Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што мы будзем рабіць з гэтаю малюткаю? — як напалохалася яна, з трывогаю зірнула на белы скрутак.— Яно ж, каб ты бачыў, такое маленькае, бездапаможнае...

— Не яно, а ён...— паправіў з жартам яе Павел.— Мужчына!

.— Жартуеш, а вось як голенькага пабачыш, дык і ў рукі боязна браць такога мужчыну...

Вось цяпер, улучыўшы хвіліну, ён прытуліўся да Ларысы, пацалаваў і, прылашчваючыся, запытаў: — Цяжка было?

— Пасля калі раскажу...— уздыхнула яна, не адказала на яго ласкі, толькі задумліва зірнула ў кут хаты, нібы толькі там, у куце, было яе супакаенне.— Я ўсё яшчэ, Паўлік, не магу апамятацца. Я за гэты тыдзень перажыла, мусіць, болей, чым за ўсе свае дваццаць пяць гадоў дагэтуль... Як толькі я і вытрымала?! Не верыцца, што і жыву...

— Я ж казаў: усё будзе добра...

Ларыса памаўчала, паднялася, скінула паліто. Была па-ранейшаму запаўнаватая, але ва ўсёй яе паставе сёння яшчэ больш адчувалася нейкая новая, калі можна так сказаць, вабная жаноцкасць.

Павесіўшы паліто, прыклала далоні да грудзей, затаілася, як нешта слухаючы, пасля прамовіла: — Ён хоча есці...

— Адкуль ты ведаеш? — здзівіўся Павел.

— Ведаю...— адказала яна, падышла да ложка, села, расшпіліла на спіне гузікі сукенкі, хацела сцягнуць яе цераз галаву. Але ўспомніла, што і ён тут, затрымалася.— Адвярніся...— усміхнулася.— Але не распранайся, схадзі да цёці Галі. Папрасі, няхай падыдзе да нас і паможа пакупаць... Толькі прынясі вады і апусці ў яе кіпяцільнік.

«Яна вось пра што думае... А я...»

Яму вельмі хацелася зірнуць, як жа будзе есці яго сын, але ён паслухаў Ларысу і падаўся з пакоя, каб паставіць грэць ваду, а потым схадзіць да цёці Галі.

Вярнуўся Павел дамоў, прывёў цёцю Галю ўвечар, калі ўжо запалілі ў хаце святло.

Цёця Галя, усё яшчэ рухавая, хутка сцягнула на кухні-калідоры гумоўцы, скінула і павесіла на вешалку куртку, засталася ў чорнай спадніцы і чырвонай кофце.

— Памагла б, старая кабета, маладым...— пажартавала яна з гаспадыні, што была ўжо дома, стаяла расчырванелая ля палаючай печы.— А то баішся ўсё нечага...

Гаспадыня толькі з сарамлівасцю ўсміхнулася.

— Во, малайчына, Ларыса Іванаўна, пастанелі, папрыгажэлі! — узрадавалася цёця Галя, калі зайшла ў другі пакой і ўбачыла Ларысу.— Цьфу, цьфу, канечне, на мой язык!.. Дай вам, божа, здароўя, шчасця,— яна тройчы пацалавалася з Ларысаю.— А цяпер пакажыце свайго малойчыка... Што ж вы там выкупілі?..

Яна падышла да пасцелі, нагнулася — дзіця ляжала ўжо ў маленькай коўдрачцы, перавязанай сіняй стужкай. Спала.

— О, які сур'ёзны малец! Броўкі насуплены, губкі сціснуты! — як здзівілася цёця Галя, а Павел, мусіць, гэтак жа, як і Ларыса, затаіўшыся, з бацькоўскай рэўнасцю слухаў, што яна яшчэ скажа, што скажа пра іх дзіця.— Увесь у бацечку, здаецца. Як выліты Павел Мікалаевіч...

У Паўла, канечне, ад гэтых слоў аж зайшлася ад радасці душа. Толькі ён не ведаў, якое цяпер пачуццё было ў Ларысы.

— Малайцы, дзеці! — цёця Галя абаім ім паклала рукі на плечы, прытуліла да сябе.— Жывіце здаровыя і шчаслівыя! І дзіця ваша няхай вам будзе на радасць...— Яна ўсхліпнула, разжалілася, пасля адышлася, выцерла хустачкаю, што дастала з рукава, шчокі, пад вачыма: — І яшчэ адзін стары чалавек, гледзячы на вас, парадаваўся б... Але прабачце мне, старой дурніцы, у вас жа радасць, а я...

— Мы ўсё, цёця Галя, разумеем,— прамовіла Ларыса.— Гэтаксама ўсё яшчэ не можам забыцца...

— Але ж давайце купаць вашага малойчыка,— замітусілася цёця Галя, абгледзела ўсё, што стаяла ля грубкі.— Ванначку трэба спачатку апарыць.

Яна дастала з разеткі штэпсель, дастала з вядра кіпяцільнік, выліла з паўвядра вады ў жалезную, з эмаліраваным дном і бакамі невялічкую, наўмысна купленую на днях Паўлам па Ларысінаму заказу ванначку, укінула ў яе полку і кіпяцільнікам, чапляючы мокрую полку, абцерла бакі. Зліла гэтую ваду ў парожняе вядро, яшчэ спаласнула ванначку. Наліла ў яе вады, паставіла ванначку на два састаўленыя крэслы, апусціла ў ваду полку, капнула марганцоўкі.

Ларыса — ужо ў халаце, дамашняя — то пазірала, што і як робіць госця, то падыходзіла і пазірала па малога.

— Ды не падбягайце так часта!..— усміхнулася цёця Галя,— А то зараз, як падрасце ды як прывыкне, дык но адпусціць вас ні на крок ад сябе. І калыхаць не прывучайце, няхай спіць так... І цішыні надтай яму не рабіце, хай спіць, калі вы і паціху гаманіць будзеце. Прывыкне, дык толькі загамоніце — ён і прачнецца...

— У якой вадзе купаць? Колькі трэба градусаў? — запытаў Павел.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x