Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось ён зноў падышоў да акна, стараючыся не заглядаць туды праз адхінутую фіранку. Пастукаў пальцам па шыбіне. На яго стук падышла да акна пажылаватая сімпатычная жанчына, махнула ўлева-ўправа рукою і, як убачыла, што ён нічога не зразумеў, стала, мусіць, на табурэцік, апусцілася каленамі на падвоканні, адчыніла люфцік.

— Няма ўжо вашай маладзіцы...

Калі пачуў гэта, дык здаецца, хіснулася пад нагамі зямля ды пацямнела ў вачах. Як няма? Што з ёю? Няўжо, як яна і баялася, не вытрымала, памерла ад родаў? А божа! Што ж гэта? Яны ж толькі пачалі жыць — і раптам смерць... Як ён будзе без яе? Адзін?

— Яна ўжо ў родавай і, можа, нават некага радзіла...— дагаварыла далей марудлівая жанчына.

У яго сам па сабе вырваўся выдых: о божа, дзякуй табе, жывая!

З падзякаю кіўнуў галавою жанчыне і, пераадольваючы дрыготку ў нагах, павярнуў да прыёмнай.

У прыёмнай падышоў да стала, дзе ляжалі паперы. Узяў знаёмы ўжо яму ліст, знайшоў на ім Ларысіна прозвішча, але змог толькі ўведаць з яго, якая ў яе ўчора ўвечар была тэмпература. Больш ніякіх навін пра яе не было.

Тады пастукаў у дзверы пад нумарам «2». Неўзабаве адтуль, з таямнічага пакоя, выйшла тая — з абпаленай шчакою — жанчына, што сустрэла яго з Ларысаю ўчора раніцай. Яна ўсміхнулася, запытала сама па яго запытанне:

— Не церпіцца вельмі стаць бацькам?

— Не церпіцца даведацца, як яна там,— усміхнуўся ён,— гавораць, яна ўжо ў родавай...

— Каго вы хацелі мець: сына ці дачку? — усміхнуўшыся, запытала яна.

— Сына.

— Дык вось віншую, малады бацька,— яна падала руку, моцна паціснула.— У вас сын. Тры кіло трыста грамаў, пяцьдзесят адзін сантыметр. Харошы хлопчык... Жонка ваша адчувае сябе нарм...

Астатнія яе словы Васілец не дачуў ад раптоўнага шуму ў вушах: у яго сын! З мілаю Ларысаю ўсё добра! Ён, Павел Васілец, ужо бацька! Але што гэта такое — бацька? Здаецца, ён нічым не змяніўся, які быў, такі і ёсць, але ўжо бацька.

— А можна зірнуць на яго і на Ларысу? — спахапіўшыся, як крышку авалодаў сабою, спытаў ён.

— Што вы! Да парадзіх ніколі нікога не пускалі і не пусцяць,— зноў, як і ўчора, здзівілася ад яго гэткага запытання жанчына, зірнула на яго, як назірае маці па сваё дзіця.— Вашай Ларысе цяпер трэба толькі ляжаць... Прыходзьце, прыносьце ёй, каб яна хутчэй стала на ногі, каб дужэў ваш асілак, малако, смятану, яблыкі, сокі... Праз сутак двое і ўбачыце праз акно свайго маленькага Васільца. Як жа хоць зваць надумалі?

— Віктар...— саромеючыся, адказаў Павел.

Ішоў Васілец з Галінавіч дадому, у Міланькі, у школу, паволі, і неяк яшчэ лёгка, і ў тую ж пару ўжо і важка нёс на плячах сваіх новую, яшчэ загадкавую ношку свайго бацькоўства.

«Які там мой сын? Як я з Ларысаю буду гадаваць яго? Якога выгадуем з яго чалавека?»

Увайшоў у лес — ацяжэлы ад дажджоў, спакойны, задумлівы.

«Выходзіць, гэта зусім не проста — жаніцца, мець дзіця, гадаваць яго..,— думкі ніяк не давалі спакою.— Ты даў новае жыццё, ты і сцераяш яго. Будзеш ужо думаць не толькі пра сябе, але і пра іншых. І, можа, думаць больш, чым пра сябе... Як некалі ды і цяпер так думаюць пра нас нашы бацькі. Але як мы іх не разумелі і яшчэ цяпер парою не разумеем! Вось цяпер, калі сам бацька, я гэта ўсё больш адчуваю...»

Выйшаў з лесу на поле. За полем — Міланькі. Сцішаныя.

«Вось сустрэнецца зараз нехта, зірне і ўбачыць: я бацька. Усміхнецца, паківае галавою: «Які ты яшчэ бацька?!»

Не падаўся па дарозе. Збочыў і пайшоў напрасткі па бульбянішчы да школы.

Вось пералез праз дзірку ў плоце, увайшоў у школьны двор. Ля саду — у лужынцы — вымыў боты-кірзавікі, абцёр іх мокраю травою, абпаласкаў рукі і толькі тады падаўся ў школу. Калі ступіў на ганак, сустрэўся з позіркам Івана Сямёнавіча. Той стаяў у настаўніцкай і неяк з самотаю пазіраў сюды, на мокры і пусты кастрычніцкі двор, што ўжо да рэшты страціў зеляніну, на нізкае шэрае сырое неба, на амаль чорныя ўжо дрэвы. Васілец не мог утрымацца — усміхнуўся.

У настаўніцкай — за хвілін дзесяць да пачатку першага ўрока — былі ўжо ўсе настаўнікі. Яны з запытаннем зірнулі на яго.

— Цвіце наш Павел Мікалаевіч, дык некага ўжо мае,— пажартаваў Іван Сямёнавіч, адышоўся ад акна.

— Маю,— не вытрымаў, усміхнуўся Васілец.

— Сына? — здагадаўся Іван Сямёнавіч.

— Сына...

— Ну, і віншую, малайчына! — падышоў бліжэй, паціснуў руку дырэктар.— Усюды добра пачынаеш!

— Добра! — падтакнуў задаволены Міхась Рыгоравіч.— Ва ўсіх нас: у мяне, ва Уладзіміра Пятровіча, нават у Івана Сямёнавіча — былі першыя дочкі...— падышоў, гэтаксама моцна паціснуў руку,— Віншую! Даганяй цяпер мяне, станавіся бацькам-героем!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x