Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ганаровей ісці не па пратаптаных сцежках, а па цаліку, рабіць сваю дарогу. Пачэсна, калі ў цябе не ад Фолкнера, не ад Чорнага ці яшчэ ад каго, а сваё. Свая тэма, свае канфлікты, свой эстэтычны ідэал, вобраз станоўчага героя...

— Вось і склалі вусную рэцэнзію на новы твор нашага аднакурсніка! — усміхнуўся Павел.— Хоць, можа, яму і цяжка: а паспрабуй ты разбярыся, што за людзі гэтыя Сліж, Лілія Іосіфаўна, мы з табою! Ідэал ці не ідэал? І ці ёсць у жыцці ідэал? Ці толькі ёсць цяга да ідэалу, пошукі ідэалу?.. Калі ты не супраць, я прылягу і пачытаю? — усміхнуўся.— А потым яшчэ працягнем дыскусію.

— Прыляж,— адказала задуменная Ларыса, зняла пакрывала; падбіўшы, паклала падушкі ў беленькіх наўлечках. Запрасіла: — Адпачні.

— Ляж і ты,— лёгшы, паклікаў ён, бо ўбачыў, што Ларыса прысела на краі ложка: адну нагу паклала на пасцель, другую — спусціла долу.

— І начыталася, і наляжалася,— адказала яна.— Як збіралася ў гэты дэкрэт, дык і спяшалася. Думала: ну, адпачну крыху ад школы, ад дзяцей. А цяпер з вялікай радасцю пайшла б лепш зноў працаваць: раней так любіла чытаць, кожную вольную хвілінку, як сам жа бачыў, была з кнігаю. А цяпер парою і не чытаецца: як ні возьмеш раман ці аповесць, дык там усё пра роды, пра дзяцей, пра смерць... Раней на гэта не званіла, а зараз... Ну, каб ты ведаў, як усё гэта кідаецца ў вочы,— прамовіла, легла ля яго і прыклала руку да жывата і пачала «слухаць».— Дзякуй богу, здаецца, усё добра.

— Так і павінна быць,— сказаў Павел, са спакоем ды з радасцю пацалаваў яе ў шчаку, бо за апошнія тыдні вельмі набраўся ад Ларысы страху: ёй сніліся вельмі благія сны.— Тысячы, нават мільёны жанчын нараджаюць, і ты добра родзіш. І сына.

Ларыса нічога не адказала, усміхнулася, раптоўна схапіла яго руку і прыклала яе амаль ля самых сваіх грудзей.

— Паслухай...— са шчасцем прашаптала яна, заціхла. Здаецца, аж затаіла дыханне.— Падражніваецца з намі...

Павел заціх, «паслухаў». Адчуваў пад рукою новае, зусім яшчэ невядомае, таямнічае жыццё. Жыве, ужо жыве новы чалавек!

«Я ж скора буду бацька,— падумаў,— буду мець сына ці дачку! Але што гэта такое — быць бацькам? Боязна...»

— Чуеш? — перапытала Ларыса.

— Чую,— адказаў ён, саромеючыся прызнацца, што ён цяпер думае.

...Уночы Васілец прачнуўся, бо неяк адчуў, што Ларыса не спіць, хоць яны леглі позна.

Ларыса, як ледзь бачылася ў цемені, ляжала з адплюшчанымі вачыма, паварочвалася з боку на бок, нібы выбірала на ложку самае мяккае месца. Пасля паволі ўстала, села, забялела ў цемнаце начною кашуляю. Пасядзела крыху, зноў легла.

— Спі, Ларыска,— папрасіў ён, як толькі прачнуўся і паглядзеў, што яна робіць.

— Баюся...— прашаптала яна.— А раптам не вытрымаю? І сама маладая... І ты... Жыццё будзе зламана табе...

— Не гавары абы-што,— зноў напужаўся, папрасіў ён,— пастарайся ні пра што не думаць, а заснуць. А то і я спаць не буду.

— Ты спі, а то заснеш заўтра ў класе,— яна легла, прытулілася да яго.— А я і днём высплюся. Мне ж часу хапае.

— Але не наганяй і на сябе, і на мяне страху...

— Добра, Паўлік, не буду. Буду спаць,— паабяцала яна.— І ты спі, адпачывай. Ты ж цяпер наш гаспадар, карміцель.

2...

Настаўніца другога класа — з ёю яны толькі што гаварылі пра ўрок — зноў пайшла ў клас, а Іван Сямёнавіч застаўся адзін.

Пахадзіў па ціхай, крышку душнаватай ад дзённага цяпла настаўніцкай.

«Што гэта я сёлета раблю? — падумаў.— Гавару і гавару ўсім: стаміўся, пайду налета на пенсію... Рыхтую сябе, усіх да гэтага, але што ж я буду рабіць на той пенсіі? Без школы, без працы? Рабіў-рабіў ледзь не сорак гадоў — і на табе зараз!.. Сядзі дома на печы ці на дварэ, па лавачцы!.. Можа, нікуды не трэба сыходзіць, нікому яшчэ не аддаваць сваёй, дырэктарскай, пасады? Стаяць да апошняга? Дык і не трэба здавацца старасці, хваробам. Вось выберам школьную бульбу, а потым пачну ладзіць інтэрнат. На ўрокі да настаўнікаў буду часцей хадзіць...»

Вярнуўся ў настаўніцкую Міхась Рыгоравіч. Ён хадзіў на два ўрокі да Міхаіла Апанасавіча, хутка з ім пагутарыў і выйшаў на ганак пакурыць. Стомлены сёння, ён зірнуў з запытаннем: трэба яшчэ быць у школе ці не?

Вяртун таму і застаўся сёння на другую змену, бо застаўся ён, Іван Сямёнавіч.

— Ну, як урокі Міхаіла Апанасавіча? — усміхнуўся, запытаў Іван Сямёнавіч: калі гаварыў нядаўна з маладою настаўніцаю, то амаль усё чуў, што гаварыў і Вяртун. А той толькі хваліў.

— Ды някепскія, хоць маглі б быць ўжо і лепшыя: усё яе чалавек столькі год робіць у школе,— адказаў Міхась Рыгоравіч, падышоў да акна, дрыготкаю рукой наліў з графіна ў шклянку халоднай вады, са смакам выпіў і абцёр рукавом губы, засунуў рукі ў кішэні штаноў і зірнуў у акно: за ім ужо — перадвячэр'ем — ярка, але і па-жаўтаватаму самотна, без прыпёку свяціла астуджанае сонца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x