Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэтакі ж маўчун, як і ты...— усміхнулася Ларыса, пасля азірнулася назад: відаць, ёй нешта сказалі жанчыны. Пасля зноў зірнула на Паўла, папрасіла: — Позна ўжо, бяжы, Паўлік, дадому. А я буду карміць яго...

Васілец, як і адышоўся, усё роўна, здаецца, бачыў і Ларысу і сына. Невялічкі сур'ёзны сынаў тварык — найлепш.

Мінуў тыдзень.

Павел, папрасіўшы міланьскага шафёра малакавоза-ўсюдыхода, прыехаў забіраць і Ларысу і сына — сваю сям'ю — з бальніцы.

«Бадай, у першы раз за ўсе гэтыя дні няма трывогі,— думаў сам сабе.— Нават хочацца жартаваць, пасміхоўвацца з перапалоханых бацькоў, што прывезлі сюды сваіх жонак ці прыехалі ў адводкі».

Але вось ён напружыўся: там, у калідоры бальніцы пачуліся гоман, смех, а пасля і крокі. Дзверы адчыніліся — і ён убачыў Ларысу. У ботах, у зімовым сіняватым паліто з шараватым каўняром — раней, як была цяжарная, Ларыса перашыла далей гузікі, дык цяпер гэтае паліто было ёй зашыракаватае,— па галаве была сіняя шапачка. Яна, зірнуўшы на людзей, што былі ў прыёмнай, неяк з сорамам усміхалася і трымала ў руках пустую сумку.

Васілец яшчэ і яшчэ раз, а цяпер, ужо добра бачачы, адчуў: гэта і Ларыса і не Ларыса. Як толькі яна перайшла парог, ён ступіў, пацалаваў яе ў абедзве бледнаватыя, здаецца, упалыя шчокі і падаў ёй кветкі, загорнутыя ў цэлафан.

Ларыса спакойна ўзяла кветкі, злёгку ўсміхнулася (каб раней, яна, канечне, падзякавала б, цмокнула б яго ў шчокі ці ў губы), саступіла ўбок, каб даць дарогу нянечцы. Тая несла загорнутае ў коўдру з белым чахлом дзіця. Трохкутнікам коўдры быў закрыты сынаў твар.

Павел памкнуўся да нянечкі, выцягнуў рукі, каб узяць сына. Убачыў, што павярнулася, падышла і Ларыса, пільна і з асцярогаю зірнула, як ён бярэ, пасля моўчкі паправіла яго руку.

— І пад шыйку і пад плечкі бяры,— ужо як старэйшая прамовіла яна.

Зноў з трывогаю зірнула, як ён вызваліў адну руку, падаў пажылой нянечцы цукеркі.

— Прыязджайце яшчэ да нас...— усміхнулася тая.— Дарогу ж ўжо добра ведаеце...

— Канечне прыедзем,— пажартаваў Павел і, хочучы яшчэ раз, зблізку, зірнуць на сына, адхіліў трохкутнік коўдры: сын, цмокаючы маленькімі і тоненькімі губкамі, спаў, зусім схаваўшы невялічкія вочкі-прарэзы. Яго загнуты носік быў зусім маленькі. Павел зірнуў на Ларысу, усміхнуўся, і яна ўсміхнулася, толькі неяк крыху нязвыкла, як саромеючыся яго.

— Асцярожней, Паўлік,— папрасіла яна, абцягнула ўніз крысо паліто: яго міжволі падчапіў і трымаў пад сваёю рукою,— скразнякі могуць быць. Закрый тварык.

Пасля з асцярогаю пазірала, як ён пераходзіў парог, спускаўся з ганка веранды, як нясе, як ідзе па мокрай ды коўзкай асфальтаванай дарожцы.

У цеснаватай на траіх кабіне, калі япы ўжо ехалі лесам, Паўлу вельмі хацелася, каб Ларыса добра, з любоўю, як яна гэта ўмее, зірнула па яго, паціснула яго руку ці прытулілася да пляча. Але яна сядзела надта сур'ёзная, з увагаю пазірала наперад — па дарогу. Дарога на грудах была цвёрдая, убітая дажджамі і ўціснутая машынамі, а вось у лагчынках была залітая вадою, гразкая — машына тады запынялася, з натугаю гудзела і ледзь-ледзь паўзла наперад, льючы на абочыны палосы мутнай вады. І Павел адчуваў, што Ларыса сур'ёзная не толькі таму, што саромеецца шафёра...

...На кватэру Ларыса несла сына сама. Павел толькі ішоў паперадзе і адчыняў перад ёю дзверы (гаспадыні дома не было).

Як зайшлі ў цёплы, добра напалены для гэтага дня свой пакой, Ларыса чамусьці доўга разглядала яго, як здзіўлялася, што ёсць гэты пакой, нідзе не дзеўся ён, ці не ведала, дзе пакласці сына.

Пасля падышла да лонжа, хацела палажыць, але як толькі нагнулася, дык тут жа разагнулася, застагнала. Калі пачуў гэта, Васілец падбег, узяў з рук сына, паклаў яго ля падушак, адкінуў трохкутнік коўдры з твару. Ларыса, моршчачыся, узяла з падушкі накідку, амаль поўнасцю накрыла сынаў твар. Села, прыклала левую руку да вачэй, яшчэ больш зморшчылася, а праваю рукою пацерла паясніцу.

— Табе кепска? — напалохаўся Павел.

— Усё будзе добра,— прашаптала яна.— Зараз пройдзе.

Яшчэ хвіліну назад, як адмыкаў хату і ведаў, што яны будуць адны, Павел думаў, што, як толькі зойдуць у хату, ён пацалуе Ларысу, прылашчыцца, але цяпер адчуў, што ёй не да пацалункаў, і ён толькі пагладзіў яе плечы.

— Як мы будзем жыць, Паўлік? — яна злавіла яго руку, сціснула ў сваёй далоні і зірнула на яго — здаецца, ён толькі цяпер убачыў, што на яе высокім лбе з'явіліся маршчыны. Яны, маршчыны, ёсць і ў куточку вачэй.

— Будзем добра жыць,— усміхнуўся ён.— Лепш за ўсіх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x