Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы шыбанулі цераз двор на загуменне, у поле.

Вясёлы Міша i ў той вечар быў з гітарай. Сорак пяць гадоў прайшло, а так выразна помніцца, як на бягу звінелі яго струны, б'ючыся аб маладыя каласы, як мы побач удвух смяяліся — ад таго, што ўцяклі, што струны звіняць, а сёння кажучы, — што маладосць!..

* * *

У Альбуці на мосціку стаіць рэснубліканская дамачка, вельмі адказная за росквіт нацыянальнай культуры. Грацыёзна абапершыся на жэрдачку-парэнчу, у паэтычным настроі гаворыць:

— Тут жа калісьці была крынічка. I Колас пісаў. Памятаеце: «Цякла тут з лесу невялічка, травой зарослая крынічка?» Дзе яна, таварышы?

Музейны работнік, вясёлы філолаг, таксама цытуе:

— «Але ступіў тут бальшавік — ён зменіць гэты край!..»

Неўдаменне, амаль абурэнне:

— Вы што?!

— A нічога. Купала, «Над ракою Арэсай».

У падтэксце, вядома, асушка.

* * *

Нешта хутка пасля вайны, у гуртку па вывучэнні гісторыі партыі, адзін з нашых выказаў здзіўленне:

— I няўжо яны, капіталісты, не бачаць, што наша ідэалогія вышэйшая, што яна пераможа?

— Вы мне нагадваеце аднаго знаёмага ксяндза, — сказаў на гэта стары Маўр. — Той таксама здзіўляўся: як гэта ўсе людзі не бачаць, што пан Бог — толькі каталіцкі?!

A ў шэсцьдзесят шостым годзе я запісаў такое:

— Паслухай, Брыль, як я галасаваў. Работища наша захварэла, дык ёй прынеслі урну. Паглядзеў я i кажу: «А можа, i мне, старому чалавеку, можна дома прагаласаваць?» Дазволілі. Малады сінявокі балван стаў перада мной у позу i пачаў: «Голосуя за блок коммунистов и беспартийных, мы голосуем за нашу могучую индустрию, за дальнейшее процветание нашего сельского хозяйства, за...» I панёс, i панёс! Я выслухаў, устаў з канапы. «Во имя отца, и сына, и святаго духа. Аминь». Перахрысціўся акуратна i ўкінуў у тую урначку свой чысты бюлетэнь. Ой, кажу табе, — трэба было бачыць, як ён, мой сінявокі, аслупянеў ад нечаканасці!..

На любым пісьменніцкім сходзе, калі нешта галасавалася i вядучы дзеля формы, па прыкладзе вышэйшых паседжанняў, не гледзячы ў залу, пытаўся «хто за?», яшчэ i «хто супраць?» i «хто ўстрымаўся», наш Іван Міхайлавіч абавязкова ці супраць, ці ўстрымаўся. Узнятая рука — адна на ўсіх. Усе да гэтага прывыклі. A калі хто з новенькіх ды службовенькіх недаўмяваў, пытаўся, а чаму тут такое, не так сабе вясёлы дзед — былы рэвалюцыянер, географ, эсперантыст — адказваў: «У нас дэмакратыя». Сур'ёзна i без клічніка.

* * *

Думаючы пра важную надзьмутасць аднаго з нашых, зноў вось успомніў чэхаўскае апавяданне «Орден».

«Лев Николаевич...» Герой такі. Тут просіцца нешта адпаведна значнае, a ў аўтара — будзьце спакойныя! — спад на прозвішча: «...Пустяков».

I паўтараеш смачна: «Лев — Николаевич — Пустяков!..»

* * *

Для кнігі «Я з вогненнай вёскі...» жанчыны расказвалі лепш, чым мужчыны. Аднак i ў гэтым былі выключэнні. Адно з ix у... ну, у адным з раённых цэнтраў Магілёўшчыны.

На сустрэчу з намі накіравалі ў райком нейкую адказную старую дзеўку ці, можа, i замужнюю зануду i ціхага няросленькага Вульфа Львовіча, вартаўніка канторы дзяржбанка. Ён — партызан з верасня сорак иершага, яна — пазнейшая, аднак жа праведная «на ўсе сто». Вульф Львовіч маўчаў, a дзеўка на ўсе роспыты адно:

— Сражались все, как настоящие патриоты, а как фамилие — уже не помню...

Так спакайней. А потым яна дадала i свайго:

— Вот вы все пишете, писатели, что и на войне была любовь, были романы всякие. А это ведь неправда. Никакой там любви не было, мы воевали! Вот мы с Вульфом Львовичем в одной землянке спали, а никакого романа ведь не было, нет!..

Валодзя Калеснік, падпольшчык i партызан на ўвесь размах, які i хваляваўся ад страшных расказаў, здавалася, найбольш, i нецярпячы бываў у дарозе на непатрэбнае, цяпер усміхнуўся, як для разрадкі, i сказаў:

— Ну, дарагая, тут ужо Вульф вінават!..

А той сядзіць сабе, як быццам нават сарамліва, усміхаецца.

* * *

З даваеннага, з панскага часу гэта ідзе.

Прыгажун з беднай хаты, прымак у дзеўкі бага тай, брыдкай, што вельмі ж «пасвіла» яго, можа, i не ведаючы слова «рэўнасць». Bo жанчынам у вёсцы ён падабаўся. Пагаворвалі, што з адною ён нават i пагульваў. Bo тая, у сваю чаргу, таксама за нялюбым, а сама прыгожая.

Калі тое што было, ужо дзеці павырасталі ва ўсіх, a рэўнасць усё туманіцца.

Нядаўна мясцовы самадзейны мастак, па просьбе той брыдкай намаляваў ёй дыван на сцяну. Вясёлы танец — дзяцюк з дзвюма дзеўкамі абапал. Не думаў нічога дрэннага, проста зрысаваў з часопіса.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x