Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ваня!.. На сорок пятом году нашей власти по деткам стрелять!.. Как это подло!..

Прайшло яшчэ дваццаць шэсць. Да апошняй зімы я i ўпотай, i ў гутарках з найбліжэйшымі недаўмяваў, як гэта так удалося ўвесь той Новпчаркаск утрымаць у таямніцы, такой глухой, што нават i па замежным радыё пра гэта не гаварылася. Праўда, я слухаў яго вельмі рэдка, наслепа ловячы праз трэск ды хрып заглушвання якую-небудзь гаворку на чатырох зразумелых мне мовах. Другія з маіх сяброў ці знаёмых слухалі, можа, i лепш, але таксама нічога не чулі.

A ў леташнім снежні, з ужо незаглушванай «заракі», я пачуў пра той Новачаркаск — між іншым... Ды вось жа як яно далека ў нас пайшло — тое, што сёння чытаецца, чуецца! На першым з'ездзе народных дэпутатаў новачаркаская ганебная трагедыя была названа ўсенародна, на ўвесь свет.

А з яшчэ большай даўніны ды герметычнасці выйшаў наверх i той наш першы (калі толькі першы!) Чарнобыль — паўднёва-ўральскі ядзерны, таксама «халатны» выбух у пяцьдзесят сёмым годзе, пра што нічога не было чутно...

Ва ўсякім разе я пра яго не чуў. Хоць i меў да гэтага сямейнае дачыненне. На трэцім годзе пасля таго выбуху памёр ад лейкеміі мой на семнаццаць год старэйшы брат, «протоиерей отец Игнатий», які служыў у тых мясцінах. За два гады да канца яго перавялі з паўднёвага Урала на паўночны, але хваробу ён павёз за сабой. Мы з братам Мішам спазніліся на яго пахаванне, аднак пабылі там дзён колькі, пагаварылі i з роднымі, i з ix сябрамі. I гаварылася тады, помніцца, не пра адзін той пякельны выбух, а проста пра выпрабаванні... Зноў жа не ўголас гаварылася ды не ўсімі.

Асцярожнасць? Так, асцярожнасць. Боязь i за другіх, i за самога сябе.

Я яе нават i ў запіее быў праявіў. Толькі намёкам, нікога, нічога выразней не называючы, для самога сябе, нібы абстрактна пра тое «...по деткам стрелять»...

1989

КАБ ВЕСЯЛЕЙ, СВЯТЛЕЙ

На апусцелай пад вечар вуліцы абмінуў чалавека. От сабе непрыкметны дзядок, i апрануты бедна, i накульгвае.

I раптам ён — ззаду за мной — ірвануў:

I на тым рушничкові
оживе все знайоме до болю!..

На тым і спыніўея. Накульгвае далей.

Няхай сабе i выпіў трохі чалавек. Вось жа i мне зрабілася весялей. Бо гэтую песню люблю i я. Бо мне адразу жыва згадалася, як пачуў яе ў Кіеве першы раз, як хваляваўся тады — i ад паэзіі, i ад скрыпак суправаджэння, — як прыемна было, што ў песні словы Андрыя Малышкі, з якім мы ахвотна сустракаліся, як спадабаўся мне выканаўца, малады натхнёны Дмытро Гнацюк, назнаёміцца з якім давялося значна пазней i высока ў небе, калі я ляцеў у Іспанію, а ён у Канаду, а з Масквы да Парыжа разам.

Столькі згадалася ды адчулася — удзячна.

* * *

У Гаграх, калі ў мяне нечакана разбалелася нага i цяжка стала хадзіць, сусед Валодзя Караткевіч, надоўга пайшоўшы кудысьці, прынёс мне самшытавы кій. Старанна акораны i цяжэнны — як панесці. З такім хоць пад Грунвальд, у конным ці ў пешым страі. А ён, чалавечына любы, яшчэ i расказвае, як выразаў яго:

— Ты ведаеш, стары, — над безданню! На адной руце вісеў, другою рэзаў!..

* * *

Генадзь Цітовіч i на помніку сваім падобна ўсмешлівы. Ажно мне ўспомніўся адзін з яго расказаў.

У вагоне, з выпадковым суседам, палякам.

— Гдзе пан мешка? — спытаўся той, як пачалі знаёміцца.

— У Баранавічах.

Тады, адразу пасля вайны, наш выдатны работнік роднай культуры i нястомны весялун жыў там.

— О, — сказаў пан сусед, — то было польске място!

— А пан гдзе мешка? — пытанне ў сваю чаргу.

— Я, проша пана, мешкам у Варшаве.

— О-о, то было росыйске място!!

Логіка — адна.

* * *

Добрыя людзі, ад якіх зараджаешся весялосцю.

З Янам Скрыганом мы чакалі сваю электрычку. Лета, поўдзень, на даўжэзным пероне пуста. Толькі пошта чакае патрэбнага цягніка — горбаю мноства пасылачных скрынак. I побач кураць два старыя вартаўнікі.

— А што, каб нам, пане браце, схапіць па скрынцы ды наўцёкі? У розныя бакі! Ды пад вагонамі!..

Уявілася гэта, i мы — хто пад шэсцьдзесят, а хто i на восьмым дзесятку — смяёмся, як блазнюкі.

* * *

Танкіст-акружэнец Miшa Іпатаў, напалавіну рускі, на другую кіргіз, бацька нашай пісьменніцы Вольгі, якая па маці i па душы беларуска, мне ўспамінаецца i так яшчэ.

Вясной сорак другога года, увечары, кампанія дзецюкоў, мы спявалі на вёсцы. I савецкія песні, што так нядаўна прыйшлі ў наша галасістае Загора, a ўжо i сталі сурова забароненымі — яшчэ раз новай уладай. Прыемна было ix спяваць, i задор адчуваўся, i нейкі пратэст. Так захапіліся песняй, што не пачулі, як па вуліцы, з-за. ўзгорка, збоку мястэчка-гарнізона грукочуць конныя паліцаі. Нават i лаянка ўжо чуваць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x