Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

6...

У пачатку лістапада Сліж купіў «Жыгулі».

З Мінска, а цяпер і з раённага горада вёў легкавік міланскі шафёр, Пеця. Муж Ірыны Васільеўны, былой піянерважатай.

Побач ля Пеці сядзеў ён, Сліж, на заднім сядзенні прымасцілася Лілія Іосіфаўна. Яе яны падабралі на аўтастанцыі: Лілія Іосіфаўна была сёння на семінары моваведаў.

— А Васілец быў у горадзе? — запытаў Сліж, калі ўжо выехалі з горада і імчаліся па шашы. Абапал яе ляжалі выбеленыя халодным інеем лугі.

— Быў, але ён паехаў ужо дадому на спадарожнай машыне,— адказала Лілія Іосіфаўна — па-ранейшаму, як і пазалетась ці летась, тонкая, худая, толькі ўжо болей пастарэлая з твару: на ім было ўжо шмат маршчын.

Пазіраючы на яе, Сліжу хацелася пажартаваць: «Калі ты ўжо крыху паправішся, цётка?» — але здолеў стрымацца, перавёў гутарку на Васільца.

— Кажаце, стрымгалоў панёсся да любімай жоначкі і да свайго сыночка? Прыкладны, не тое што мы, грэшныя! Ці Ларыса ўзяла яго ў свае рукі?

І Пеця, і Лілія Іосіфаўна прамаўчалі.

— Жанчыны такія... — пажартаваў Сліж, падумаў: «Някепска было б, каб сёння сустрэліся з Васільцом.

Было б вельмі цікава паглядзець, як бы той зірнуў бы на машыну, на мяне: вельмі важна, іменна якое першае ўражанне: Васільцу яшчэ не скора ўдасца купіць машыну. Вось Лілія Іосіфаўна, як прыпыніўся і запрасіў сесці, збянтэжылася, відаць, са здзіўленнем думала: «Ну і Уладзімір Пятровіч! Ну і малайчына!»

— Асцярожна, братка,— папрасіў Сліж, калі Пеця занадта ж разагнаўся.— Збаў крыху газу, жызня мая. Быў жа без канца дождж, а потым раптоўна пасвятлела, падскочыў марозік — і вось вада схапілася лёдам. Дарога цвёрдая, але коўзкая. Можа, жызня мая, не толькі знесці, але і скуліць у канаву, ударыць аб дрэва...

Пеця паслухаўся, паехаў цішэй, пільна ўзіраўся на дарогу: і асцерагаўся, каб не пабіць машыны, і саромеўся, канечне, Ліліі Іосіфаўны: з ёю летась, прыйшоўшы з арміі, крыху загульваў, але не ўзяў замуж.

Здаецца, ляцела насустрач шаша, ляцелі дрэвы, кусты, неба, свістаў, дакранаючыся да машыны, вецер,— і Сліж хваляваўся.

«Ці самую добрую выбраў я машыпу? А раптам ёсць у ёй якія нелады? Вось так заўсёды: зробіш нешта, а потым пакутуеш: а раптам мне дасталося горшае? Але павінна быць усё добра: мне ўвогуле шанцуе... Еду вось на сваёй машыне, самы першы з усіх маладых настаўнікаў! Вось каб яшчэ пераехаць у які горад ці хоць у добрую, паблізу горада, вёску, каб выбрацца з саўгаснага нязручнага дома, пабудаваць свой драўляны домік, гараж, пасадзіць добры сад, дык быў бы самы шчаслівы чалавек па свеце... Але нічога, не ўдалося ўцячы з Міланек летась, сёлета, дык удасца налета...»

Сліж падумаў так і ўсміхнуўся сам сабе.

«І буду шчаслівы, нідзе яно, тое шчасце, ад мяне не дзенецца. Я не такі геній, як Васілец, але здолею ўсё злавіць... Васілец стараецца — выпінаецца перад дзецьмі, і на ўроку, і пасля ўрокаў з імі валаводзіцца, па педсаветах выступае, крытыкуе, нешта выдумляе. І дурны! Што ён даб'ецца? У трыццаць гадоў інфаркт нажыве. А я не хачу у такія гады здароўе траціць, абы за што, за дарэмна, назапашвацца хваробамі. Папіло ўсё яно к чорту! І дзеці не прападуць, і школа цэлая будзе, калі і не будзеш са скуры вылазіць. Нашто, дзеля каго? Ці хто ацэніць? Падзяка будзе? Не трэба мне ніякай падзякі. Адно, што трэба павучыцца, дык гэта — пыл пускаць у вочы. Каб усе думалі, што і ты «гарыш»... Купіў бы добрую мэблю, машыну, апрануліся добра, трэба яшчэ сабраць крыху грошай і ўцякаць. Хай тут Васілец застаецца, жыве на прыватнай кватэры, б'ецца дзень і ноч з міланьскімі геніямі, будзе «шчаслівы», як гавораць».

Дзівак гэты Васілец. Зусім нейкі не хітры, надта шчыры. Здаецца, яго можна вельмі лёгка абмануць, узяць над ім уладу. Яны, настаўнікі, гурмой хадзілі да Ларысы ў адведкі. Дык вось Васілец і іх, гасцей, глядзеў і ля свайго малога ды ля Ларысы бесперапынку стаяў — то нешта падасць, то нешта аднясе ці хоць падбяжыць ды запытаецца, а што яшчэ трэба памагчы.

«Ты, братка, робіш дзве памылкі,— калі выйшлі на цёмны халодны двор асвяжыцца, сказаў ён Васільцу,— надта шмат стаіш ля малога і надта шмат памагаеш жонцы. Паслухай, жызня мая, мяне, ужо стрэленага вераб'я. Як толькі жонцы раз-другі паказаў, што ўмееш полкі, бялізну, падлогу мыць, сам есці зварыць, дык, лічы, прапаў: мігам трапіш у кабалу, упражэшся ў гэты воз... Бо жонкі нашы любяць то з хваробамі нейкімі цацкацца, то ля люстэрка процьму часу пастаяць ці з суседкай памянташыць языком. Так што, трымай сабе цану, не лезь у аглоблі...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x