Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вяртун са здзіўленнем зірнуў на яго і нічога не адказаў,

Іван Сямёнавіч павярнуў у свой двор. Убачыў: у садзе стаіць нявестка, Мая. Па-бацькоўску пацешыўся: Мая за апошнія месяцы папаўнела, пахарашэла.

І Мая зірнула на яго. Але нічога не прамовіла. Брала з вялікай мядніцы полкі, дзіцячыя штонікі, кашулькі, атрасала і вешала на шнур, што быў завязаны за ствалы і галіны яблынь, мацавала прышчэпкамі — яны віселі на доўгай вяровачцы на грудзях. Халат яе быў расшпілены на верхнія гузікі, была відаць яе белая шыя, верхняя палова поўных грудзей.

«І на вецер так выскачыла... Можа ж, прастудзіцца...— падумаў і здзівіўся, колькі яна там пажыла яшчэ ў іх, а яна ўжо яму як родная.— Ох, гэтыя маладыя!.. Зусім не асцерагаюцца! Але неяк сорамна ўсё вучыць ды вучыць: гэтак можна і надакучыць...»

— Ну, як Андрэйка? — запытаў, спыняючыся.

— Нечага плакаў-плакаў, а цяпер заснуў,— адказала, на хвіліну зірнуўшы.— Ціха там хадзіце, каб не пабудзілі.

Іван Сямёнавіч, пачуўшы нявестчын наказ, разгубіўся. Некалі, як толькі Мая прыехала ў Міланькі, а потым прыйшла ў іхнюю хату як нявестка, дык была сарамлівая, не магла зірнуць ім у вочы, усё чырванела і чырванела. А цяпер вось змянілася. Што яна ні скажа, тое ўсе і робяць. Нават і Вольга Піліпаўна. Аж страшнавата робіцца, што ж будзе, як ужывецца з ёю, прыгожаю, уладнаю ды капрызнаватаю, ціхмяны Васіль, калі раптам іх, старых, не стане? І яшчэ адно яго бянтэжыць. Як засталася Мая дома, з дзіцем, дык нібы і забылася пра школу. Не ўспамяне, не папытаецца, што там робіцца, не чытае газет і часопісаў.

Іван Сямёнавіч пастаяў крыху ды пайшоў у хату. Зайшоўшы, пастаяў, як не ведаў, што рабіць, дзе ступіць. Нібы быў чужы ў сваёй хаце. Паставіў у парозе сумку, разуўся, скінуў шкарпэткі і ў тапачках ціха падаўся ў лепшы пакой — зірнуць на маленькага, але такога дарагога чалавечка: засумаваў па ім за дзень.

З круглым тварам, увесь у бацьку, у белай шапачцы, накрыты па бараду коцам у белым чахле, Андрэйка ляжаў на правым бачку і сонна цмокаў смочкам. Ведаючы жончын наказ — шмат не пазіраць на соннае дзіця — Іван Сямёнавіч паглядзеў з хвіліну, увесь напаўняючыся нейкім пяшчотным дзедаўскім пачуццём, адышоўся і сеў на канапу. Паленаваўся нават выцягнуць руку і ўзяць са стала новыя газеты. «Пагляджу пасля, перад кіно». Расслабляўся, адпачываў, чуючы, як моцна б'ецца сэрца: яно ў апошнія месяцы пачало адчувацца ўсё больш і больш. Надта пасля таго, як ён аднойчы сасніў уночы, што на яго ногі зляцеў з гары крумкач з доўгаю дзюбаю і пайшоў, колючыся кіпцюрамі, на левай назе, прайшоўся па жываце, пасля дзюбнуў у грудзі — там, дзе было яго сэрца. Ён, і ў сне, адчуваючы, як сшэрхла на ім скура, набухлі ад крыві скроні, раптоўна прачнуўся, адразу, мацаючы рукою ў цемені, пачаў шукаць на сабе таго крумкача, але яго нідзе не было... Пасля гэтага сну і стала балець сэрца, пачалася бяссонніца.

— Хадзі есці,— зайшла, ціха прашаптала жонка — у новым, жоўта-рудым, у дробныя клетачкі, халаце, задуменная, здаецца, пастарэлая і змаркотненая за першы восеньскі месяц без школьнай працы.

— Дзякую, не хачу,— адказаў ён, пастараўся гаварыць сваім звычайным бадзёрым голасам.— Дай толькі, калі ласка, квасу.

Вольга Піліпаўна аднак пачула нешта нязвыклае ў яго голасе, прытрымалася, зірнула з жаночаю пяшчотаю і з мацярынскаю трывогаю, здаецца, хацела падысці бліжэй і пагладзіць яго па галаве, а то і прытуліць яго сівую галаву да грудзей. Але, мусіць, засаромелася. Сына і нявесткі. А яму, калі адчуў гэта, зрабілася маркотна.

«Нічога яна не ўбачыла за мною...— надумаў.— Было толькі адно ў мяне на розуме: работа ды работа... І не бачыў, калі яна, Вольга, старылася, гадуючы дзяцей ды шмат працуючы ў школе і дома... А колькі часу, пачуццяў аддаў не ёй, а Міхаліне Карпаўне, калі некалі, пасля вайны, закахаўся ў тую... Вольга, можа, што і адчувала. Але ўсё выцерпела... Састарылася без пары...»

Ён выцягнуў руку, узяў худаватую, з вялікімі сінімі жылкамі, прыгожую жончыну руку, паціснуў яе, прыхіліў да сябе.

Жонка села побач. Спачатку са сполахам азірнулася на дзверы, а пасля прытулілася плячом да яго пляча, усміхнулася:

— Ці не здзяцінеў ты, стары? Га, Іван?

— Састарэў, Вольга,— гэтаксама ўсміхнуўся і ён, але засаромеўся пацалаваць яе нават у шчаку.— І гэтак рана састарэў, што не згледзеў...

Яна, усё разумеючы, нічога не адказала, гэтаксама не пацалавала яго, толькі паківала зусім ужо ссівелаю галавою. Ці са скрухаю, ці з нейкім шкадаваннем.

...Вячэраць селі ўсе разам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x