Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адваяваўшыся слаўна, адслужыўшы яшчэ семнаццаць гадоў, лётчык вярнуўся ў роднае сяло. Халасцяк у сорак дзевяць, вольны ад жонкі i адзінай, ужо дарослай дачкі, ён бабылюе ў старым садзе з вуллямі, з бахчою побач, у чысценькай мазанцы, звонку звычайнай, як i ўсе іншыя, якіх там амаль дзевяцьсот. A ўсярэдзіне jffia незвычайная, са скрыжаванай зброяй на насценным дыване над канапай, з шафаю кніг, нават з пісьмовым стадом. Дарэчы, шафа i стол не перашкодзілі мне, калі зайшоў першы раз, успомніць славутага Багуна, таксама палкоўніка, якім i я захапляўся падлеткам у трылогіі Сянкевіча. А нашаму Багуну, на яго энергію, затарможаную хрушчоўскім скарачэннем арміі, бацькавай мазанкі мала. Побач з ёю пачаў будаваць цагляны, двухпавярховы дом, пры хаце надта ж вялікі. Туды ідуць зберажэнні, усе яго думкі, усё захапленне i ўсе гаспадарчыя здольнасці, што вось узялі ды на старасць прачнуліся.

I навошта гэта яму? Столькі клопату, жывучы, як-ніяк, a ў стэпавай глухамані. Нават калі i жонку новую браць, заводзіць другую сям'ю. няўжо будуецца на здзіўленне, на зайздрасць аднасяльчанам?..

Ах, як мне ясна ўсё гэта, едучы па станічнай вуліцы, гледзячы на домікі ў зеляніне, большыя за мазанкі ў паўночна-данскім сяле маіх сяброў, нібы нават чысцейшыя, таму што бель іхніх сцен падкрэсліваецца блакітнымі ліштвамі большых за тыя сельскія вокан. Калі ўжо так палкоўніку зажадалася новага жылля, дык вось такую, такую або такую зрабіў бы...

У адной з такіх вось пажыць бы i мне. Нават прымяркоўваюся да стала перад такім блакітналіштвенным, чысценькім акном — як там нядрэнна пісалася б!.. Прывычка такая — усюды прымервацца, нібыта i сапраўды яно недзе ёсць, такое надзвычай шчаслівае, плённае месца...

A людзі, да якіх мы прыехалі, жылі наводшыбе станіцы якраз не ў белым казацкім доміку, a ў звычайна цагляным, i так немалым, а яшчэ i з мезанінам. А сям'я — дзед Іван, дзядзька майго сябра, таксама «иногородний», i баба Кацярына, з мясцовых, казачка. Сыны пабудавалі дом, a самі жывуць далека, у розных месцах данскога краю.

Баба ў дзеда Івана — Кацька, а сам ён — Ванька. Я ўжо пра гэта чуў, а цяпер стары так i адрэкамендаваўся. Ванька i Кацька шчыра ўсцешыліся гасцям, i пляменніку з жонкай, i пары іхніх сяброў, нават i пятаму ў гэтай кампаніі — шаферу. Пачалося з абеду, які ўжо чакаў нас, бо мы пазванілі старым з Растова, дзе начавалі.

А пасля абеду i перадышкі сухашчава-рухавы i спадцішка вясёлы дзед Ванька прапанаваў нам даўно абдуманую ім работу — выкапаць паграбок.

Што гэта за работа на пяць чалавек, з якіх тры — мужчыны! Але сябар мой аднарукі, другая, прабітая куляй у плячы, служыць слаба. Шафёр — не на шмат маладзейшы за самога дзеда. А да таго ж яму якраз цяпер ды пільна спатрэбілася паглядзець матор. , Што ж, нашы жонкі не з тых, што называюць беларучкамі, — яны папрасілі ў гаспадара рыдлёўкі.

Пакуль да рыдлёвак — патрэбна была кірка: зямля ўпарта-камяністая. Але мне было сорак шэсць, рукі яшчэ памяталі сякеру, цэп, касу. Дзяўблі мы здорава, на змену, нават i сябар мой далучаўся — хоць для ачысткі сумлення.

Баба Кацька то выходзіла з кухонных д^звярэй на веранду, то праходзіла па двары. I, нібыта яна да гэтай справы ў апазіцыі, пакручвала галавой: «Во задаў вам работу! Гасцям!..» I дабрадушна смяялася.

А наш эксплуататар, спачатку растлумачыўшы свой план, крыху пастаяў пад першае гупанне кіркі ды скрыгат рыдлёвак, а тады падаўся да сваіх індыкоў. Бо яны ўжо, заразы, некуды ціхенька зніклі. Неўзабаве ён паказаўся з імі з-за дрэў. Індыкоў было многа, асабліва сёлетняга маладняку. Але масціты пастух спраўляўся. Тым больш што замест якога дубца ў яго была тычка, а на канцы яе, прывязаны махрачом, двума ветразямі надзімаўся, калі дзед махаў тычкай, бабін адстаўны бюстгальтар.

I з гэтага баба Кацька таксама, ужо разам з намі, смяялася, падрыгваючы шчодрым змесцівам другіх «ветразяў» — пад квяцістым халатам.

Дзеду было за семдзесят, бабе на дзесяць менш, абое яны бачыліся нам паважана старымі.

Бо не толькі родзічы, але i мы з жонкай ведалі, што Іван Фёдаравіч салдат i мікалаеўскай, i грамадзянскай войнаў, член партыі з дзён рэвалюцыі i актывіст усё жыццё. Адзін з тых сумленных, сціплых, надзейных, на кім i трымаецца лад. У дзедавым выпадку — у сельскай гаспадарцы. То брыгадзірам ён быў, то старшынёй, то вось i шаноўны пенсіянер, якому пры індыках не сядзіцца, ходзіць, бо запрашаецца, на пасяджэнні калгаснага праўлення.

Паграбок мы, вядома, у першы дзень не закончылі. Баба Кацька з вячэраю не спазнілася, а паспаць нам з дарогі сказала даўжэй. Дзед задаволена пасміхнуўся: «Яна ў мяне парадак любіць!..» Назаўтра работы нам хапіла да абеду, пасля якога дзед Ванька прапанаваў мужчынам ехаць па віно. Не ў свой станічны сельмаг, a ў армянскі пасёлак, кіламетраў з пятнаццаць стэпам. I віно там, ён кажа, лепшае, а нам i праехацца добра, цікава.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x