

— Чаму — да мяне? Да школы.

— Школу я люблю,— сказаў я,— ну, можа, яшчэ не люблю, толькі паважаю, але хутка буду i любіць. А ты палюбіла?

— Палюбіла,— сказала Ларыса i так уважліва паглядзела на мяне,— i яшчэ тое-сёе палюбіла.

— Калі не сакрэт, то што?

— Не што, а каго,— паправіла мяне Ларыса,— ты мовавед i гавары правільна.

— Дык каго вы палюбілі, Ларыса Іванаўна?

— Вас, Павел Мікалаевіч.

— Што-о-о? Пяць гадоў вучыліся разам, нават не глядзела на мяне,— сказаў я, ведаючы, што Ларыса сябравала з многімі хлопцамі, але непадоўгу.

— Можа, ты гэтага не бачыў.

— Можа,— сказаў я,— але я другое бачыў...

— Ну, ладна, хопіць блазнаваць,— перапыніла мяне Ларыса,— прыдумвай, як апраўдацца. Чуеш, у настаўніцкай радыё гаворыць? Дырэктар, калі адыходзіць, то выключае. Гавораць, ён нават гадзіннік на ноч спыняе, каб не зношваўся механізм.

Я ведаў, што любіць слухаць музыку i прыбіраць настаўніцкую тэхнічка, цётка Каця.

«Яна, відаць»,— вырашыў я i не падумаў нават, што можна сказаць, калі ў настаўніцкай будзе Іван Сямёнавіч. Калі затрымаўся завуч Міхась Рыгоравіч, то не бяда: чалавек ён памяркоўны, нават чулы, як я зразумеў, прыдзірацца не любіць, ён нават на ўрокі не так часта ходзіць, як дырэктар.

Я штурхнуў дзверы,прапусціў Ларысу, зайшоў сам,— i разгубіўся, як школьнік: на канапе, паклаўшы нагу на нагу, сядзеў i чытаў газету Іван Сямёнавіч, побач дыміў цыгарэтаю, правяраў сшыткі Міхась Рыгоравіч. Відаць, школьнае начальства затрымалася, каб удвух пагаварыць пра нешта важнае.

Я прывітаўся. Міхась Рыгоравіч кіўнуў галавою, не глянуў на мяне i пачаў спехам укладваць у сваю сумку сшыткі. Ён не правяраў ix, як i не чытаў газеты дырэктар, бо трымаў яе дагары.

Я ведаў, што мяне зараз будуць лаяць, i мне было непрыемна, нядобра. Я ўзяў ca стала чысты лісток i стаў перапісваць свае заўтрашнія ўрокі. Калі будуць маўчаць, падумаў я, перапішу i вышмыгну з пакоя. Да заўтрашняга злосць уляжацца, ды i нейкую адгаворку выдумаю.

— Чаму не былі сёння ў школе, сарвалі наш распарадак, Павел Мікалаевіч? — дырэктар зняў акуляры, адлажыў газету, сур'ёзна глянуў на мяне.

За гэтыя два месяцы я крыху ўведаў яго: пажылы, разумны, вельмі любіць, каб усе яго слухалі i нават пабойваліся. Любіць пасмяяцца i вельмі задаволены, калі i ты смяешся, хоць i з сябе. Цяпер ён нават не прывітаўся са мною, i гэта мне не спадабалася.

— Не пайшоў сёння раніцаю аўтобус, я i застаўся ў горадзе. Цяпер на грузавой даехаў,— сказаў я праўду.

— Яна ж паспела,— прамовіў Іван Сямёнавіч i кіўнуў на Ларысу.

— Я спадзяваўся на гэты аўтобус.

— А яна не спадзявалася, раней прыехала,— сказаў Іван Сямёнавіч, устаў, нібы хацеў яшчэ здзівіць мяне сваім вялікім ростам,— Як мы цяпер будзем дакараць вучняў, калі настаўнікі самі не прыходзяць на ўрокі.

— Не мог жа я пяшком прыйсці, паспець на ўрок,— апраўдваўся я.

— Чулі вы, Міхась Рыгоравіч? — глянуў дырэктар на завуча.— Я трыццаць тры гады раблю ў школе i ніколі не спазніўся на ўрок. Ці мяцеліца круціла, ці дождж ліў, ці добрыя, ці благія дарогі былі. А гэта— цэлы дзень прапусціць!

Міхась Рыгоравіч таксама глядзіць на дырэктара, згаджаецца з ім. Сёння мне завуч не падабаецца: няголены, белы гузік на ягонай белай кашулі прышыты чорнаю ніткаю. Цяпер я прыгадваю, што ён часта прыходзіць у школу з зарослымі шчокамі i барадою.

— Раней, адразу пасля вайны, калі аўтобусы зусім не хадзілі, я на ўсе сходы, канферэнцыі пяшком праз дзень у раён шмыгаваў. А моладзь наша праскочыцца для здароўя адзін раз лянуецца! — абураўся Іван Сямёнавіч.

— А я,— цмокае, пачынае ўспамінаць Міхась Рыгоравіч,— я кожнага дня за сем вёрст на работу хадзіў. Іду, снег па пояс, холадна. Змерзну, прыйду ў школу — журнала не магу ў рукі ўзяць. Правяду пяць-шэсць урокаў — дадому, да сям'і бягу, бо яшчэ трэба нешта i дома зрабіць. А што я тады атрымліваў? Ды якія тады грошы былі? Воз дроў каштаваў чатырыста рублёў... I жылі, не бедавалі, не плакалі, яшчэ i весела было...

— Бестурботнасць,— сказаў Іван Сямёнавіч.— Няма той сур'ёзнасці, якую разумелі мы, якой ад нас патрабавалі. Ніякай сталасці, ніякай боязі. Адны гулі ды танцы ў галаве. А дзе Карчагіны, Матросавы?..

— Затое фамусавы ды малчаліны ёсць,:— сказала Ларыса.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цяпло на першацвет»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цяпло на першацвет» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Цяпло на першацвет»

Обсуждение, отзывы о книге «Цяпло на першацвет» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x