Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Перайначыць ці не перайначыць, але век гараваць будзе...— зноў голасна сказала гаспадыня.

— Горка рэдзька, ды ядуць, блага замужам, ды ідуць...— схітрыла госця.— Я вось, Манечка, і падумала, хай бы мой Янак і хадзіў да тваёй настаўніцы... Дзеўка пры чысценькай рабоце і пры грашах, сталая. Не вялікая бяда, што худзенькая ды тварам не красуня вялікая, пройдзе час, дык, як і ва ўсіх, краса тая будзе... Як ва ўсіх старых... Маткі ды бацькі надта ён не слухае, а вот жонку, можа, болей паслухаў бы... Бо маці датуль міла, пакуль полачкі мыла, а тады ўжо жонка міла...

«О божа! — уздыхнула Лілія Іосіфаўна.— Усюды павінна я быць толькі выхавацельніца... А пра душу маю ніхто не думае...»

— Нічога не магу табе сказаць...— адказала гаспадыня.— Ніякая я табе не свацця. І не хачу ёю быць, хай самі разбіраюцца. Дачцэ сваёй роднай я і то нікога не сватала і ад нікога не адгаворвала... Бачылі вочы, што куплялі... Выйшла — за каго захацела...

— Якое тут сватанне...— як адступіла госця.— Скажы ёй, што сям'я наша хоць і не дужа граматная, век тут, у дзярэўні, жыве і робіць, але харошая. Працавітая, далікатная. І я баба не згрызлівая, і чалавек мой неблагі... І ў Янака душа добрая. Бывала, як быў маленькі, з кожным першым-сустрэчным павітаецца, усё аддасць, што мае...

— Хай самі рашаюць...— адказала гаспадыня,— Я не буду мяшацца.

— Ну, канечне, Манечка, самі. Але ты скажы, што я казала... Пабягу, а то гэтаксама печ гарыць. Ён ужо глядзіць, бубнець будзе, што загулялася, ды і Янака трэба збіраць — паедзе ў горад работы шукаць...

Лілія Іосіфаўна маўчала, думала, што не трэба ёй ніякія такія Іваны, за якімі будзе адно толькі гора. Маўчала і Мая Сцяпанаўна. Другім разам, чуючы гэта, жартавала б з яе, смяялася б, а цяпер — як вады ў рот набрала.

— Мая, Мая! — яна ціха паклікала сяброўку.— Ты спіш?

— Не,— гэтаксама ціха і стомлена адказала тая, павярнулася на другі бок, як і ўчора, пастаралася не паказваць свайго твару.

5...

Толькі што закончыўся апошні, шосты, урок.

— Ну, а цяпер пакажыце, калі ласка, што вы прынеслі,— прамовіў Васілец, стоячы каля стала і пазіраючы на сваіх сямікласнікаў.

Усе вучні дасталі з парт свае сумкі, пачалі корпацца ў іх. Падаставалі здымкі, лісты, канверты.

Васілец падышоў да першай парты. Тут сядзелі самыя малыя па росту дзяўчынкі. Абедзве добрыя вучаніцы.

Клава падала стары жаўтаваты здымак. Зірнуў на яго: стаіць групка малых дзяцей у насунутых на вочы вушанках, у доўгіх світках. Пасярод іх — высокі мужчына ў паліто, у капелюшы, пры белым шаліку і ў акулярах.

— Гэта настаўнік,— устала і падказала Клава.— А гэта мой дзед.

— Добра,— сказаў Васілец, перавярнуў картку і прачытаў на адвароце: «Матусевіч Іван з настаўнікам і з сябрамі. 1910 год».

Пайшоў далей па праходзе і збіраў усё, што давалі дзеці. А яны растлумачвалі:

— Мой бацька...

— Мой бацька і мая маці...

— Дзедава грамата за работу...

— Бацькавы медалі за вайну...

— Мой брат...

— Мая сястра...

— Матчын ордэн...

— Наша школа ў трыццатым годзе...

— Добра,— радаваўся Васілец. Як сабраў усё, вярнуўся да стала.— Дзякуй вам і вашым родным. Скажыце ім, калі ласка, што мы захаваем іхнія рэліквіі. Зробім для сябе фотакопіі, а арыгіналы аддадзім... І слаўны будзе альбом! І пра гісторыю, і пра сённяшні дзень нашай школы. І вы самі ўбачыце: не такая ўжо звычайная наша школа. Хоць у ёй і не вучыліся будучыя касманаўты, міністры, пісьменнікі, але ў нас, як выходзіць, як успомніць, вучыліся будучыя артысты, настаўнікі, афіцэры, славутыя рабочыя, перадавікі тутэйшага саўгаса. І мы павінны пра іх расказаць, каб усе ведалі, павінны расказаць і пра свае справы, кабі пакінуць і пра сябе памяць... А некалі, можа, ужо і з новым пакаленнем вучняў, і музей школы ды саўгаса зладзім, праславім нашы Міланькі...

Усе слухалі яго, усміхаліся. Загарэліся скласці альбом пра Міланьскую школу. Нават дадому во не спяшаліся, як раней, а і яшчэ хацелі застацца ў школе, пагаварыць.

— Ну, а цяпер ідзіце дадому,— усміхнуўся ён.— Знойдзеце яшчэ што — .прыносьце. Застаньцеся ў класе тыя, каму я гаварыў раней. Адпачнём хвілін з дзесяць і возьмемся за работу...

Вучні заляскалі вечкамі, пачалі выходзіць з класа. Засталося толькі чалавек з дзесяць, тыя, з кім ён заставаўся кожны дзень і працаваў яшчэ і пасля ўрокаў.

— Павел Мікалаевіч,— пачуўся Сліжаў голас.

Васілец азірнуўся: яго клікаў да сябе Сліж.

Узяў ужо загорнутыя ў газетку здымкі, медалі, ордэны і граматы і выйшаў. Каля Сліжа стаяў і Вяртун.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x